21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Магiлёўская Ратуша адкрытая для наведвальнiкаў. Музей гiсторыi Магiлёва паказаў публiцы выставу са с

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Магiлёўская Ратуша адкрытая для наведвальнiкаў. Музей гiсторыi Магiлёва паказаў публiцы выставу са сваiх фондаў

Глыток гісторыi

На ўваходзе ў выставачныя залы ляжаць цаглiны са старой Ратушы — той, якая была пабудаваная ў другой палове ХVII стагоддзя i лiчылася адным з лепшых помнiкаў грамадзянскай архiтэктуры Беларусi. У Вялiкую Айчынную вайну Ратуша была пашкоджаная, а ў 1957 годзе гiстарычны будынак узарвалi.

Магiляўчане заўсёды шкадавалi аб знiшчэннi сiмвала горада. I цяпер лiтаральна за год у Магiлёве на вале ля Дняпра адбудавалi новую Ратушу — копiю калiсьцi разбуранай.

Ратушу гэтым летам урачыста адкрылi, яе наведаў кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Цяпер дзверы будынка расчынены для шырокай публiкi.

Сёння выставачныя залы працуюць з серады па нядзелю з 9 да 18 гадзiн. Цэны на бiлеты для дарослых — 990 рублёў, для дзяцей — 490, для студэнтаў — 590. Экскурсiя па экспазiцыi каштуе 6210 рублёў. Каля тысячы рублёў трэба заплацiць за фота цi вiдэаздымкi ў Ратушы. Уваход для замежнiкаў каштуе прыкладна удвая даражэй.

Усе магiляўчане i госцi горада iмкнуцца трапiць у Ратушу. У першыя днi, калi ўваход быў бясплатны, выставачныя залы наведвалi некалькi соцень чалавек. Гэтымi днямi паглядзець Ратушу штодня прыходзiць прыкладна 60 чалавек.

Музей прэзентуе розныя цiкавыя рэчы, знойдзеныя цягам археалагiчных раскопак.

— Паглядзiце на прыгожыя каралi са шкла i з медзi, якiя былi зроблены ў ХI стагоддзi, — запрашае навуковая супрацоўнiца музея гiсторыi Магiлёва Наталля Прачакова. — Гэта вельмi каштоўная рэч: за такiя каралi давалi паўсотнi рабоў, i раскапалi iх у адным з курганоў на Магiлёўшчыне. Побач — старажытныя абярэгi, зробленая з рога аленя сярэднявечная шахматная ладдзя, дзiцячая цацка ў выглядзе лялечнага крэсла. А вось цiкавая рэч, якая называецца капавушкай — ад "капацца ў вушах". Адным канцом капавушкi чысцiлi вушы, а iншым — пазногцi.

У экспазiцыi выстаўленыя старажытныя абразы i кнiгi. Сярод апошнiх — "Рыцарскi раман", узор лёгкай жаночай чытанiны 1793 года. Поўны фарфоравы сервiз пачатку ХХ стагоддзя ў зялёна-ружовых фарбах, дарэвалюцыйныя чаркi i цяпер вядомага шклозавода "Нёман", а таксама бутэлька згатаванага ў Лiдзе ў пачатку мiнулага стагоддзя "Царскага пiва".

Вялiкая скрынка ад цукерак пачатку ХХ стагоддзя: вырабленыя да 300-годдзя дома Раманавых ласункi з’елi, а ўмяшчальную скрынку з яркай карцiнкай магiлёўская сям’я выкарыстоўвала для захоўвання розных дакументаў.

Яшчэ адзiн цiкавы экспанат — гэта кошык з бяросты, якi адносiцца да ХVI стагоддзя. З тых часоў ён захаваўся проста цудам. Кошык знайшлi ў Магiлёве памiж двума слаямi дарогi...

На выставе ў Ратушы ёсць што паглядзець. Акрамя выставы, яшчэ i новую ўрачыстую залу пасяджэнняў гарадскога Савета. З выявамi на сценах людзей, якiя жылi ў розныя эпохi, але шмат зрабiлi для Магiлёва i яго вядомасцi ў свеце.

Адзiнае жаданне наведвальнiкаў, якое сёння немагчыма выканаць, — гэта прайсцi на аглядную пляцоўку Ратушы i паглядзець на горад з вышынi. Пакуль дазвол на выхад публiкi на балкон не атрыманы, выпадае задаволiцца трансляцыяй у рэжыме рэальнага часу з камер, якiя ўсталяваны ў версе Ратушы.

Iлона Iванова.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На ўваходзе ў выставачныя залы ляжаць цаглiны са старой Ратушы — той, якая была пабудаваная ў другой палове ХVII стагоддзя i лiчылася адным з лепшых п
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика