Пасля пройгрышу БАТЭ галоўны трэнер "Леўскi" звольнены
Пасля пройгрышу БАТЭ галоўны трэнер "Леўскi" звольнены
Еўрапейская сенсацыя: ёсць працяг! Некаторыя балгары фенаменальныя ў сваёй вынаходлiвасцi. Як вам такая заява прэзiдэнта "Леўскi" Тодара Баткава напярэдаднi матчу з БАТЭ ў межах Лiгi чэмпiёнаў: "Несур’ёзна разважаць аб тым, што мы звольнiм Вуцава (галоўнага трэнера "Леўскi". — Аўт.) пасля паражэння ад БАТЭ. Перш за ўсё таму, што мы не збiраемся прайграваць нейкаму там Барысаву. З чаго гэта нам капiтуляваць перад заводскай камандай са штучна створанай дзяржавы! Нам, нацыi з 1400-гадовай гiсторыяй, камандзе, якая носiць iмя аднаго з найбуйнейшых балгарскiх герояў!" — цытуе Тодара Баткава балгарская газета "Стандарт". Зняважыць сапернiка, а потым яму ж i прайграць — гэта найперш зняважыць сябе. Так i хочацца спытаць зараз у Тодара Баткава: "Як ваша каманда, якая носiць iмя аднаго з найбуйнейшых балгарскiх герояў, здолела прайграць простай заводскай камандзе?" Карацей, захапляльная падзея чакае нас 27 жнiўня — матч у адказ памiж БАТЭ i "Леўскi" трэцяга квалiфiкацыйнага раўнда Лiгi чэмпiёнаў, а балгарская прэса, можна не сумнявацца, рыхтуе нам шмат цiкавага, не горшага за нядаўнюю сваю плётку пра дагаворны матч памiж БАТЭ i "Андэрлехтам". У першым матчы, 13 жнiўня ў Сафii, БАТЭ выйшаў пераможцам (1:0). Адразу пасля паядынку галоўны трэнер балгарскай дружыны Велiслаў Вуцаў быў звольнены. Пакуль кiраваць балгарскiмi футбалiстамi будзе асiстэнт Вуцава Эмiл Велеў. Галоўны трэнер БАТЭ Вiктар Ганчарэнка не хаваў задавальнення перамогай i растлумачыў балгарам, што яго каманда на нiчыю не гуляе. "Я ганаруся сваёй камандай i ўдзячны ёй за цярпенне. Мы здолелi распячатаць вароты сапернiка пры першай магчымасцi. Вынiк нiколькi не сенсацыйны. У той жа час нам было вельмi складана. Мы гулялi супраць выдатна арганiзаванага сапернiка, у складзе якога вельмi квалiфiкаваныя футбалiсты. Наклала свой адбiтак i спякотнае надвор’е. Я вельмi задаволены, што мы здолелi забiць i выйграць. Наперадзе ў нас дзве гульнi ў нацыянальным чэмпiянаце, пасля iх i будзем разважаць над матчам у адказ супраць "Леўскi". Магу толькi сказаць, што гэта будзе надзвычай складаны паядынак". Алена АЎЧЫННIКАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Некаторыя балгары фенаменальныя ў сваёй вынаходлiвасцi. Як вам такая заява прэзiдэнта "Леўскi" Тодара Баткава напярэдаднi матчу з БАТЭ ў меж
|
|