21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

На поле — пад градусам?

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На поле — пад градусам?

Як вядома, сёлета хлебаробы Гомельшчыны маюць намер намалаціць мiльён тон збожжа, чаго раней (у апошнiя гады) не ўдавалася. Для намечанага нямала было зроблена калектывамi КСУПаў i СВК. Ды i надвор’е спрыяла гэтаму. Вось чаму i радуюць ураджаi, якiя складаюць 31,5 цэнтнера з гектара ў сярэднiм па вобласцi. Самыя ж высокiя яны ў Рэчыцкiм, Хойнiцкiм i Гомельскiм раёнах (адпаведна 50, 34,9 i 34,8 цэнтнера). Па стане на 14 жнiўня хлябы былi сабраны ўжо на 86 працэнтах плошчы, намалочана 907713 тон збожжа. Але, як паведамляе начальнiк Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржiнспекцыi працы Вячаслаў Ганчароў, гэтыя поспехi маглi быць больш важкiмi, калi б не дапускалiся парушэннi, а iншым разам i нядбайнасць.

У шэрагу гаспадарак (СВК "Чырвоны Кастрычнiк" Брагiнскага, СВК "Свярдлоўскi" Жлобiнскага, КСУП "Жгунскае" Добрушскага раёнаў i iнш.) на трактарах i аўтамашынах працавалi людзi, якiя не мелi адпаведных дакументаў. Дзе-нiдзе не захоўвалiся правiлы тэхнiкi бяспекi, i вынiкам гэтага стала тое, што ў КСУП "Коленскае" Жыткавiцкага i "Бацвiнава" Чачэрскага раёнаў два памочнiкi камбайнераў атрымалi цяжкiя траўмы.

А куды гэта варта, што ў пяцi гаспадарках Рэчыцкага, Калiнкавiцкага, Ельскага, Нараўлянскага i Жыткавiцкага раёнаў транспартнымi сродкамi кiравалi вадзiцелi, якiя прынялi пэўныя дозы спiртных напояў? А цi можна было чакаць добрых вынiкаў работы камбайна Дон-1500 у СВК "Радзiма" Мазырскага раёна, якi не прайшоў гадавога тэхагляду? Без прафесiйнай падрыхтоўкi працавалi людзi на камбайнах i машынах у КСУП "Агракамбiнат "Новы шлях" Добрушскага i "Ельск" аднайменнага раёнаў.

Вядома, што ў шэрагу гаспадарак убiраць хлеб дапамагаюць i няпоўнагадовыя. У КСУП "Пiрэвiчы" Жлобiнскага раёна такiх 42 чалавекi. Дык вось, яны не прайшлi навучанне па тэхнiцы бяспекi, iм не выдалi на час праверкi сродкаў iндывiдуальнай аховы. Чамусьцi група падлеткаў, занятых на жнiве ў КСУП "Велiкаборскi" Хойнiцкага i СВК "Калгас Прагрэс" Светлагорскага раёнаў, да работы была дапушчана без праходжання папярэдняга медыцынскага агляду. І ўжо зусiм незразумела, па якой прычыне ў большасцi з 48 правераных арганiзацый на падлеткаў, што працуюць на палях i збожжатаках, не афармлялiся пiсьмовыя працоўныя дагаворы, не заводзiлiся на iх працоўныя кнiжкi.

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як вядома, сёлета хлебаробы Гомельшчыны маюць намер намалаціць мiльён тон збожжа, чаго раней (у апошнiя гады) не ўдавалася. Для намечанага нямала было
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика