21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сталічная арэнда "зашкальвае"

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сталічная арэнда "зашкальвае"

Ажыятажны попыт на кватэры перавышае прапанову ў дзесяткi i сотнi разоў

Сёлета сын майго добрага суседа з Ляхавiчаў паступiў у сталiчны ўнiверсiтэт. Першакурснiку ложка-месца ў iнтэрнаце, вядома, не далi. Тады вырашыў мой былы аднакласнiк зняць для сына-студэнта не вельмi дарагую кватэру ў Мiнску, але сутыкнуўся з такiмi праблемамi!..

Нагадаю, што прыкладна з мая i да паловы лiпеня сталiчны рынак жыллёвай арэнды амаль цалкам iгнараваўся патэнцыяльнымi кватарантамi, а прапанова хутка павялiчвалася, калi па кожным тыпе кватэр iснавала каля 200—300 варыянтаў. Тады ў чэрвенi можна было адшукаць даволi прымальную аднапакаёўку за 180—200 долараў. Аднак ужо з трэцяй дэкады лiпеня павышаны попыт на кватэры павялiчыў цэннiк арэнды да 240—250 долараў за стандартную аднапакаёвую кватэру. Але i на гэтых даволi высокiх лiчбах кошт арэнды ў жнiўнi не спынiўся.

Новая мяжа — 300 USD

Паводле iнфармацыi начальнiка аддзела арэнды жылля агенцтва "Час пiк" Сяргея Кадола, зараз у мiнскiх агенцтвах налiчваецца не больш за дзесяць варыянтаў прапаноў па розных катэгорыях жылля (ад аднапакаёвых да шматпакаёвых кватэр). Але гэтыя варыянты большасць клiентаў не задавальняюць, бо звычайныя кватэры пачынаюць прапаноўвацца па кошце элiтнага жылля або на зусiм слабенькiя аднапакаёўкi прымяраецца рынкавы цэннiк. Новыя варыянты арэнды па вызначаным рынкавым кошце атрымлiваюць новых гаспадароў амаль iмгненна. Толькi за мiнулы дзень у службы агенцтва "Час пiк" звярнулася каля 120—150 патэнцыйных кватарантаў.

Такi ажыятажны попыт моцна падштурхнуў цэны на арэнду жылля. Зараз сапраўды рэальны мiнiмальны кошт арэнды аднапакаёвых кватэр дасягнуў 300 долараў(!) плюс квартплата. Тут трэба адзначыць, што па такiм кошце прапаноўваюцца кватэры ў мiкрараёнах не па лiнii метро...

...Арцём Мiкалаевiч вырашыў зняць сыну кватэру побач з метро i заказаў яе сталiчнаму агенцтву па кошце да 350 долараў. На яго думку, за такiя вялiкiя грошы трэба патрабаваць чыстыя пакоi з сучаснай мэбляй у доме не на крайнiх паверхах. Аднак за тры мiнулыя днi бацька студэнта атрымаў толькi адзiн варыянт, якi быў забракаваны. Апошнiм часам менавiта бацькi дамаўляюцца з агенцтвамi пры пошуку кватэр для першакурснiкаў, бо ў студэнтаў з гаспадарамi жылля не атрымлiваюцца нават папярэднiя перамовы. Для ўласнiкаў жылля дарослыя пасрэднiкi з’яўляюцца гарантыяй беспраблемнай арэнды. Мiж iншым, сёння рыэлтары ўсiм сваiм клiентам раяць заключаць афiцыйныя дагаворы або двухбаковыя дамоўленасцi з гаспадарамi кватэр аб прыкладных тэрмiнах арэнды i фiксаваных цэнах на гэты час.

Павялiчыўся попыт i на шматпакаёўкi

За мiнулы месяц iстотна павялiчыўся кошт арэнды двух- i трохпакаёвых кватэр. Месяц арэнды стандартнай двухпакаёвай кватэры прымальнай якасцi каштуе цяпер 370—400 долараў (плюс аплата камунальных паслуг). Больш дасведчаныя студэнты падлiчылi, што выгадней здымаць менавiта шматпакаёвыя кватэры на 2—4 чалавекi. Аднак трохпакаёвыя кватэры для студэнтаў сталi каштаваць зараз ужо ў межах 450—500 долараў, або 400 долараў плюс квартплата, якая зiмой будзе ўжо iстотна бiць па кiшэнi.

Сёння пачалi здавацца кватэры з вялiкай плошчай у новабудоўлях маладых мiкрараёнаў. Такiя трохпакаёвыя кватэры звычайна здаюцца без мэблi па кошце нават да 400 долараў з абавязковай аплатай "камуналкi".

Падаражэнне працягнецца да сярэдзiны верасня?

Эксперты аддзела арэнды жылля агенцтва "Час пiк" упэўненыя, што ажыятажны попыт на сталiчныя кватэры выклiкалi не толькi былыя абiтурыенты, маладыя спецыялiсты, што засталiся тут працаваць, маладыя сем’i, якiя вырашылi жыць асобна ад бацькоў, але i тыя студэнты з прыгарадных населеных пунктаў i гарадоў-спадарожнiкаў мегаполiса, якiя раней згаджалiся курсiраваць з бацькоўскiх хатаў на вучобу i назад. Студэнты з Маладзечна, Дзяржынска, Жодзiна, Лагойска i iншых гарадоў сталiчнага рэгiёна таксама пачалi здымаць кватэры, бо пасля адмены адпаведных iльгот штодзённыя паездкi сталi сапраўды дарагiмi.

Многiя рыэлтары перакананыя, што ажыятажны попыт на сталiчныя кватэры будзе назiрацца яшчэ мiнiмум да сярэдзiны верасня. Iснуе меркаванне, што за гэты час сярэднi кошт арэнды ўсiх вiдаў жылля можа павялiчыцца яшчэ на 20—30 долараў. Агульная тэндэнцыя павелiчэння цэннiкаў на кватэры падштурхнула падаражэнне арэнды асобных пакояў у кватэрах, што знаходзяцца ўздоўж лiнii метро. Для аднаго чалавека арэнда асобнага пакойчыка каштуе ўжо 150—180 долараў, а для двух кватарантаў — ужо ўсе 200 долараў або да 100 USD з пастаяльца.

Асобныя фiрмы за 175 тысяч рублёў прапаноўваюць толькi спiсы магчымых варыянтаў кватэр для далейшага самастойнага пошуку. Сёння, калi варыянтаў кватэр катастрафiчна не хапае, такая iнфармацыйная паслуга па перадаплаце можа ўвогуле не даць станоўчага вынiку. Таму ўстойлiвым попытам пачалi карыстацца паслугi агенцтваў па факце засялення з афармленнем неабходных дакументаў. Аднак каштуе такая паслуга ўжо 350 тысяч рублёў.

Сяргей КУРКАЧ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ажыятажны попыт на кватэры перавышае прапанову ў дзесяткi i сотнi разоў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика