21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пачатак вяселля ў хаце нявесты

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пачатак вяселля ў хаце нявесты

Народная энцыклапедыя

 

(Працяг. Пачатак у нумары за 13 жніўня.)

Стол у цэнтры рытуальна-абрадавых дзеянняў

* Стол з’яўляўся галоўным месцам завiхання гаспадароў падчас падрыхтоўкi i правядзення ўсiх народных i хрысцiянскiх святаў i прысвяткаў, якiя адзначалiся на працягу года. Так, мудрая гаспадыня ведала, што перад святам або ў дзень яго правядзення стол неабходна было выскрабсцi дабяла, накрыць бялюткiм абрусам-настольнiкам i паставiць на яго адпаведныя рытуальныя прадметы, якiя мелi ахоўную i прадуцыравальную моц. На стале маглi быць ахвярныя блiны, хлеб, каравай, сальнiчка з чацвярговай або велiкоднай асвячонай соллю, невялiкi посуд з асвячонай на Вадохрышча вадой, у якую апускалi велiкоднае яйка. На стале маглi апынуцца i iншыя рытуальныя рэчы, непасрэдна звязаныя са святочнымi падзеямi, напрыклад, галiнкi асвячонай вярбы або невялiкi ахапак сена, якiм засцiлалi стол напярэдаднi Калядаў. Перад адпраўленнем у далёкую дарогу з мэтай перасцярогi ад непрыемных нечаканасцяў, трэба было заручыцца аховай-перасцярогай самага сакральнага месца ў хаце — стала. Той, хто збiраўся у падарожжа, тройчы цалаваў стол, а пасля вяртання дадому стол дзякавалi тымi ж трыма пацалункамi.

* Перад пачаткам сяўбы сям’я абавязкова садзiлася за стол — сумесны сняданак павiнен быў сiмвалiзаваць дружныя ўсходы, багаты ўраджай i своечасовы яго збор.

* Калi пачыналi будаваць новую хату, то на месца будучага чырвонага кута абавязкова ставiлi стол з рознымi прысмакамi.

* На Каляды гаспадыня перавязвала ножкi стала невялiкiм ланцугом i замыкала замком, каб на ўвесь год "замкнуць" языкi ўсiм нядобразычлiўцам. У некаторых рэгiёнах лiчылi, што падобнае магiчнае дзеянне здольнае паўплываць на хатнюю жывёлу, якая нiдзе не заблудзiць i своечасова будзе вяртацца дадому.

* Сярод беларусаў iснуе няпiсанае, але абавязковае правiла: калi вы аддаяце свой абедзенны стол суседзям для фармiравання вялiкага святочнага або жалобнага стала, то яго абавязкова трэба заслаць чыстым абрусам.

* Наадварот, звычаёвае права беларусаў забараняла дзецям бегаць вакол стала, таму што трохразовыя абходы вакол яго дазвалялiся толькi ў рытуальных сiтуацыях: падчас вяселля, на хрэсьбiнах, пры ўмове цяжкiх родаў бабка-павiтуха тройчы абводзiла вакол стала парадзiху.

* Сярод усходнiх славян бытавала цiкавая прыкмета: лiчылi, што калi стол пачынае хiстацца, то хутка памрэ гаспадар.

* Шырока распаўсюджаная яшчэ адна прыкмета: калi ў час размовы з хлопцам дзяўчына нечакана абапрэцца да стала, то яна доўга не выйдзе замуж.

Кожнаму сваё месца

Чырвоны кут у хаце — гэта самае ўтульнае i прыгожа аздобленае месца, у якiм пад столлю гуртавалiся прадстаўнiкi нябеснага царства, на бэльцы былi занатаваны iмёны сканалых сваякоў, а на скрыжаваннi абрадавага часу стаялi дзве лавы, памiж якiмi ўзвы- шаўся жытнёвы сноп, iмя якога таксама мела прамое дачыненне да дамачадцаў — "Дзед". I вось пад патранажам сонму святых i сваiх продкаў стаяў стол, за якiм кожны з дамачадцаў меў сваё пастаяннае месца, якое вызначалася сямейнымi, узроставымi, статуснымi крытэрыямi.

* Гаспадар хаты сядзеў на самым ганаровым месцы — у чырвоным куце, пад абразамi. Калi ў сям’i не было бацькi, яго месца займаў старэйшы жанаты сын. Калi сын быў яшчэ нежанатым, то лiдарства ў сям’i належала мацi. Па баках ад гаспадара рассаджвалiся старэйшыя мужчыны i жанчыны, а за iмi малодшыя члены сям’i.

* Строга сачылi за тым, каб за сталом адначасова не сядзела трынаццаць чалавек. Iснавала павер’е: той, хто сядзе за святочны стол трынаццатым, можа не перажыць гэты год.

Сiмволiка рытуальных застолляў

У культуры ўсходнiх славян асаблiвая роля i надзвычайная павага да стала былi выклiканыя яшчэ i тым, што ў некаторых абрадах ён быццам надзяляўся паўнамоцтвамi старэйшыны роду, якi ведаў усе правiлы паводзiнаў у выключных па сваёй значнасцi рытуальных сiтуацыях. Складваецца ўражанне, быццам стол не проста аказваўся ў цэнтры святочнай прасторы, а непасрэдна сам аказваўся цэнтрам сялянскага сусвету, вакол якога разгортвалася сакральная падзея. Магчыма, якраз таму ў назве святочна-абрадавай падзеi намiнацыя "стол" аказвалася вызначальнай: вясельны стол, памiнальны стол. Рытуальнае застолле ладзiлi ў дзень хрэсьбiн, у дзень iмянiн, на ўлазiны, у дзень заручын, провадаў хлопца ў войска... У адносiнах да рытуальнага стала таксама iснаваў цэлы шэраг правiлаў, невыкананне якiх магло прывесцi да розных непаразуменняў, хваробвў, разбурэнняў, невыканання задуманага.

(Працяг будзе.)

Аксана Катовіч, Янка Крук.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Стол з’яўляўся галоўным месцам завiхання гаспадароў падчас падрыхтоўкi i правядзення ўсiх народных i хрысцiянскiх святаў i прысвяткаў, якiя адзначалiс
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика