21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Iнфарм-укол

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iнфарм-укол

Усе "тайны" шалфею 

У лiсцi шалфею ёсць эфiрны алей, флаваноiды, арганiчныя кiслоты, вiтамiны Р, РР, фiтанцыды, алкалоiды, дубiльныя i iншыя рэчывы. Прэпараты з шалфею валодаюць супрацьзапаленчым, кроваспыняльным, супрацьмiкробным i заспакаяльным дзеяннем.

Яны змяншаюць выдзяленне поту i малака ў матуль пры кармленнi, павышаюць сакраторную актыўнасць страўнiкава-кiшачнага тракту, змяншаюць газаўтварэнне. Вонкава iх прымяняюць для папярэджвання выпадзення валасоў. Калiсьцi шалфей выкарыстоўвалi нават як сродак для лячэння бясплоднасцi.

У народнай медыцыне шалфей выкарыстоўваюць пры гастрытах, калiтах, хваробах печанi, нырак, бранхiтах, як мачагонны сродак, для паласкання горла пры ангiне, гiнгiвiце, запаленнях у ротавай поласцi i г.д. Вонкава — пры экзэме, псарыязе, нейрадэрмiце, ранах, апёках, абмаражэннях, аблысеннi. У комплексе лячэбных мерапрыемстваў (ванны, аплiкацыi) — пры сустаўным рэўматызме, хранiчных запаленчых i абменна-дыстрафiчных захворваннях суставаў, дэфармавальным астэаартрозе, радыкулiце, мiжпазванковым астэахандрозе.

Чай з лiсця шалфею гатуецца так: 1 ст. лыжку лiсця залiваюць 400 мл кiпеню i настойваюць 20—30 хвiлiн. Прымаюць па 1/4 шклянкi 3—4 разы ў дзень.

Шалфей не рэкамендуецца прымаць пры запаленнi нырак i моцным кашлi. Перад ужываннем травы ў лекавых мэтах неабходна параiцца з урачом.

Практыкаванне для дыхання

Гэта практыкаванне-медытацыя рэгулюе паток дыхання i рух цела, напаўняе нас энергiяй.

Падчас прагулкi выключыце мабiльны тэлефон, паспрабуйце расслабiць цела. Трымайце пазваночнiк прамым, адчувайце, як макушка галавы цягнецца да неба, а энергiя руху ад ног праз ступнi цячэ ў зямлю. Выкарыстоўвайце поўнае дыханне, сачыце за тым, каб поўнасцю напаўняць лёгкiя — ад узроўню ключыц да брушной поласцi. Практыкаванне выконваецца на 7 лiкаў.

Варыянт 1.

l Удых на 7 рытмiчных, роўных крокаў.

l Выдых на 7 крокаў.

Варыянт 2.

l Удых на 7 рытмiчных, роўных крокаў.

l Затрымка дыхання на 7 крокаў.

l Выдых на 7 крокаў.

l Затрымка дыхання на наступныя 7 крокаў i г.д.

Вядучая рубрыкi Святлана БАРЫСЕНКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У лiсцi шалфею ёсць эфiрны алей, флаваноiды, арганiчныя кiслоты, вiтамiны Р, РР, фiтанцыды, алкалоiды, дубiльныя i iншыя рэчывы. Прэпараты з шалфею ва
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика