Лазня
Лазня
З даўніх часоў славяне будавалi невялiкiя драўляныя пабудовы для мыцця — лазнi. У народных павер’ях лазня — неабходнае ў сялянскiм побыце ачышчальнае i аздараўленчае месца адначасова — стала прытулкам дэманiчных iстот. У лазнi не толькi мылiся, але i выконвалi сямейныя абрады, варажылi, нараджалi дзяцей. У адносiнах да лазнi ў культуры славянскага народа было выпрацавана шмат правiлаў, парушаць якiя катэгарычна забаранялася. * Лiчылася, што непаважлiвыя адносiны да самой лазнi i да яго духа — лазнiка, адмоўна адаб’юцца на здароўi ўсiх членаў сям’i. * Перад уваходам у лазню абавязкова хрысцiлiся. * Пры ўваходзе ў лазню прасiлi ў гаспадара-лазнiка дазволу папарыцца — палепшыць здароўе, выходзiлi — дзякавалi яму. * У лазнi забаранялася гучна размаўляць, спяваць, сварыцца. * У лазню не ўносiлi крыжы i iконы. * Не хадзiлi ў лазню ў святочныя ("святыя") днi. * На месцы былой (зруйнаванай, разбуранай) лазнi нiколi не будавалi хату. * Вада ў лазнi, няхай сабе нават самая чыстая, лiчылася непрыдатнай для пiтва. * Забаранялася ўваходзiць у лазню з "трэцiм" парам: нашы продкi былi ўпэўненыя, што ў гэты час парыўся сам лазнiк. * Усе прыставаннi для мыцця, якiя знаходзiлiся ў лазнi, лiчылiся небяспечнымi для людзей, таму iх нiколi не выносiлi з лазнi i тым больш не неслi ў хату. Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З даўніх часоў славяне будавалi невялiкiя драўляныя пабудовы для мыцця — лазнi. У народных павер’ях лазня — неабходнае ў сялянскiм побыце ачышчальнае
|
|