Работа над Законам "Аб сродках масавай інфармацыi" доўжылася сем гадоў
Работа над Законам "Аб сродках масавай інфармацыi" доўжылася сем гадоў
Медыяпрастора Учора ў Нацыянальным прэс-цэнтры адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная Закону Рэспублiкi Беларусь "Аб сродках масавай iнфармацыi". Першы намеснiк мiнiстра iнфармацыi Лiлiя Ананiч на пачатку сустрэчы адразу звярнулася да калег: на пачатку сустрэчы адразу звярнулася да калег:— Хачу павiншаваць усiх прадстаўнiкоў медыйнай сферы з прыняццем Закона "Аб сродках масавай iнфармацыi", якi ўступае ў сiлу 8 лютага 2009 года. Ёсць дастаткова часу, каб яго ўважлiва вывучыць. Закон фiксуе тыя рэалii, тую правапрымяняльную практыку, якая на сёння ўжо склалася ў Беларусi, i, вядома, ён распрацаваны ў адпаведнасцi з вопытам шэрагу замежных краiн i з улiкам неабходнасцi развiваць нацыянальную iнфармацыйную прастору. Сем гадоў iшла работа над законам. У iм дасягнуты неабходны баланс памiж iнтарэсамi сродкаў масавай iнфармацыi, журналiстаў, дзяржавы i канкрэтнага чалавека, падкрэслiла Л. Ананiч. У адпаведнасцi з законам, кожнаму гарантуецца свабода меркаванняў, перакананняў i iх свабоднае выяўленне. Не дапускаецца цэнзура масавай iнфармацыi, манапалiзацыя сродкаў масавай iнфармацыi як з боку дзяржорганаў, так i з боку палiтычных партый, iншых грамадскiх аб’яднанняў, юрыдычных i фiзiчных асобаў. Закон устанаўлiвае недапушчальнасць умяшання ў сферу прафесiйнай самастойнасцi рэдакцый СМІ, парушэння правоў журналiстаў... — Упершыню заканадаўча замацаваны асноўныя прынцыпы дзейнасцi СМI ў Рэспублiцы Беларусь. Так, ёсць Кодэкс прафесiйнай этыкi Беларускага саюза журналiстаў (БСЖ), Дэкларацыя этычных прынцыпаў Беларускай асацыяцыi журналiстаў (БАЖ). Але прыняты закон прапiсвае прынцыпы адзiнага iнфармацыйнага супольнiцтва ў мэтах далейшага плённага развiцця iнфармацыйнай прасторы, захавання правоў чалавека: дакладнасць iнфармацыi, законнасць, развiццё нацыянальнай культуры, разнастайнасць меркаванняў, абарона маралi, выкананне нормаў прафесiйнай этыкi журналiста i агульнапрынятых нормаў маралi... Усё проста i зразумела: гэта той iдэал, да якога варта iмкнуцца. У законе (артыкул 38) падрабязна прапiсана, распаўсюджанне якой iнфармацыi забаронена ў СМI: нельга прапагандаваць выкарыстанне i ўжыванне наркатычных сродкаў, псiхатропных, таксiчных i iншых адурманьвальных рэчываў; нельга прапагандаваць вайну, насiлле, жорсткасць, экстрэмiсцкую дзейнасць; забаронена выкарыстоўваць схаваныя ўстаўкi, якiя ўздзейнiчаюць на падсвядомасць людзей... Закон дакладна расстаўляе акцэнты па працэдуры рэгiстрацыi СМI, многiх iншых пытаннях дзейнасцi медыя. Лiлiя Ананiч асаблiва падкрэслiла патрабаванне дакладнасцi iнфармацыi, права грамадзян на абвяржэнне i на адказ; звярнула ўвагу на адказнасць за парушэнне заканадаўства аб СМI, у тым лiку выпадкi, калi рэдакцыi выносiцца пiсьмовае папярэджанне, прыпыняецца або спыняецца выпуск выдання. Яна адзначыла, што за апошнiя гады прававая культура беларускiх СМI значна павысiлася, i прывяла досыць красамоўную статыстыку: у 2006 годзе было вынесена 102 папярэджаннi, у 2007 — 86, за сем месяцаў гэтага года — усяго 34. Што датычыцца прыпынення дзейнасцi СМI: у 2004 годзе прыпыняўся выхад 25 сродкаў масавай iнфармацыi, у 2005-м — 6, у 2006-м — 6, у 2007-м — 3, у гэтым годзе — 1. Лiлiя Ананiч звярнула ўвагу, што прыняты закон аб СМI распаўсюджвае сваё дзеянне таксама i на iнтэрнэт-версii зарэгiстраваных СМI. I разам з тым "у прынятым законе няма нiводнага слова аб тым, што ў Рэспублiцы Беларусь будуць рэгiстраваць iнтэрнэт". — Згодна з законам, у Мiнiстэрства iнфармацыi з’явiцца памочнiк — Грамадскi каардынацыйны савет у сферы масавай iнфармацыi. I хаця яго рашэннi будуць насiць рэкамендацыйны характар, тым не менш гэта той iнструмент, якi будзе вырашаць найбольш вострыя пытаннi, удакладняць i ўзгадняць пазiцыi СМI, — адзначыла Лiлiя Ананiч. Намеснiк дырэктара Нацыянальнага цэнтра заканадаўства i прававых даследаванняў Рэспублiкi Беларусь Людмiла Панферава правяла цiкавыя аналогii памiж пранятым законам аб СМI ў Беларусi i заканадаўствам многiх iншых краiн, вопыт якiх быў максiмальна ўлiчаны. Намеснiк начальнiка ўпраўлення iнфармацыi — начальнiк аддзела прэс-службы Мiнiстэрства замежных спраў Беларусi Марыя Ваньшына растлумачыла, што новы закон не абмяжоўвае дзейнасць замежных СМI. Замацавана праваахоўная практыка, якая ўжо выкарыстоўвалася, з улiкам вопыту 21 краiны свету: "Акрэдытацыя журналiстаў замежных сродкаў масавай iнфармацыi ў Рэспублiцы Беларусь праводзiцца Мiнiстэрствам замежных спраў... Ажыццяўленне прафесiйнай дзейнасцi журналiстаў замежных СМI на тэрыторыi Беларусi без акрэдытацыi забараняецца". правяла цiкавыя аналогii памiж пранятым законам аб СМI ў Беларусi i заканадаўствам многiх iншых краiн, вопыт якiх быў максiмальна ўлiчаны. Намеснiк начальнiка ўпраўлення iнфармацыi — начальнiк аддзела прэс-службы Мiнiстэрства замежных спраў Беларусi Марыя Ваньшына растлумачыла, што новы закон не абмяжоўвае дзейнасць замежных СМI. Замацавана праваахоўная практыка, якая ўжо выкарыстоўвалася, з улiкам вопыту 21 краiны свету: "Акрэдытацыя журналiстаў замежных сродкаў масавай iнфармацыi ў Рэспублiцы Беларусь праводзiцца Мiнiстэрствам замежных спраў... Ажыццяўленне прафесiйнай дзейнасцi журналiстаў замежных СМI на тэрыторыi Беларусi без акрэдытацыi забараняецца".Разам з новым законам аб СМI беларускiя журналiсты, па ўсiм вiдаць, атрымаюць i новыя журналiсцкiя пасведчаннi. На прэс-канферэнцыi Лiлiя Ананiч паведамiла, што Мiнiстэрствам iнфармацыi будзе распрацавана журналiсцкае пасведчанне адзiнага ўзору. Гэта будзе садзейнiчаць таму, каб да СМI — незалежна ад статусаў i рангаў — адносiны былi аднолькава паважлiвыя. Праўда, працэдура атрымання новых пасведчанняў пакуль не вырашана. Паводле слоў Л. Ананiч, наўрад цi будзе лагiчным, каб журналiст з глыбiнкi ехаў у Мiнск атрымлiваць пасведчанне... Таццяна ПАДАЛЯК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў Нацыянальным прэс-цэнтры адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная Закону Рэспублiкi Беларусь "Аб сродках масавай iнфармацыi". |
|