Хто прыдумаў цябе, Макавей?
Хто прыдумаў цябе, Макавей?
Макаўе — гэта нешта асаблівае, неверагоднае, нечаканае. Асаблiва для тых, хто ўпершыню трапляе за раку Сож у Слаўгарадскiм раёне да славутай блакiтнай крынiцы "Сiнi калодзеж". Гэтымi фотаздымкамi хачу натхнiць нашых чытачоў правесцi сёлета царкоўнае свята Макавей, альбо Мядовы Спас, на вялiкiм фэсце, якi адбываецца толькi 14 жнiўня i спрадвеку называўся адным словам "Макаўе". Каб адчуць гаючую моц вады i перажыць радасць еднасцi народа i веры, адкрыць для сябе адзiн з найпрыгажэйшых куткоў роднай зямлi. Блакiтны колер вады ў азярку, утвораным крынiцаю, паспрыяў таму, каб помнiк прыроды быў узяты пад ахову дзяржавы. У гэты дзень ад колькасцi людзей, якiя здзяйсняюць абрад трайнога пераходу адкрытай купелi або прагнуць зачэрпнуць асвечаную блакiтную ваду, можа ўзнiкнуць дзiўнае адчуванне нерэальнасцi. Якая сiла збiрае гэтулькi народу — старых i не вельмi, маладых, юных, падлеткаў i самых маленькiх? Дзе дзiвосны пачатак плынi людской ракi? Але ж гэта не самадзейнасць, не культурнае мерапрыемства, а сапраўдная стыхiя народнага жыцця ў найцiкавейшай i змястоўнай яе праяве. Мне давялося быць там толькi аднойчы, але нешта зноў i зноў клiча туды. Чым блiжэй Макаўе, тым большае жаданне апынуцца ў бясконцым i стракатым вiры, пераадолець з усiмi разам неверагодную прахалоду "сiняга калодзежа". Напэўна, гэта i ёсць тая моц, якой валодаюць святыя месцы, святыя крынiцы i святыя азёры. Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Макаўе — гэта нешта асаблівае, неверагоднае, нечаканае. Асаблiва для тых, хто ўпершыню трапляе за раку Сож у Слаўгарадскiм раёне да славутай блакiтнай |
|