21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Увага! На дарозе дзеці!

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Увага! На дарозе дзеці!

Падчас рэйду з iнспектарам ДАІ па тэрыторыi Мiнскага раёна я стала сведкай таго, як васьмiгадовы Вадзiм i на год старэйшая Карына сядзелi на кукiшках на ўзбочыне i малявалi на асфальце крэйдай героя любiмага мультфiльма — Сцiча. "Вы ведаеце, пачынаючы з якога ўзросту дзецi могуць выязджаць на веласiпедзе на праезную частку без суправаджэння дарослых?" — "Не, — у адзiн голас адказалi напужаныя парушальнiкi. — З якога?" — "З 14 гадоў, — патлумачыў iм iнспектар ДАI. — А зараз хуценька едзьце дадому i катайцеся па двары. I бацькам сваiм скажыце, што ў наступны раз, калi я вас тут убачу, iм давядзецца плацiць штраф".

За 7 месяцаў гэтага года толькi на тэрыторыi горада Мiнска адбылося 65 ДТЗ з удзелам дзяцей, у вынiку якiх двое дзяцей загiнулi i 64 атрымалi раненнi рознай ступенi цяжкасцi. У асноўным пад колы аўтамабiля трапляюць дзецi ва ўзросце ад чатырох да шаснаццацi гадоў, якiя, як правiла, самастойна пераходзяць дарогу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе (19-гадовая студэнтка ВНУ збiла 12-гадовую дзяўчынку, якая такiм чынам пераходзiла праезную частку. У вынiку ДТЗ дзяўчынка атрымала закрытую чэрапна-мазгавую траўму i мноства траўмаў унутраных органаў. У цяжкiм стане была дастаўлена ў бальнiцу, дзе не пражыла i трох тыдняў) цi нечакана для вадзiцеля выскокваюць на праезную частку (чатырохгадовы хлопчык гуляў на дзiцячай пляцоўцы пад наглядам 16-гадовай цёткi. Яна так была занятая сваiмi клопатамi, што не заўважыла, як пляменнiк пабег у бок пад’езда свайго дома. Перабягаючы праз дарогу, ён загiнуў пад коламi мiкрааўтобуса).

— Вiна за тое, што дзецi трапляюць пад колы транспартных сродкаў, у першую чаргу ляжыць не на малых i вадзiцелях, а на iх бацьках, — сцвярджае iнспектар аддзялення агiтацыi i прапаганды ДАI ГУУС Мiнгарвыканкама Аляксандр Гузаў. — Значыць, яны недаглядзелi, недарасказалi, недапаказалi. Акрамя таго, часта дарослыя самi ў прысутнасцi сваiх i чужых дзяцей пераходзяць дарогу ў забароненым месцы цi на чырвонае святло. Дзецi падсвядома запамiнаюць i пасля паўтараюць памылкi дарослых, якiя для iх — аўтарытэт. Кожны наш супрацоўнiк замацаваны за нейкай адукацыйнай установай, летнiкам. Расказваем, паказваем, раздаём святлоадбiвальныя элементы. Але толькi аднымi сваiмi сiламi мы не справiмся. Трэба, каб да нас далучылiся выхавальнiкi, настаўнiкi i, самае галоўнае, бацькi.

Надзея ДРЫЛА.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас рэйду з iнспектарам ДАІ па тэрыторыi Мiнскага раёна я стала сведкай таго, як васьмiгадовы Вадзiм i на год старэйшая Карына сядзелi на кукiшках
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика