21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

I вішня будзе здаровай

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

I вішня будзе здаровай

Рубрыку  вядзе  Валянціна Шпілеўская, тэл. 285 88 81

"Сёлета быў нядрэнны ўраджай вiшнi, але амаль у кожнай ягадзе сядзеў шкоднiк-чарвячок. Як змагацца з такiмi шкоднiкамi, каб на наступны год не паўтарылася гэтая гiсторыя? Якiмi дазволенымi прэпаратамi можна карыстацца?"

А. А. Грыгарцэвiч, г. Мiнск. 

Мяркуючы па вашым расказе, Ала Адамаўна, вашы дрэвы аблюбавала вiшнёвая муха — маленькае (да 5 мм) насякомае. Зiмуюць кукалкi ў глебе на глыбiнi да 5 см. Вясной пасля цвiцення з кукалак нараджаюцца мухi, якiя харчуюцца сокам пладоў, а белыя бязногiя лiчынкi застаюцца ў мякацi плода, паядаючы i моцна забруджваючы яе экскрэментамi.

Як сказалi спецыялiсты ў НДI пладаводства, цяпер, калi ўжо сабраны ўраджай, па лiстах можна апрацаваць дрэва 1-працэнтным растворам азафосу цi прэпаратам "скор". Апрацаваць можна i крыху пазней яшчэ раз, пасля лiстапада, апалае лiсце згрэбцi i знiшчыць. Перакопванне глебы на глыбiню да 15—20 см з мэтай знiшчэння запасу шкоднiкаў усё ж пажадана праводзiць увосень, тады за зiму гiне большая частка шкоднiкаў. Калi ўсё ж такi не паспелi гэта зрабiць увосень, перакопванне глебы правесцi вясной да распускання пупышак.

Вясной i ў перыяд вегетацыi праводзяць рэгулярныя рыхленнi глебы для таго, каб падтрымлiваць яе ў чыстым ад пустазелля стане i захаваць вiльгаць. Своечасовае i збалансаванае ўнясенне ўгнаенняў i падтрыманне дрэў у добрым фiзiялагiчным стане ўзмацняе iх супрацiўляльнасць шкоднiкам i хваробам.

Правядзенне ахоўных мерапрыемстваў супраць комплексу шкодных арганiзмаў неабходна пачынаць у перыяд распускання пладовых пупышак. Першае апырскванне праводзяць па "зялёным конусе" 1-працэнтным растворам азафосу. Апрацоўку азафосам паўтараюць, калi кветкавыя бутоны набухаюць. У перыяд, калi бутоны толькi-толькi пачынаюць ружавець, праводзяць комплекснае апырскванне супраць хваробаў i шкоднiкаў. Супраць хваробаў выкарыстоўваюць сiстэмныя фунгiцыды (балейтон СП — 1—2 г на 10 л вады) або тапсiн М — 20 г на 10 л вады. Для барацьбы са шкоднiкамi ў рабочы раствор дадаюць iнсектыцыды сумiтон — 10—25мл/10 л вады або фуфанон — 10 мл/10 л вады.

У канцы цвiцення апырскванне супраць комплексу шкоднiкаў i хваробаў паўтараюць, выкарыстоўваючы вышэйназваныя прэпараты.

Праз дзён 10—15 пасля цвiцення пры спрыяльных умовах для развiцця ўзбуджальнiкаў хваробаў i шкоднiкаў (цёплае i вiльготнае надвор’е) праводзяць апырскванне дрэў азафосам.

Апрацоўку трэба праводзiць вельмi рана цi ў вячэрнi час, у цёплае i бязветранае надвор’е. Калi пасля апырсквання азафосам прайшоў дождж, апрацоўку трэба паўтарыць.

Адвар палыну горкага прымяняюць супраць лiстагрызучых вусеняў, лiчынак пiльшчыкаў. Для прыгатавання адвару надземную частку раслiны збiраюць у перыяд цвiцення. 1 кг добра правяленай травы вараць 10—15 хвiлiн у невялiкай колькасцi вады, затым астуджаюць, даводзяць раствор да 10 л, куды дадаюць 40 г мыла. Вiшню i чарэшню апырскваюць у другой палове лета. Дзеянне адвару палыну ўзмацняецца, калi ў яго дадаць настой птушынага памёту. Для гэтага сухi памёт (1 кг) настойваюць у невялiкай колькасцi вады 1—2 сутак, працэджваюць i змешваюць з неразведзеным растворам палыну. Затым атрыманую сумесь разводзяць вадой да 10 л i апрацоўваюць дрэвы.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Сёлета быў нядрэнны ўраджай вiшнi, але амаль у кожнай ягадзе сядзеў шкоднiк-чарвячок. Як змагацца з такiмi шкоднiкамi, каб на наступны год не па
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика