Маліны
Маліны
* Малiны — у народнай культуры заўсёды сiмвалiзавалi радасць, сласталюбства i чамусьцi зайздрасць. Малiнавы колер у старажытнай Русi лiчыўся сiмвалам юнацкага запалу, спрыту. У больш шырокiм сэнсе малiны, з-за таго, што растуць паўсюдна моцнымi сцяблiнамi, маюць магчымасць абмiнуць перашкоды на шляху росту, заўсёды сiмвалiзавалi вольнасць, магчымасць рабiць, што захоча. Цi не таму казалi: "Не жыццё, а малiна". * Народныя знахары выкарыстоўвалi малiны (сухiя ягады, кветкi, варэнне, маладыя парасткi) як патагонны сродак пры прастудзе i кашлi, атручэннi, як супрацьзапаленчы сродак, пры болi ў спiне i суставах. * Настой з малiнавых кветак вельмi эфектыўна выкарыстоўвалi як сродак супраць атручэння пры ўкусах змей i скарпiёнаў, адварам з кветак прамывалi чырвоныя ад запалення вочы; водным настоем кветак паласкалi горла пры ангiне. * А яшчэ нашы продкi ўмелi прыглядацца, захоўваць i перадаваць ад пакалення да пакалення вынiкi сваiх назiранняў. Прыкмячалi: калi шмат малiнаў — да ўраджаю хлеба. Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Малiны — у народнай культуры заўсёды сiмвалiзавалi радасць, сласталюбства i чамусьцi зайздрасць. Малiнавы колер у старажытнай Русi лiчыўся сiмвалам юн |
|