Міхаiл Сямёнаў, бронзавы прызёр Алiмпiяды-2008 у Пекiне: "Быў час, калi трэнеры на мне паставiл
Міхаiл Сямёнаў, бронзавы прызёр Алiмпiяды-2008 у Пекiне: "Быў час, калi трэнеры на мне паставiлi крыж"
Сённяшнiя правiлы грэка-рымскай барацьбы настолькi "патыхаюць" суб’ектывiзмам, што даказаць сваю сiлу на барцоўскiм дыване надзвычай цяжка. Гэта пацвердзiлася на ўчарашняй схватцы за трэцяе месца памiж беларусам Мiхаiлам Сямёнавым i казахам Дарханам Баяхметавым. Да апошняй секунды нiчога не было зразумела. Нават пасля таго, як прагучаў фiнальны свiсток, якi сведчыў аб выйгрышы мiнчанiна, зала затаiла дыханне: суддзi пракручвалi вiдэапаўтор апошнiх iмгненняў паядынку. На шчасце, рука арбiтра ў рэшце рэшт паказала на Сямёнава. Некалькi iмгненняў, i Мiхаiл з’яўляецца ў мiкс-зоне, дзе на яго лiтаральна "нападаюць" беларускiя журналiсты. — Я вельмi стомлены, але шчаслiвы, што гэтае iмгненне наступiла. Да алiмпiйскага медаля я iшоў вельмi доўга. Можна сказаць, што ўсё жыццё iмкнуўся да гэтай мэты, хоць яно яшчэ толькi пачынаецца. — Жараб’ёўка да цябе была спрыяльнай? — Не буду скардзiцца. Прайграў толькi наваспечанаму алiмпiйскаму чэмпiёну французу Ганье. Зразумела, гэтым не будзеш ганарыцца, тым не менш... — Хто табе дапамагаў каваць "бронзу"? — Вядома ж, трэнеры Генадзь Андрэевiч Сапуноў i Камандар Маджыдаў. Увогуле, зараз мне хочацца сказаць вялiкi дзякуй сваiм сябрам, знаёмым, што мяне падтрымлiвалi. Асаблiвая ўдзячнасць маiм бацькам — маме Раiсе Мiхайлаўне i тату Уладзiмiру Рыгоравiчу. Без iх я не стаў бы такiм, якi ёсць зараз. — Мiхаiл, думаю залiшне казаць, што да тваёй персоны, пачынаючы з гэтага моманту, будзе павышаная ўвага з боку трэнераў, чыноўнiкаў. Але ж яшчэ нядаўна ў сённяшняга бронзавага прызёра пекiнскай Алiмпiяды была зусiм iншая спартыўная перспектыва — забыццё. — Што зробiш, у кожнага чалавека ў жыццi бываюць белыя i чорныя палосы. У мяне другая была зусiм нядаўна. Асобныя спартыўныя спецыялiсты гаварылi, што нi я, нi вагавая катэгорыя ў 66 кiлаграмаў не маюць будучынi. Калi карацей, то паставiлi на мне крыж. Але ж атрымалася наадварот. Лiчу, што алiмпiйскiм медалём я даказаў сваю барцоўскую сiлу. — Вiдавочна, што ўжо цяпер можна сцвярджаць: барацьба, у нашым выпадку грэка-рымскага стылю, у Беларусi будзе развiвацца на новым вiтку? — Я ў гэтым не сумняваюся. Асаблiва калi ўлiчыць, што галоўным трэнерам каманды стаў вельмi дасведчаны спецыялiст i цудоўны чалавек Генадзь Сапуноў. За вельмi кароткi тэрмiн ён змог стварыць у нашай дысцыплiне добрую атмасферу, надаць станоўчай дынамiкi грэка-рымскай барацьбе, а самае галоўнае — упэўненасцi кожнаму з нас, што мы можам i павiнны выйграваць. Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ, г. Пекiн.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сённяшнiя правiлы грэка-рымскай барацьбы настолькi "патыхаюць" суб’ектывiзмам, што даказаць сваю сiлу на барцоўскiм дыване надзвычай цяжка. |
|