Віктар Ваткiн, галоўны трэнер зборнай Беларусi па спартыўнай гiмнастыцы: "Другога Шчэрбу нам па
Віктар Ваткiн, галоўны трэнер зборнай Беларусi па спартыўнай гiмнастыцы: "Другога Шчэрбу нам пакуль не вырасцiць"
Выступленнi айчынных гiмнастаў на мiжнароднай арэне ўжо каторы год вызначаюцца надзвычай сцiплымi вынiкамi. Гульнi Пекiнскай алiмпiяды пакуль пацвярджаюць меркаванне, што эпоха росквiту беларускай гiмнастыкi сышла калi не назаўсёды, то вельмi надоўга. Журналiст "Звязды" пагутарыў з настаўнiкам беларусаў Вiктарам Ваткiным пасля таго, як стала вядома: у асабiстым шматбор’i Дзмiтрый Савiцкi заняў месца ў канцы вынiковага пратакола сярод 24 атлетаў. <І>— Вiктар Вiктаравiч, трэба меркаваць, што беларускую гiмнастыку на мiжнароднай арэне пасля Гульняў у Пекiне забудуць усур’ёз i надоўга? — Давайце не будзем спяшацца. Так, свае пазiцыi апошнiм часам мы здалi, хоць у нас ёсць таленавiтыя спартсмены — Савiцкi, Савянкоў, Царэвiч, Каспяровiч i iншыя, якiя мала ў чым саступаюць у майстэрстве многiм цяперашнiм фаварытам. — Тады ў чым праблема? — Думаю, што вы самi ведаеце адказ на гэтае пытанне: у суб’ектыўным судзействе. Зрэшты, яно i раней праглядвалася, але не так нахабна i беспардонна. Вазьмiце нядаўнiя камандныя спаборнiцтвы. Мы без праблем прабiлiся б у фiнальную васьмёрку, калi б арбiтры паставiлi беларусам тыя балы, якiя яны заслужылi. А так наша месца занялi румыны. — Неаднаразова даводзiцца чуць пра румынскi фактар у гiмнастыцы. Адкуль ён узяўся? — Усё да банальнасцi проста. Старшынёй тэхнiчанага камiтэта Мiжнароднай федэрацыi гiмнастыкi (ФIЖ), якi адказвае за пытаннi судзейства, з’яўляецца румын Андрыяну Стойку. Разумеце, калi арбiтр не выканае "просьбу" начальства, то ў наступны раз на яго месца будзе запрошаны iншы рэферы. Святое месца, як вядома, пустым не бывае. — Згадзiцеся, што румыны — гэта не амерыканцы, якiя маглi пралезцi ў розныя структуры ФIЖ, у тым лiку i па нацыянальнай прыкмеце? — У тым i сутнасць, што тыя ж румыны проста выконваюць чорную працу па засуджваннi. А трапiлi яны туды вельмi проста. Памятаеце знакамiтую гiмнастку Надзю Каманэчы? Дык вось, у свой час яна выйшла замуж за амерыканца, таксама гiмнаста Барба Конара, двухразовага алiмпiйскага чэмпiёна 1984 года ў Лос-Анджэлесе. Сёння Конар — найбагацейшы чалавек, якiя мае ўплыў у любых гiмнастычных структурах. — У такiм разе як кiтайцы прабiлiся наверх? — Тут таксама ўсё проста, хоць iшлi да сённяшнiх поспехаў доўга. Пачынаючы з 2002 года, калi Пекiн ужо меў алiмпiйскi статус, кiраўнiцтва Кiтая адклiкала з-за мяжы ўсiх сваiх трэнераў, i не толькi гiмнастычных, i прапанавала большыя зарплаты, чым дасведчаныя спецыялiсты мелi за мяжой. Вынiк, як бачыце, не прымусiў сябе доўга чакаць. Гаспадары Алiмпiяды лiтаральна акупавалi ўсе алiмпiйскiя дысцыплiны... Як нi дзiўна, але кiтайцы прыцягнулi ў сваю эканомiку велiзарныя замежныя iнвестыцыi. Па ўсёй краiне наладжаны зборачныя вытворчасцi, прычым на вельмi высокiм узроўнi, многiх сусветных брэндаў. — Нам бы iх магчымасцi i сродкi? — Тады, я ўпэўнены, на радзiму пэўна вярнулiся б i Сяргей Шынкар, якi давёў да алiмпу Вiталя Шчэбу, i Валерый Ваткiн (яго выхаванец Iван Iванкоў), i iншыя настаўнiкi. Увогуле нам трэба пачынаць арганiзоўваць працу з нiзоў, паважаць работу i заахвочваць матэрыяльна дзiцячых трэнераў. Сёння ж мы знаходзiмся ў той сiтуацыi, калi выйсце не бачнае. З аднаго боку, у нас на вельмi нiзкiм узроўнi вядзецца работа па развiццi дзiцяча-юнацкiх школ, з другога — нас без нажа рэжуць спартыўныя функцыянеры ФIЖ. Атрымоўваецца, што пакуль другога Шчэрбу нам не вырасцiць. Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выступленнi айчынных гiмнастаў на мiжнароднай арэне ўжо каторы год вызначаюцца надзвычай сцiплымi вынiкамi. Гульнi Пекiнскай алiмпiяды пакуль пацвярдж
|
|