"Белавія" з 1 верасня пачынае палёты ў Талiн
"Белавія" з 1 верасня пачынае палёты ў Талiн
Нацыянальная авiякампанiя "Белавiя" з 1 верасня гэтага года пачынае палёты ў сталiцу Эстонii Талiн, паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў кампанii. "Белавiя" арганiзуе рэйсы ў Талiн згодна з супрацоўнiцтвам з авiякампанiяй Еstоniаn Аir i падпiсаным пагадненнем аб сумеснай эксплуатацыi авiярэйса. У адпаведнасцi з дагаворам "Белавiя" будзе належаць блок месцаў. Рэйсы Мiнск — Талiн — Мiнск будуць выконвацца Еstоniаn Аir сумесна з "Белавiя" на самалёце Sааb 340 па панядзелках, серадах i пятнiцах. Час вылету з Мiнска — 15.00, прыбыццё ў Талiн — 17.00. Час вылету назад з Талiна — 12.55, прыбыццё ў Мiнск — 14.40. Падпiсанае пагадненне дае магчымасць клiентам набыць авiябiлеты на рэйс Мiнск — Талiн — Мiнск па тарыфах "Белавiя", а таксама прапанаваць пасажырам з Талiна прадоўжыць падарожжа па ўсёй маршрутнай сетцы нацыянальнай авiякампанii. Найбольш аптымальнымi з’яўляюцца палёты з Талiна праз Мiнск у Баку, Варшаву, Ерэван, Калiнiнград, Маскву, Парыж i Тбiлiсi. Пачатак супрацоўнiцтва Нацыянальнай авiякампанii "Белавiя" з Еstоniаn Аir таксама паслужыць развiццю транзiтных пасажырскiх перавозак праз Нацыянальны аэрапорт Мiнск, дадалi ў кампанii.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нацыянальная авiякампанiя "Белавiя" з 1 верасня гэтага года пачынае палёты ў сталiцу Эстонii Талiн, паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў кампанi
|
|