21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

"Слабае" месца дашкольнай адукацыі — сацыяльная неабароненасць педагогаў

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Слабае" месца дашкольнай адукацыі — сацыяльная неабароненасць педагогаў

Ва Урадзе

Пасля распаду Савецкага Саюза амаль ва ўсiх краiнах СНД сiстэма дашкольнай адукацыi разбуралася. У той жа Расii ў 90-я гады зачынялiся па 4—5 тысяч садзiкаў штогод. Трэба прызнаць, што ў немалой ступенi гэтаму "спрыяла" i дэмаграфiчная сiтуацыя. Асаблiва дэпапуляцыя насельнiцтва адчувалася ў сельскай мясцовасцi. I ўсё ж такi ў Беларусi сiстэму дашкольнай адукацыi, нягледзячы нi на што, удалося захаваць. Зараз у краiне працуюць 4 тысячы 109 дашкольных устаноў, выхаванцамi якiх з’яўляюцца каля 365 тысяч маленькiх беларусаў (48 тысяч дзяцей ва ўзросце ад аднаго да трох гадоў i 317 тысяч ва ўзросце ад трох да шасцi гадоў). Аб запатрабаванасцi дашкольных устаноў сведчыць даволi высокi паказчык ахопу дзiцячага насельнiцтва дашкольнай адукацыяй, якi складае на сёння 81 працэнт (90 працэнтаў — у гарадах i 53 працэнты — у сельскай мясцовасцi). Прычым гэты паказчык працягвае штогод расцi, у краiне будуюцца новыя дзiцячыя садзiкi...

Днямi на пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў абмяркоўваўся праект Праграмы развiцця сiстэмы дашкольнай адукацыi на 2009—2014 гады. Як зазначыў мiнiстр адукацыi Аляксандр Радзькоў, дашкольны ўзрост — гэта асноўны этап развiцця дзiцяцi. Вядома, што да васьмi гадоў дзiця атрымлiвае 85 працэнтаў усёй iнфармацыi, неабходнай яму для далейшага жыцця, менавiта ў гэтым узросце фармiруецца яго асоба, закладваецца iнтэлектуальны патэнцыял.

Аднак несвоечасовае ўвядзенне ў строй ў мiкрараёнах-новабудоўлях дзiцячых устаноў абмяжоўвае даступнасць дашкольнай адукацыi па месцы жыхарства сям’i. Асаблiва актуальная гэта праблема для сталiцы, дзе ў новых мiкрараёнах бацькi вымушаны станавiцца на чаргу ў дашкольную ўстанову адразу пасля нараджэння дзiцяцi. З аднаго боку, месцаў у сталiчных дашкольных установах хапае нават з запасам, з iншага боку, далёка не кожная сям’я можа вазiць дзiця штодня ў садзiк у цэнтр горада. Увогуле ў Мiнску з перагрузкай працуюць 40 працэнтаў дзiцячых устаноў, або 308 садкоў. У Гомельскай вобласцi перагружаны звыш нормы 246 дашкольных устаноў, у Магiлёўскай вобласцi — 160.

Праграмай развiцця сiстэмы дашкольнай адукацыi прадугледжана будаўнiцтва ў краiне на працягу шасцi гадоў 73 новых дашкольных устаноў i дадатковае адкрыццё 13 706 месцаў, што дазволiць павялiчыць ахоп дзяцей дашкольнай адукацыяй у гарадах да 92 i ў сельскай мясцовасцi — да 85 працэнтаў. У Мiнску за шэсць гадоў будуць пабудаваныя 26 новых садкоў. Як запэўнiў Аляксандр Радзькоў, гэта лiчба абапiраецца на дэмаграфiчны прагноз развiцця таго цi iншага мiкрараёна горада. "Мы паспрабавалi пралiчыць наперад з улiкам росту нараджальнасцi запаўняльнасць дзiцячых садкоў, каб не атрымалася, што праз 10 гадоў яны зноў будуць пуставаць. Дзяржаўныя сродкi павiнны выдаткоўвацца рацыянальна", — патлумачыў мiнiстр.

Прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi падкрэслiў, што людзi павiнны дакладна разумець перспектыву новага мiкрараёна: у якiм годзе там з’явiцца дзiцячы садок, у якiм — школа, спартыўныя збудаваннi i гэтак далей. Будаўнiцтва гэтых аб’ектаў павiнна весцiся паралельна з жыллёвым сектарам. Да таго ж, на думку кiраўнiка беларускага ўрада, перш чым укладаць грошы ў будаўнiцтва, трэба правесцi рэвiзiю фонду дашкольных устаноў, якiя калiсьцi перадавалiся ў арэнду камерцыйным i iншым арганiзацыям. Варта нагадаць, што, калi дашкольныя ўстановы зачынялiся, гучалi абяцаннi, што гэта часовая мера, да выпраўлення дэмаграфiчнай сiтуацыi. Сёння — самы час вярнуць гэтыя ўстановы дзецям...

Дарэчы, да канца года ў сталiцы адкрыюцца тры новыя дзiцячыя садкi. Два з iх — да верасня i адзiн — напрыканцы года. Праблему забеспячэння месцамi ў дашкольных установах сталiчныя ўлады плануюць вырашаць за кошт ушчыльнення наяўных дзiцячых садкоў (хоць гэта i не спрыяе якасцi адукацыйнага працэсу), вывядзення за iх сцены першых класаў i арганiзацыi падвозу дзяцей.

Сур’ёзную заклапочанасць выклiкае сёння i стан здароўя "дашкольнага" пакалення. Калi абапiрацца на сухiя лiчбы медыцынскай статыстыкi, то кожны выхаванец дзiцячых садкоў хварэе сама меней адзiн раз у год, а некаторыя — i больш часта. На кожнае дзiця прыпадае ў сярэднiм 10 дзён пропускаў. У параўнаннi з суседняй Расiяй, дзе кожнае дзiця не наведвае садок па прычыне хваробы 19 дзён у год, наш паказчык выглядае, зразумела, больш аптымiстычна. "Але ўсё роўна 10 дзён хваробы — гэта многа", — лiчыць мiнiстр.

На фармiраванне ў дашкольных установах здароўезберагальнага асяроддзя, згодна з праграмай, будзе накiравана сума ў 139,5 млрд рублёў. Павышэнне якасцi аздараўленчых мерапрыемстваў будзе дасягацца за кошт паляпшэння медыка-псiхалагiчнага суправаджэння, актыўнага ўкаранення агульнаўмацавальных комплексаў (кiслародных кактэйляў з настоямi траў, вiтамiнных напояў, сокаў), прафiлактыкi грыпу, ВРВI i г.д. Асобная ўвага надаецца арганiзацыi харчавання дзяцей, а дакладней, прывядзенню грашовых нормаў у адпаведнасць з натуральнымi нормамi харчавання, якiя адпавядаюць фiзiялагiчным патрэбам дзiцячага арганiзма. На сёння яны адстаюць ад натуральных прыкладна на 35 працэнтаў. Гэта робiць праблематычным арганiзацыю збалансаванага харчавання. Бацькi, мiж iншым, аплачваюць толькi 60 працэнтаў кошту харчавання дзiцяцi. У звычайным садзiку (не санаторным) гэта сума складае каля 30 тысяч рублёў.

На думку прэм’ер-мiнiстра, рост дабрабыту беларускiх сем’яў дазваляе сёння дыферэнцыраваць норму аплаты за ўтрыманне дзяцей у дашкольных установах у залежнасцi ад даходаў бацькоў. Зразумела, што для некаторых сем’яў, у якiх выхоўваюцца два дашкольнiкi i больш, i 30 тысяч — сума даволi адчувальная. Аляксандр Радзькоў прызнаўся, што, калi яны аналiзавалi, чаму ў сельскай мясцовасцi працэнт ахопу дашкольнай адукацыяй адстае ад гарадскога, высветлiлася: адна з прычын — неабходнасць унясення платы за дзiцячы садок. "Малазабяспечаныя, шматдзетныя сем’i трэба ўвогуле вызваляць ад унясення платы за ўтрыманне дзiцяцi ў садку, але сёння ёсць ужо дастаткова сем’яў, гатовых аплачваць i 100 працэнтаў натуральных нормаў харчавання", — падкрэслiў Сяргей Сiдорскi.

Яшчэ адно "слабае" месца сiстэмы дашкольнай адукацыi — нiзкi сацыяльны статус работнiкаў дашкольных устаноў. Як захаваць унiкальны кадравы патэнцыял i забяспечыць яго развiццё, калi заробак выхавальнiка дзiцячага садка з вышэйшай адукацыяй без стажу складае каля 300 тысяч рублёў, а тыднёвая нагрузка — 36 гадзiн? Для параўнання, у школьнага настаўнiка працоўная нагрузка складае 18 гадзiн плюс яму гарантуецца 56-дзённы працоўны водпуск. У Мiнску ў дашкольных установах цяпер налiчваецца 370 вакансiй, а па краiне — больш за тысячу. Раней усе хадайнiцтвы Мiнiстэрства адукацыi аб павышэннi заробкаў работнiкам дашкольных устаноў не былi пачутыя. Але, нарэшце, з’явiлася надзея, што справа зрушыцца з мёртвай кропкi. Як плануецца, зарплаты вырастуць ужо ў наступным годзе. Сiстэма аплаты працы гэтых работнiкаў будзе перагледжаная. Станоўчую ролю для павышэння сацыяльнага статусу работнiкаў дашкольных устаноў можа адыграць таксама ўвядзенне прафесiйнага свята дашкольных педагогаў i правядзенне конкурсаў прафесiйнага майстэрства.

Асобнымi пунктамi ў праграме iдуць умацаванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы i забеспячэнне якасцi працэсу выхавання i навучання дзяцей. У дзiцячыя садкi павiнны прыйсцi камп’ютары i гульнявое абсталяванне, сучасныя цацкi i новыя здароўезберагальныя тэхналогii. Усяго на рэалiзацыю праграмы будзе накiравана 491,7 млрд беларускiх рублёў, у тым лiку 480 млрд — з мясцовых i 11 млрд — з рэспублiканскага бюджэтаў.

Надзея НIКАЛАЕВА.

Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля распаду Савецкага Саюза амаль ва ўсiх краiнах СНД сiстэма дашкольнай адукацыi разбуралася. У той жа Расii ў 90-я гады зачынялiся па 4—5 тысяч са
 
РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА

Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика