21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Банда "працавала" ў гаражах

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Банда "працавала" ў гаражах

Крымінальны квартэт больш не будзе ў Вiцебску красцi з гаражоў. Такой "плённай дзейнасцi" вiцебскiя мiлiцыянеры не прыпамiнаюць. Нядаўна была затрымана гэтая арганiзаваная група злачынцаў.

Індывiдуальны прадпрымальнiк i тры беспрацоўныя, пачынаючы з канца мiнулага года, учынялi крадзяжы ў гаражах прадпрымальнiкаў. Самаму малодшаму 27 гадоў. Старэйшым па 39.

Як паведамiў "Звяздзе" першы намеснiк начальнiка РАУС Першамайскага раёна Вiцебска Сяргей Зубец, зараз члены гэтай злачыннай групы абвiнавачваюцца ў 20 крадзяжах. Ён паказаў скрадзенае — халадзiльнiкi, аўтазапчасткi, прадукты харчавання...

Сярод "экспанатаў" нават гiгiенiчныя тампоны для жанчын, гiрлянды для елкi. Усё гэта мясцовыя прадпрымальнiкi захоўвалi ў асабiстых гаражах. Злачынцы выбiралi гаражы невыпадкова. Бачылi, як з iх вывозяцца тавары i, наадварот, прывозяцца. "Працавалi" ў начны час. Цiкава, што гаражныя кааператывы ахоўвалiся вартаўнiкамi. Злачынцы ўладкоўвалi скрадзенае на грузавiкi, што належаць аднаму з кампанii. Кожны адказваў за канкрэтную "працу". Адзiн, напрыклад, вялiкiмi кусачкамi, што, дарэчы, прадаюцца ў гаспадарчых крамах, перакусваў замкi.

— Цяжка зараз падлiчыць, на якую агульную суму скрадзена тавараў, — расказвае Сяргей Зубец. — Папярэднi кошт — больш за 35 мiльёнаў беларускiх рублёў. Мяркуем, што ў сапраўднасцi значна больш — ад 30 тысяч долараў. Мы ўжо вяртаем маёмасць грамадзянам.

Паводле слоў мiлiцыянераў, абвiнавачаныя жылi багата. Ездзiлi на шыкоўных аўтамабiлях, жылi ў добра абсталяваных кватэрах. Усе маюць сем’i. Толькi двое раней асуджаных. За крымiнальныя "подзвiгi" зладзеям свецiць гадоў па 10 пазбаўлення волi. I гэта мiнiмум. Маёмасць у iх апiсваецца, каб кампенсаваць страты пацярпелым.

Аляксандр ПУКШАНСКI.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Крымінальны квартэт больш не будзе ў Вiцебску красцi з гаражоў. Такой "плённай дзейнасцi" вiцебскiя мiлiцыянеры не прыпамiнаюць. Нядаўна был
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика