Спас першы, мядовы
Спас першы, мядовы
14 жніўня — Мядовы Спас, мокры, Макавей. У народзе кажуць, што ў Спаса ўсяго ў запасе: i дождж, i пагода, i непагадзь. Першы Спас называюць "мокрым", "мядовым" цi "макавеем". Каб вада ў калодзежы была чыстая, на першы Спас яго абавязкова асвячалi, таму i свята яшчэ называюць "Спас на вадзе". Да гэтага дня соты ў вуллях напоўненыя мёдам. Здаўна, паводле народных звычаяў, дазвалялася пачынаць есцi толькi асвячоны мёд, а асвячалi яго на першы Спас. Лiчылася, што той, хто народзiцца ў гэты дзень, будзе добрым пчаляром. Да гэтага ж дня поўнасцю выспявае мак. Пяклi блiны, гатавалi варэнiкi i iншыя стравы, дзе абавязкова быў мак. Мак асвячалi ў царкве i абсыпалi iм навокал: дом, падворак, хлеў, свойскiх жывёл. Лiчылася, што варта абсыпаць дом асвячоным макам — i ўсе падкопы супраць вас нiчога не будуць вартыя. Фота Вольгі Мядзведзевай.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
14 жніўня — Мядовы Спас, мокры, Макавей. У народзе кажуць, што ў Спаса ўсяго ў запасе: i дождж, i пагода, i непагадзь. Першы Спас называюць "мокр
|
|