21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Абзац

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Абзац

* У Страсбургу ў будынку Еўрапейскага парламента правалілася столь. Першы раз яна часткова абрынулася ў мiнулы чацвер. Другое па лiку абрушэнне адбылося ўвечары ў аўторак, 12 жнiўня. Iнцыдэнт адбыўся, калi ў будынку парламента нiкога не было, таму ахвяраў i пацярпелых няма. Што стала прычынай разбурэння столi, невядома. 

* Трое паляўнiчых за снежным чалавекам абвясцiлi, што знайшлi яго труп у лясах штата Джорджыя (ЗША) i прапанавалi навукоўцам купiць яго за 10 мiльёнаў долараў. Паляўнiчыя сцвярджаюць, што абвесцяць вынiкi аналiзаў ДНК сваёй знаходкi на прэс-канферэнцыi, якая адбудзецца ў пятнiцу, 15 жнiўня, у Калiфорнii. Рост незвычайнай iстоты складае каля 2,5 метра, вага перавышае 225 кiлаграмаў. Iстота мужчынскага полу пакрыта чырванаватай поўсцю, але выглядае, хутчэй, як чалавек, а не як малпа. Па сведчаннi прадаўцоў знаходкi, касматая пачвара была параненая падчас бойкi з iншымi прадстаўнiкамi гэтага ж вiду. Iстота перамяшчаецца на дзвюх заднiх лапах (паляўнiчыя сцвярджаюць, што ў дзень, калi яны выявiлi труп iстоты, мясцовыя жыхары бачылi ў лесе некалькi яе жывых суродзiчаў). Памер ступнi "снежнага чалавека" складае 43 сантыметры.

* У Брытанii на працягу 20 хвiлiн офiсныя супрацоўнiкi аддавалiся цялесным уцехам прама ля акна на другiм паверсе кампанii, ды так самазабыўна, што не заўважылi, што звонку сабраўся натоўп назiральнiкаў, якiя вiскаталi ад захаплення. Парачка не звярнула ўвагi на бадзёрыя крыкi з вулiцы. Прагляд iмправiзаванага, а галоўнае, бясплатнага "парнафiльма" змаглi спынiць толькi афiцэры палiцыi. 

* На курортную Нерынгу на Куршскай касе напалi дзiкi. Жывёлаў прыцягваюць смеццевыя кантэйнеры, у якiх дзiкiя свiннi знаходзяць ежу. Жыхары вымушаныя былi пайсцi на адмысловыя меры — прывязваць кантэйнеры да дрэў, каб галодныя жывёлы не пераварочвалi iх. Сёння жывёлы разгульваюць па горадзе нароўнi з катамi або сабакамi. Дзiкi разбураюць кветнiкi, футбольныя палi, зносяць жывыя загарадзi, разносяць смецце па горадзе i нават "наведваюць" жыхароў дома, патрабуючы ежы. Кабаны сталi настолькi свойскiмi, што падыходзяць да машын i бяруць ежу прама з рук кiроўцаў. Прычына такога нашэсця — павелiчэнне iх папуляцыi ў вынiку цёплай зiмы, за якую кабаны прынеслi два вывадкi парасятаў. Да таго ж яны пазбавiлiся традыцыйнага месца кармлення — мясцовую звалку зачынiлi, i дзiкi адправiлiся на здабычу ў горад.

* У Беларусi пачалi выпускаць касцюмы бiзнэс-класа для школьнiкаў. У прыватнасцi, ААТ "Славянка" (г. Бабруйск) ужо паставiла ў гандлёвую сетку 13 тыс. гарнiтураў для школьнiкаў з выкарыстаннем матэрыялаў, якiя забяспечваюць абарону ад электрамагнiтнага выпраменьвання сотавага тэлефона. Гэта стала магчымым дзякуючы ўжыванню пры пашыве сучасных тэхналогiй i матэрыялаў. Каштуе такi касцюм трохi даражэй за звычайны — ад Br120 тыс. да Br160 тыс. 

* У глухой тайзе Мiжрэчанскага раёна Кемераўскай вобласцi выратавальнiкi, якiя шукалi турыста, нечакана выявiлi голага мужчыну, што ляжаў на сцежцы з прыкметамi пераахаладжэння. Знойдзены на сцежцы чалавек паведамiў, што шукае "магiчную Шамбалу". Турыста выратавальнiкi таксама знайшлi ў той жа дзень.

Поўны абзац

* Амерыканец заплацiў за джып Шэўрале 8 тысяч долараў манетамi. 70-гадовы жыхар штата Агаё Джэймс Джонс прынёс прадаўцам 16 слоiкаў з-пад кавы, набiтых дробяззю. На пералiк грошай спатрэбiлася паўтары гадзiны. Такiм чынам была аплачана толькi палова кошту аўтамабiля. На другую палову пакупнiк выпiсаў чэк. Ён заявiў, што ненавiдзiць папяровыя грошы, таму што яны лёгка пашкоджваюцца. 

* Па меркаваннi навукоўцаў, у хуткiм часе таблеткi i непрыемныя ўколы заменяць лекавыя прэпараты ў выглядзе гелю. На выставе-канферэнцыi Роlуmеr I* tеr* аtiо* аl быў прэзентаваны ўнiкальны састаў. Ён абсалютна нетаксiчны, не раскладаецца ферментамi, якiя прысутнiчаюць ў кiшэчнiку, i ў нязменным выглядзе выводзiцца з арганiзма. Прэпарат не будзе расшчапляцца ў стрававальным тракце, а гэта азначае, што з яго дапамогай можна будзе ўводзiць нават тыя рэчывы, якiя цяпер уводзяцца ўнутрымышачна, унутрывенна або падскурна.

* У Стакгольме прадаецца кватэра разам з усiмi выгодамi, уключаючы i цяперашняга жыхара, якi наадрэз адмаўляецца з’язджаць з жылога памяшкання. Адвакат са Швецыi атрымала ў спадчыну кватэру ад сваёй мацi, якая памерла некалькi гадоў таму, i вырашыла прадаць жыллё. Але ў кватэры жыве яе прыёмны бацька, якi, нягледзячы на рашэнне суда, не хоча пазбаўляцца даху над галавой. У цяперашнi час кватэра выстаўлена на продаж на аўкцыёне. Прычым аб пацешнай умове з серыi "Купi адну рэч, атрымай другую бясплатна" жанчына адразу папярэдзiла ў рэкламнай аб’яве. Адкрыты аўкцыён па продажы аб’екта адбудзецца 26 жнiўня. 

Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Страсбургу ў будынку Еўрапейскага парламента правалілася столь. Першы раз яна часткова абрынулася ў мiнулы чацвер. Другое па лiку абрушэнне адбылося
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика