Будзем развіваць рыбалоўны турызм
Будзем развіваць рыбалоўны турызм
Аб гэтым паведамiў на прэс-канферэнцыi намеснiк начальнiка ДУ "Цэнтр па санаторна-курортнай рабоце "ЦэнтрКурорт" Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта Беларусi Уладзiмiр Падалка. Напрыклад, платная рыбалка ў нацыянальным парку "Нарачанскi" арганiзавана на 14 азёрах, дзе водзiцца амаль 25 вiдаў рыб. Яе кошт на суткi для беларуса складзе Br3,5 тыс., на сезон — Br53 тыс. На Браслаўскiх азёрах за грошы можна парыбачыць на 28 вадаёмах з 46. Каб кантраляваць колькасць рыбы, уведзена квота на вылаў 5 кг у суткi. У сваю чаргу галоўны рыбавод ДПУ "Нацыянальны парк "Браслаўскiя азёры" Юрый Палуцкi паведамiў, што на тэрыторыi Браслаўскiх азёраў створана спецыяльная платная сажалка, штучна зарыбленая карпам, дзе рыбаловы гарантавана змогуць злавiць рыбу. Штогод на платныя сажалкi прадаецца да 10 тыс. пуцёвак. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведамiў на прэс-канферэнцыi намеснiк начальнiка ДУ "Цэнтр па санаторна-курортнай рабоце "ЦэнтрКурорт" Кiраўнiцтва справамi П
|
|