Прэм’ера рубрыкі: Бяседныя песнi
Прэм’ера рубрыкі: Бяседныя песнi
Бяседа — гэта збор гасцей з пачастункамi. Так вытлумачваюць нашы слоўнiкi назву сяброўскай цi сваяцкай сустрэчы, гутаркi з ужываннем напою. I прыяцельскую вячэру за куфлем пiва цi келіхам вiна, падчас якой размовы сардэчныя, а пажаданнi шчырыя, называем бяседай. I абрадавую падзею (згадаем купалаўскi "Курган": "Раз бяседа вялiкая ў князя была...") таксама. А там, дзе пачастункi i размовы, абавязкова павiнна прысутнiчаць песня. Так i рабiў наш люд. Колькi песень гучала на вяселлi, хрысцiнах, талацэ!.. Тут песня нават уладарыла над чаркай. Пад спеў пакiдалi бяседны стол, разыходзiлiся па хатах. Iнакш гэта проста было б выпiўкай. Песня — духоўная частка нашага жыцця. I вельмi iстотная. Калi мы спяваем, душа прасвятляецца, робiцца лагоднай, прамянiстай, наступае паразуменне. У якiя б неспрыяльныя ўмовы мы не патрапiлi, а калi звернемся да песнi — адразу ж становiцца лягчэй, утульней. Так i бяседнiкi падтрымлiваюць сяброўскi дух, шчырасць выказванняў песняй. Звонкай, галасiстай, калi перапаўняюць эмоцыi... I спакойнай, часам тужлiвай, каб прадоўжыць сумоўе... З 1995 года "Звязда" перыядычна змяшчае песнi (тэксты i ноты). За гэты час апублiкавана каля паўтысячы вакальных твораў. I ўсе яны могуць гучаць за бяседным сталом цi каля вогнiшча, на прыродзе, куды выбралiся бяседнiкi. Цяпер прапануем тэксты песень. А ва ўступным слове будзем iмкнуцца расказаць пра характар бяседы (абраду, гутаркi) i дарэчнасць песнi, яе адметнасць. Чарка на пасашок Песня ўзнiкла дзесяць гадоў таму i ўжо фалькларызавалася. Бо нарадзiлася на фальклорным матэрыяле (успомнiм купалаўскую "Паўлiнку"), але творча перапрацавана аўтарамi. Дзякуючы ансамблю народнай музыкi "Бяседа", яна перасягнула межы нашай краiны i падхоплена iншымi народамi. Прыпеў песнi (з рускiм адценнем: "посох" — па-беларуску "кiй") нагадвае пра заканчэнне бяседы, надыход развiтання. Ён прыспешвае бяседнiкаў весцi рэй больш плённа, змястоўна, берагчы час i сiлы, бо гэта яшчэ не апошняя сяброўская чарка. Верш Аляксандра Лягчылава Музыка Аляксандра Балотнiка Дзе нi едзем, дзе нi йдзём — Карчмы не мiнаем. Як працуем, то не п’ём, А ў гасцях гуляем. Прыпеў: Чарка на пасашок — На марозе кажушок, А за ёй чарговая — Чарка аглаблёвая. I няма такога дня, Што б было без свята: Што нi госцi, то радня — Не пусцее хата. Прыпеў. Эх, славянскае жыццё, — Стрэчы i расстаннi. Пасля чаркi забыццё, Потым пакаянне. Прыпеў. Падрыхтаваў Мiхась ШАВЫРКIН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бяседа — гэта збор гасцей з пачастункамi. Так вытлумачваюць нашы слоўнiкi назву сяброўскай цi сваяцкай сустрэчы, гутаркi з ужываннем напою. I прыяцель |
|