Гаспадаркі перасягнулi намалот 8 млн тон збожжа
Гаспадаркі перасягнулi намалот 8 млн тон збожжа
Гаспадаркi Беларусi ў першай палавiне дня 20 жнiўня перасягнулi намалот 8 млн.тон збожжа, паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў галоўным упраўленнi раслiнаводства Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання. У Мiнсельгасхарчы адзначылi, што васьмiмiльённы рубеж збожжа дасягнуты ў суверэннай Беларусi ўпершыню. На гэты час збожжавыя на прысядзiбных участках скошаны на 28,8 тыс.га, што складае амаль 22 працэнты запланаванай плошчы. Намалочана 98 тыс.т збожжа. Найбольш актыўна iдзе ўборка на прысядзiбных участках у Гомельскай вобласцi, дзе скошана 46,4 працэнта. У iншых рэгiёнах гэты паказчык значна нiжэйшы. Таму Мiнсельгасхарч звярнуўся з просьбай да раённых камiтэтаў сельскай гаспадаркi i харчавання актывiзаваць дапамогу насельнiцтву. У гэтым годзе плошча збожжавых на асабiстых участках складае 132,3 тыс. га i ў параўнаннi з мiнулым годам скарацiлася на 12 працэнтаў, хоць вырошчванне збожжавых каласавых выгадна насельнiцтву. Асноўная частка ўраджаю прадаецца сельгасарганiзацыям. Штогод ад уладальнiкаў прысядзiбных участкаў паступае не менш як 350—400 тыс.тон збожжа. У асобных рэгiёнах ураджайнасць збожжавых на ўчастках насельнiцтва нават перасягае паказчыкi ў сельгасарганiзацыях. Цяпер яна складае 34 ц/га. Вядзецца абмалот збожжавых i ў сялянскiх фермерскiх гаспадарках. Збожжавыя тут размешчаны на 37,3 тыс.га. Скошана ўжо 10,6 тыс.га i атрымана 36,6 тыс.тон збожжа пры ўраджайнасцi 34,3 ц/га.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гаспадаркi Беларусi ў першай палавiне дня 20 жнiўня перасягнулi намалот 8 млн.тон збожжа, паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў галоўным упраўленнi раслiна |
|