Пекінская "капуста" з бронзавым адлiвам
Пекінская "капуста" з бронзавым адлiвам
Учора каманда Беларусi заваявала на ХХІХ алiмпiйскiх Гульнях другi бронзавы медаль. Узнагарода на рахунку барца грэка-рымскага стылю Мiхаiла Сямёнава Гульня баскетбалiстак з камандай Расii мела стратэгiчна важнае значэнне. Выйграй — i мы ў паўфiнале з перспектывай не трапiць там на зборную ЗША. Пройгрыш азначаў, што пытанне аб выхадзе ў наступны этап турнiру прыйдзецца вырашаць у дзвюх апошнiх квалiфiкацыйных сустрэчах супраць зборных Карэi i Бразiлii. Ход сустрэчы з расiянамi i вынiк матчу паказаў — каманда Анатоля Буяльскага вось-вось прымкне да сусветных лiдараў. Пакуль жа нас чакаў крыўдны пройгрыш 65:71. Хоць беларусы былi за крок ад таго, каб зраўняць лiк. На пасляматчавай прэс-канферэнцыi настаўнiк беларусаў хутка расставiў кропкi над "i". Паводле яго слоў, беларускам пакуль цяжка гуляць з расiянкамi, бо ў некаторых нашых спартсменак iснуе комплекс зборнай Расii, i ад яго нiяк не пазбавiцца. Яшчэ на старце баскетбольнага турнiру хадзiлi меркаваннi, што беларускам матч з усходнiмi суседкамi лепш "аддаць", каб захаваць сiлы на вырашальныя паядынкi з камандамi iстотна меншага класа. Апярэджваючы гэтае пытанне айчынных журналiстаў, спадар Буяльскi сказаў, што "мы настройвалiся толькi на перамогу". Хоць i прайгралi расiянкам за апошнi час тры сустрэчы, але ж, падкрэслiў галоўны трэнер зборнай Беларусi, у рэшце рэшт мы даб’ёмся перамогi. Журналiсты пажартавалi: такая сустрэча, калi мы праб’ёмся ў чвэрцьфiнал, яшчэ можа адбыцца. Не супраць новага рандэву Беларусь — Расiя быў i галоўны трэнер нашых сапернiц Iгар Грудзiн. Другiм вiдам праграмы ўчарашняга дня была жаночая стральба: практыкаванне 25 метраў, малакалiберны пiсталет. На жаль, беларуска Вiкторыя Чайка, якая пасля першай квалiфiкацыi была ў запаветнай сямёрцы, што давала пропуск у фiнальную васьмёрку, заняла вынiковае 13-е месца. Яе напарнiца Жанна Шапялевiч з самага пачатку не прэтэндавала на высокiя пазiцыi i на фiнiшы аказалася толькi 38-й. Вялiкую долю аптымiзму ўсёй беларускай дэлегацыi, i журналiстам у тым лiку, надалi нашы прадстаўнiкi сiлавых адзiнаборстваў. Барцы грэка-рымскага стылю Мiхаiл Сямёнаў (66 кг) i Алег Мiхаловiч (74 кг) свае першыя паядынкi выйгралi з аднолькавым лiкам 3:1 адпаведна ў лiтоўца Аляксандра Казакевiча i паляка Юлiяна Квiта. На другiм этапе шляхi беларусаў не разышлiся. Сямёнаў у 1/8 без асаблiвых праблем прымусiў капiтуляваць iранца Алi Махамамадзi (3:1), Мiхаловiч з такiм жа лiкам у чвэрцьфiнале выйграў у казаха Рамана Мялошына. Планы на "залатую" прыступку п’едэстала мiнчанiну Мiхаiлу Сямёнаву, якi дагэтуль не паспеў "засвяцiцца" ў барцоўскiм свеце, перакрэслiў француз Сцiў Ганье (1:3), а гродзенцу Алегу Мiхаловiчу, сярэбранаму прызёру чэмпiянату Еўропы-2006 у Маскве, у паўфiнале зрабiў падножку кiтаец Чанг Ёнг (1:3). Пасля гэтага беларусы максiмум маглi дабрацца да паўфiналу i ў лепшым выпадку аспрэчваць у вячэрняй праграме бронзу. Прыемна, што лёс усё ж усмiхнуўся Мiхаiлу Сямёнаву бронзавым медалём. Яго паядынак з казахам да самага апошняга iмгнення трымаў у напружаннi галоўнага трэнера Генадзя Сапунова i яго памочнiка Камандара Маджыдава. Паўгадзiнай пазней на заваяванне бронзавага медаля ўжо прэтэндаваў Алег Мiхаловiч. Яго паядынак супраць балгарына Явора Янакiева складваўся даволi ўдала. Пасля першага 2-хвiлiннага перыяду гродзенец упэўнена вёў 3:0. У далейшым балгарын перахапiў iнiцыятыву i не без дапамогi судзейскага корпусу давёў матч да перамогi. Пасля заканчэння схваткi алiмпiйскi чэмпiён 1988 года ў Сеуле Камандар Маджыдаў адзначыў: такое ўражанне, што гэта быў не паядынак за бронзу, а фестываль балгарскай барацьбы. Аналагiчна складваўся гульнявы дзень i ў беларускага дзюдаiста Андрэя Казусёнка (90 кг). Першыя два паядынкi мiнчанiн праскочыў залпам, пачаргова ўчыстую перайграўшы iранца Хасеiна Жомi i японца Хiрошы Iзумi. А вось далей шлях нашага спартсмена перасекся з больш тытулаваным расiянiнам Iванам Першыным. На жаль, амбiцыi расiйскага атлета аказалiся больш важкiмi. У суцяшальным турнiры Андрэй Казусёнак датэрмiнова выйграў у аргенцiнца Дыега Разацi. На шляху да схваткi за бронзавы медаль мiнчанiна чакаў дзюдаiст з Егiпта Хасам Месба. Як нi сумна, але арабскага спартсмена беларусу перамагчы не ўдалося. Паралельна з паядынкамi "сiлавiкоў" разыгрывалiся яшчэ два камплекты медалёў з удзелам беларусаў. Адзiн з iх на шашы сярод веласiпедыстаў у гонцы з раздзельным стартам. Сярод прэтэндэнтаў на лаўры значыўся беларус, наваспечаны чэмпiён свету-2008 у англiйскiм Манчэстары Васiль Кiрыенка. Удача на гэты раз была не на баку члена каманды "Цiнькоф" — Кiрыенка ў вынiковым пратаколе размясцiўся на 11-м месцы, уступiўшы чэмпiёну, канадцу Свену Цюфту, больш чым паўтары хвiлiны. Апошнiм камплект медалёў з нашым удзелам разыгрываўся на цяжкаатлетычным памосце, дзе выступала сярэбраны прызёр Афiн Ганна Бацюшка (69 кг). Шчыра кажучы, сёння Бацюшка далёка не ў той цудоўнай форме, што чатыры гады назад, таму яе намеры на адну з узнагарод насiлi ў нечым авантурны характар. Ганна заняла непрывычнае для сябе 7-е месца, адстаўшы ад залатой лаўрэаткi японкi Лiу Чунчонг, якая ўстанавiла адразу тры сусветныя рэкорды, на 61 кг. З астатнiх вынiкаў важна адзначыць выхад у фiнал вясляркi Кацярыны Карстэн, перамогу нашага лучнiка Максiма Кунды ў 1/16 фiналу над шведам Магнусам Петэрсанам. Крыху пазней прайгралі тэнiсныя паядынкi: парны — беларусак Вольгi Гаварцовай i Дар’i Куставай супраць украiнскiх сясцёр-блiзнят Алоны i Кацярыны Бандарэнкi; адзiночны — Вiкторыi Азаранкi супраць амерыканкi Венус Уiльямс. Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ, г. Пекiн.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора каманда Беларусi заваявала на ХХІХ алiмпiйскiх Гульнях другi бронзавы медаль. Узнагарода на рахунку барца грэка-рымскага стылю Мiхаiла Сямёнава |
|