Прыгожыя, але небяспечныя
Прыгожыя, але небяспечныя
Рубрыку вядзе Валянціна Шпілеўская, тэл. 285 88 81 Высаджваючы ў садзе дэкаратыўныя раслiны, мы часта не здагадваемся, што многiя з iх проста небяспечныя. Некаторыя вiды ядавiтыя, некаторыя могуць выклiкаць алергiчныя рэакцыi, а ў некаторых шыпы i калючкi могуць прынесцi шмат клопату. Вельмi небяспечныя такiя раслiны для дзяцей. На пачатку восенi ў садах высаджваюць цыбулiны цюльпанаў, нарцысаў, гiяцынтаў, пралескi. Самi па сабе цыбулiны ядавiтыя, ды i перадпасадачная iх апрацоўка звязаная з выкарыстаннем розных прэпаратаў: хлорвокiслу медзi, фундазолу, марганцоўкi. Не дазваляйце дзецям гуляць з цыбулiнамi. Сярод пакаёвых раслiн ядавiтыя цыбулiны амарылiсу, таму апрацоўваць i перасаджваць гэту раслiну пажадана ў пальчатках, каб захаваць здароўе i прыгажосць рук. Любiмыя садовыя раслiны больш вядомыя як лекавыя, але абыходзiцца з iмi трэба асцярожна, а выкарыстоўваць у лекавых мэтах толькi параiўшыся з урачам. Усiм вядомыя раслiны, такiя, як багун балотны, барвенак, аканiт (боцiкi), купальнiк (арнiка горная), дэльфiнiум, марознiк ды i многiя iншыя, лiчацца ядавiтымi. А вось аралiя, аспаргус, клематыс, петунiя, прымула, язмiн духмяны ды яшчэ некаторыя iншыя могуць выклiкаць раздражненне скуры пры непасрэдным кантакце. Звычайна яны змяшчаюць эфiрныя алеi, малакападобны сок. Размова не iдзе пра тое, каб такiя раслiны з ядавiтымi ўласцiвасцямi выключыць з саду i агарода, а каб правiльна спланаваць iх размяшчэнне. Патрэбна зрабiць iх недаступнымi для маленькiх дзяцей, высадзiўшы як мага далей ад дзiцячых пляцовак. Растлумачыць, што ёсць некаторыя раслiны чыста дэкаратыўныя, iмi толькi можна любавацца i нi ў якiм разе не рваць i не каштаваць на смак. Дзецi могуць паранiцца аб калючае кустоўе агрэсту, ажыны, шыпшыны, глогу. Часта пры ўколе кончык шыпа цi калючкi абломваецца i застаецца ў целе, дастаўляючы многа непрыемнасцяў. Яшчэ вельмi важна прастору вакол дзiцячай пляцоўкi не перагрузiць празмерна пахучымi раслiнамi. Iх водар можа выклiкаць галаўны боль, а таксама прыцягваць мноства насякомых, асаблiва пчол, вос, чмялёў, якiя таксама могуць пакусаць як дзяцей так i дарослых. Не забывайцеся, што ў кагосьцi ёсць схiльнасць да алергiчных захворванняў. У гэтым выпадку даводзiцца адмаўляцца ад вiдаў раслiн, якiя моцна пахнуць, маюць вялiкую колькасць пылку, а таксама сок, якi раздражняе скуру рук. Плануючы абуладкаванне саду-агарода, трэба старанна прадумаць асартымент i месца пасадкi кожнай раслiны, каб стварыць максiмальную бяспеку тым, хто будзе там знаходзiцца.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Высаджваючы ў садзе дэкаратыўныя раслiны, мы часта не здагадваемся, што многiя з iх проста небяспечныя. Некаторыя вiды ядавiтыя, некаторыя могуць выкл
|
|