Безмедальнае зацiшша
Безмедальнае зацiшша
Спецыяльны карэспандэнт перадае з Пекіна Учарашнi дзень для беларускiх алiмпiйцаў прайшоў ухаластую: з дзвюх дысцылiн — гiмнастыкi i грэка-рымскай барацьбы, дзе нашы атлеты рэальна маглi ўзяць удзел у дзяльбе медальнага пiрага, нават i намёку не было на прызавыя месцы. Хоць будзем шчырымi: нашы старалiся. Ранiшнюю праграму распачыналi гiмнасты — медалi разыгрывалiся ў надзвычай прэстыжным раздзеле — асабiстым шматбор’i. На жаль, беларус Дзмiтрый Савiцкi не змог аказаць дастойнага супрацiўлення. Быццам бы па iнерцыi трымаў усiх беларусаў у напружаннi барэц грэка-рымскага стылю суперцяжкавагавiк Сяргей Арцюхiн (120 кг). Яму не пашанцавала з жэрабем: ужо на старце чакаў двухразовы чэмпiён свету кубiнец Мiяну Лопез, якi, дарэчы, i заваяваў золата Пекiна. У плаваннi вольным стылем на 100 м у сваiм заплыве Аляксандра Герасiменя фiнiшавала толькi 8-й i на гэтым закончыла свае выступленнi. Такi ж лёс чакаў плыўца Паўла Радзiвонава на дыстанцыi 50 м вольным стылем — толькi 5-е месца ў заплыве. Мiнiстр спорту i турызму Аляксандр Грыгараў удакладнiў: пачынаючы з сённяшняга дня, калi ў бой уступяць легкаатлеты, у фiнале байдарачнiкаў-адзiночнiкаў — Кацярына Карстэн, у веласпорце — Наталля Цылiнская, мы павiнны значна падцягнуць свае медальныя паказчыкi. Паводле слоў шэфа мiсii, правальным сiтуацыю для беларускай каманды не назавеш. У асноўным усе выступiлi ў сiлу сваiх магчымасцяў. Крыху слабей праявiлi сябе дзюдаiсты, баксёры i тэнiсiсты. Зрэшты, пра майстроў вялiкай ракеткi хацелася асобна сказаць некалькi слоў, дарэчы, не вельмi прыемных. Апошнi матч тэнiсiсткi — пара Таццяна Пучак i Вiкторыя Азаранка — гулялi супраць амерыканак Лiзэл Хубер i Лiндзай Дэвенпорт. Гульня праходзiла з пераменным поспехам. Першы сэт выйгралi нашы сапернiцы — 6:4, другi з такiм жа лiкам беларускi. У заключным сэце мацнейшымi аказалiся зноў амерыканкi, яны i выйгралi матч, якi завяршыўся за поўнач. Пасля заканчэння матчу амерыканка Дэвенпорт аказалася ў цесным коле журналiстаў i балельшчыкаў. Нашы ж тэнiсiсткi прайшлi мiма айчынных журналiстаў, якiя прасiлi iх на пару слоў, на што мелi законнае права. Дзiўна, здаецца, i не на зорным небасхiле пакуль беларускi, а шчокi надзiмаюць чэмпiёнскiя. А можа, проста не хапае элементарнага выхавання, чаго ўжо даўно не скажаш пра замежных атлетаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учарашнi дзень для беларускiх алiмпiйцаў прайшоў ухаластую: з дзвюх дысцылiн — гiмнастыкi i грэка-рымскай барацьбы, дзе нашы атлеты рэальна маглi ўзяц
|
|