"Альфа" — гэта клас!
"Альфа" — гэта клас!
У Нацыянальным дзіцячым аздараўленчым лагеры "Зубраня" адбылося ваенна-спартыўнае свята "Афiцэры КДБ — дзецям" У гэты дзень дзiцячы гарадок на возеры Нарач сустракаў супрацоўнiкаў Камiтэта дзяржаўнай бяспекi, спецназаўцаў групы "Альфа", ваеннаслужачых 14 асобнага палка ўрадавай сувязi i прадстаўнiкоў Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь. У вялiзнай зале, дзе не засталося нiводнага незанятага месца, на сцэну паднялiся намеснiк Старшынi КДБ генерал-маёр Мiкалай Смаленскi, намеснiк мiнiстра адукацыi Таццяна Кавалёва, а таксама тыя, каго добра ведаюць усе аматары спорту: славутая бiятланiстка чатырохразовая чэмпiёнка свету Алена Зубрылава i чатырохразовы чэмпiён свету па кiксбоксiнгу i тайландскiм боксе майстар спорту мiжнароднага класа Яўген Ангалевiч. Сустрэча пачалася з уручэння лагеру Ганаровай граматы i каштоўнага падарунка ад органаў КДБ. Урачыстая частка саступiла месца цiкаваму фiльму пра дзейнасць беларускiх чэкiстаў, а потым пачалася прэс-канферэнцыя, да якой рыхтавалiся ўсе атрады лагера. — Што робiць КДБ, каб лiквiдаваць ужыванне наркотыкаў? Цi супрацоўнiчае КДБ са спецслужбамi суседнiх дзяржаў? Куды паступiць вучыцца на разведчыка? Якi ваш любiмы герой з раманаў пра чэкiстаў? — гэта пералiк толькi першых з шэрагу пытанняў дзятвы да сваiх гасцей. Для генерал-маёра Мiкалая Смаленскага адным з самых нечаканых стала прапанова школьнiкаў спець вядомы яму гiмн беларускiх чэкiстаў. Пасля паказу фiльма пра спецназаўцаў "Альфы" адбылося цудоўнае пераўтварэнне: героi кiнаэкрана выйшлi на зялёнае поле стадыёна. Апладысменты дзятвы часам былi гучнейшымi за халастыя чэргi аўтаматаў i выбухi iмiтатараў гранат — людзi ў камуфляжы затрымлiвалi тэрарыстаў, перамагалi ў адзiнаборстве, праходзiлi праз полымя... Але не толькi супер-аператыўнiкi паказвалi на зялёным полi сваё майстэрства — свой плац-парад прадэманстраваў ваенны аркестр, а ваенныя кухары даказалi ўсiм, што кашу з грэчкi можна прыгатаваць хутка i смачна ў любых умовах. Дарэчы, для школьнiкаў з розных куткоў рэспублiкi было прыемна пачуць, што ў гэту цуда-кашу паклалi грэчку, мяса, масла, якiя вырошчваюць i вырабляюць iх бацькi. Падсiлкаваўшыся каля палявой кухнi, школьнiкi самi паказалi гасцям сваё спартыўнае майстэрства i веданне армейскай зброi. Спартыўна-ваенная эстафета выявiла самых лепшых снайпераў, знаўцаў палявой медыцыны, спрытных бегуноў. Пераможцам эстафеты госцi ўручылi прызы i медалi, а вядомыя спартсмены пакiнулi аўтографы. Як было зазначана пры развiтаннi, гэта сустрэча не першая i не апошняя: афiцэры КДБ падтрымлiваюць шэфскiя сувязi са шматлiкiмi дзiцячымi ўстановамi — уносяць свой уклад у выхаванне маладых патрыётаў i абаронцаў Айчыны. Яўген ПЯСЕЦКІ. Фота аўтара. На здымках: Такiя памятныя медалi ад КДБ атрымалi юныя пераможцы ў эстафеце. Спецназ дэманструе клас. "АНТЫТЭРОР" iнфармуе. Гiмназiстка з Мiнска Вольга ХIЖЭЎСКАЯ прымерала надзейную амунiцыю "Альфы". Генерал-маёр Мiкалай СМАЛЕНСКI ўручае ўзнагароду пераможцу спартыўнага спаборнiцтва мiнскаму гiмназiсту Максiму ГЕРАСЕВIЧУ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Нацыянальным дзіцячым аздараўленчым лагеры "Зубраня" адбылося ваенна-спартыўнае свята "Афiцэры КДБ — дзецям" |
|