Яблыня
Яблыня
Яблыня — па ўяўленнях нашых продкаў, дрэва, якое ўзнікла напачатку стварэння свету i аб’ядноўвала ў сабе тры пачаткi: неба, зямлю i падземны свет. Бiблейскiм дрэвам пазнання дабра i зла была менавiта яблыня, плод якой пакаштавалi Адам i Ева. Так першыя людзi былi выгнаны з раю i сталi жыць на зямлi. Можа, менавiта таму ў паданнях крыж, на якiм быў раскрыжаваны Хрыстос, быў зроблены з яблынi. Ісус Хрыстос стаў ахвярай за грахi Адама, а яблык стаў сiмвалiзаваць Збавiцеля. Яблыня стала сiмвалам вечнага жыцця i бессмяротнасцi. У славянскiх паданнях i казках менавiта "маладзiльныя" цi "райскiя" яблыкi прыносiлi поспех i здароўе старому бацьку, надавалi сiлу палахлiвым, рабiлi прыгажуняй звычайную дзяўчынку. Але атрымаць iх было няпроста: для гэтага неабходна было вытрымаць шмат выпрабаванняў у трыдзевятым царстве. У сямейна-радавых абрадах усходнiх славян яблыня з’яўлялася сiмвалам пладаноснасцi i дабрабыту. * Ваду пасля першага рытуальнага купання хлопчыка неабходна было вылiць пад яблыню, каб прадоўжыў свой род (менавiта яблыню лiчылi мужчынскiм, а значыцца "родавым" дрэвам). * Калi ў сям’i памiраў прадстаўнiк мужчынскага роду, неабходна было ссекчы самую прыгожую i пладаносную яблыню — "зрабiць ахвяру". Тым самым старыя людзi перасцерагалi сад ад заўчаснага высыхання i адмiрання. * У той жа час, калi без усялякай прычыны ў садзе высыхала яблыня, казалi, што ў сям’i нехта хутка памрэ па мужчынскай лiнii, i перш за ўсё хвалявалiся за гаспадара. * Выраз "зямля яблыкам пахне" азначаў не што iншае, як смерць кагосьцi са сваякоў. * Ссякаць яблыню, напрыклад, пры будаўнiцтве хаты цi з iншай нагоды, катэгарычна забаранялася. Па вераваннях нашых продкаў "менавiта на яблынi звычайна адпачывае Прачыстая Мацi, калi сыходзiць на зямлю". * Тым бацькам, асаблiва матулям, у каго памерлi дзецi, да Яблычнага Спаса (19 жнiўня) нельга было ўжываць яблыкi новага ўраджаю. Iснавала паданне, што ў гэты дзень Бог раздае ўсiм заўчасна памерлым дзецям пачастункi, у тым лiку i яблыкi. Калi ж бацькi памерлага дзiцяцi парушаць забарону, то iх дзiця застанецца без падарунка. * У гэты дзень неабходна было асвяцiць яблыкi новага ўраджаю, занесцi на магiлу памерлага дзiцяцi (калi гэта немагчыма, пакласцi на любую iншую магiлу, дзе пахавана дзiця з такiм жа iмем) i толькi пасля гэтага есцi. * Народныя знахары раiлi выкарыстоўваць яблыкi ў якасцi "прысушкi". Для гэтага неабходна было пакласцi ў разрэз яблыка паперку з напiсаным на ёй iменем каханага чалавека, а затым пакласцi на сонца. Паступова, як яблык пачне сохнуць, так i сэрца каханага пачне "сохнуць" па той, якая варажыла. * Паўсюдна iснавала прыкмета: калi са стала звалiўся яблык — чакай каханага. * Каб перасцерагчы дзiця ад злоўжывання спiртным у дарослым узросце, яго ў дзяцiнстве "замаўлялi". Пры гэтым дзiця абавязкова кармiлi печаным яблыкам. * З дапамогай яблыка народныя лекары зводзiлi бародаўкi. Для гэтага неабходна было падзялiць яблык на столькi частак, колькi было бародавак. Кожнай часткай трэба было пацерцi бародаўку, а затым яблык скласцi ў цэлае i закапаць там, дзе нiхто (нi чалавек, нi жывёла) не ходзiць. Калi яблык згнiе ў зямлi, знiкнуць бародаўкi. Акрамя гэтага, народныя знахары раiлi пiць яблычны воцат ад высокага цiску. У народнай культуры адносiны да пладаносных дрэў былi вельмi асцярожныя. Iснаваў шэраг правiлаў, якiя былi абавязковымi для выканання: * Тры гады з маладых яблынь цi груш неабходна было зрываць кветкi, каб у будучым на гэтым дрэве быў добры ўраджай. * Пакуль яблыкi i грушы не паспеюць, дрэва нельга трэсцi, плады можна знiмаць толькi рукамi, iнакш на наступны год на гэтым дрэве ўвогуле не будзе пладоў. * Нельга, каб першыя яблыкi цi грушы з маладога дрэўца з’еў хто-небудзь чужы. Казалi, што ў такiм выпадку завязь знiкне не толькi на маладых, але i на старых дрэвах. * Лекавыя якасцi яблыкаў былi вядомыя нашым продкам здавён. Яблыкi ўжывалi свежымi, сушылi на зiму, варылi адвары, рабiлi сок, воцат i г.д. * Самае галоўнае правiла здароўя гучала так: "З’еш адзiн яблык на дзень — i табе не спатрэбяцца нiякiя дактары". Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яблыня — па ўяўленнях нашых продкаў, дрэва, якое ўзнікла напачатку стварэння свету i аб’ядноўвала ў сабе тры пачаткi: неба, зямлю i падземны свет. Бiб
|
|