Чаму глебы такія кiслыя?
Чаму глебы такія кiслыя?
Часта садаводы-агароднiкi задаюць менавiта такое пытанне. А таму, што ў iх склад уваходзяць такiя рэчывы, як алюмiнiй i жалеза, якiя выклiкаюць утварэнне кiслаты. Прасцей кажучы, у аснове кiслотнасцi глебы ляжыць звычайны гiдролiз: малекула вады Н2О распадаецца на Н+ i ОН-, i калi нейкiя рэчывы звязваюць ОН-, то ў растворы застаецца Н+, а гэта i ёсць кiслае асяроддзе. Такiм чынам, алюмiнiй, якi ўваходзiць у склад глiн, садзейнiчае менавiта ўтварэнню кiслаты ў глебе. Да рэчываў, якiя ўзмацняюць кiслотнасць глебы, адносiцца i большасць грануляваных мiнеральных угнаенняў (уключаючы карбамiд). Амiяк, вапна, попел i iншыя з’яўляюцца так званымi раскiсляльнiкамi, якiя знiжаюць кiслотнасць. Калi гаспадары агародаў на кiслых дзярнова-падзолiстых, пясчаных цi шэрых лясных глебах для яблынь i груш, таматаў цi агуркоў, якiя патрабуюць нейтральнай кiслотнасцi (рН 6—7), рыхтуюць зямлю з дапамогай торфу, угнойваюць яе нiтрафоскай, яны ствараюць для глебы велiзарны запас кiслаты. А раслiны адчуваюць сябе настолькi прыгнечанымi, з аслабленым iмунiтэтам, што на iх непазбежна накiнецца парша, фiтафтора i iншыя хваробы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Часта садаводы-агароднiкi задаюць менавiта такое пытанне. А таму, што ў iх склад уваходзяць такiя рэчывы, як алюмiнiй i жалеза, якiя выклiкаюць утварэ
|
|