21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

40 гадоў таму Саветы задушылі “Пражскую вясну”

26.08.2009 12:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У ноч з 20 на 21 жніўня 1968 году войскі краінаў Варшаўскай дамовы на чале з СССР увайшлі ў Чэхаславаччыну.

“Учора, 20 жніўня 68-га году, а 23-й гадзіне сілы Савецкага Саюзу, Польскай Народнай Рэспублікі, Нямецкай Дэмакратычнай Рэспублікі, Вугорскай Народнай Рэспублікі і Баўгарскай Народнай Рэспублікі перайшлі мяжу Чэхаславацкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Гэта адбылося бязь ведама прэзыдэнта Чэхаславаччыны, старшыні Нацыянальнай Асамблеі, прэм’ера, першага сакратара ЦК кампартыі ды іншых афіцыйных органаў”.

Такое паведамленьне прагучэла 21 жніўня ў 2 гадзіны раніцы па чэхаславацкім дзяржаўным радыё. У чэхаў і славакаў гэтая падзея да сёньняшняга дня выклікае гарачыя эмоцыі. Многія памятаюць драматычныя падзеі саракагадовай даўніны, многія былі іх непасрэднымі сьведкамі і ўдзельнікамі, і для многіх гэтая дата стала пераломнай у жыцьці.

Пачатак канца “праскай вясны”

20-21 жніўня 1968 году прыблізна 250 тысяч салдат зь пяці краін сацыялістычнага лягеру ўварваліся на тэрыторыю Чэхаславаччыны, каб здушыць тое, што яны назвалі "контррэвалюцыяй". У ваеннай апэрацыі і затым акупацыі Чэхаславаччыны агулам былі задзейнічаныя 750 тысяч вайскоўцаў, 6300 танкаў і бронетраспарцёраў а таксама 800 самалётаў. Так званыя "саюзьніцкія" сілы захапілі ўсе стратэгічна важныя аб'екты, уключна з тэле-радыёстанцыямі. Партыйнае кіраўніцтва на чале з Аляксандрам Дубчакам было арыштаванае і вывезенае ў Маскву.

Чэхаславацкая армія і міліцыя не аказвалі ніякага супраціву: ім было загадана заставацца ў казармах. Затое цывільныя грамадзяне супраціўляліся агрэсіі ўсемагчымымі спосабамі: закідвалі танкі камянямі і кактэйлямі Молатава, бывалі выпадкі, што людзі клаліся ўпоперак дарогі, каб спыніць танкі. Здараліся спарадычныя перастрэлкі. Людзі перастаўлялі дарожныя знакі, каб накіраваць прыежджых у іншым накірунку. Агулам у выніку розных інцыдэнтаў, паводле розных ацэнак, загінулі ад 77 да 200 чалавек.

Аднак, насуперак прапагандзе, прыежджыя сілы ня ўбачылі ніякай "контррэвалюцыі", ніякіх ваенізаваных фармаваньняў. Яны ўбачылі звычайных, усхваляваных, але спакойных людзей, якія хадзілі паміж танкамі, уступалі ў спрэчкі з салдатамі кшталту: "Чаго вы сюды прыехалі? Калі б вам казалі праўду, ня трэба было б прыяжджаць", "Іваны, вяртайцеся дамоў", а салдаты як правіла адказвалі: "Я ўсяго толькі выконваю загад". Пасьля некалькіх месяцаў асноўныя акупацыйныя сілы пакінулі краіну, але савецкія войскі, у адпаведнасьці з дамовай, заставаліся ў Чэхаславаччыне яшчэ цягам больш як 30 гадоў.

Спроба рэфармаваць нерэфрамавальнае

Чэхі і славакі мелі ў 68-м годзе сваю “перабудову”. Гэта быў кароткі пэрыяд адлігі, памяркоўная спроба лібэралізацыі ці зьмякчэньня камуністычнай сыстэмы, аднак бяз поўнага разрыву зь ёю, затое з шэрагам дэмакратычных патрабаваньняў. Пасьля таго, як 4 студзеня 68-га году першым сакратаром чэхаславацкай кампартыі стаў Аляксандар Дубчак, ён абвясьціў рэформы, якія атрымалі назоў "сацыялізму з чалавечым тварам", "палітыкі адкрытых дзьвярэй", а пасьля назоў "праская вясна".

У красавіку 68-га году партыйныя рэфарматары апублікавалі дакумэнт пад назвай: "Чэхаславацкі шлях да сацыялізму". Гэта была сумесь сацыялізму і рынкавай эканомікі. У ім абвяшчаўся разрыў са спадчынай сталінізму, аднаўленьне асноўных дэмакратычных свабодаў, увядзеньне шматпартыйнай сыстэмы, свабодныя выбары і скасаваньне цэнзуры. Не аспрэчвалася, аднак, "сяброўства" з Савецкім Саюзам і прыналежнасьць да Варшаўскага Пакту.

Аднак свабода слова прывяла да крытычных дэбатаў пра ролю кампартыі і аспрэчваньня самой легітымнасьці яе кіраваньня. Менавіта антыкамуністычны характар "праскай вясны" сьпярша насьцярожваў, потым нэрваваў і, нарэшце, раззлаваў астатнія краіны сацлягеру. Пасьля многіх папрокаў на адрас чэхаславацкага кіраўніцтва, нарадаў, кансультацыяў і дэманстратыўных манэўраў пад назвай "Шумава", на нарадзе 15-17 жніўня ў Маскве і было прынятае сакрэтнае рашэньне аб сілавым сарваньні гэтага небясьпечнага экспэрымэнту. Суседзі палічылі, што сацыялізм ў Чэхаславаччыне апынуўся пад пагрозай і што трэба яго ратаваць, трэба аказаць "братэрскую дапамогу". Пазьней гэтая "дапамога" атрымала назоў "дактрыны Брэжнева", якая палягала ў тым, што ня толькі можна але і трэба абараняць адзінства сацыялісытчнага лягеру і ўмешвацца, калі сацялізм у нейкай краіне апынецца пад пагрозай.

Грузія 2008 і Чэхаславаччына 1968

У гэтыя дні многія палітыкі і камэнтатары праводзяць паралелі паміж сытуацыяй у цяперашняй Грузіі і Чэхаславаччыне сорак гадоў таму. Тыя ж танкі і тая ж рыторыка аб дапамозе і абароне. Ці сапраўды можна казаць пра падабенства гэтых двух канфліктаў?

Напэўна, у чэхаў і славакаў кадры з танкамі ў Грузіі выклікаюць асаблівыя асацыяцыі зь іхнай сытуацыяй 40 гадоў таму. Чужыя войскі ўвайшлі на тэрыторыю сувэрэннай і пры тым "братняй" краіны, нібыта абараняючы некага ці нешта. Аднак на падзеі ў Чэхаславаччыне і цяпер у Грузіі цалкам інакш адрэагавала міжнародная супольнасьць. Вось, што сказаў пра гэта журналіст чэскага радыё Ян Бэднаж:

" Вялікая розьніца, якой нельга не прыкмеціць, палягае ў тым, што Злучаныя Штаты і Эўразьвяз ўмяшаліся ў грузінска-расейскі канфлікт. У 68-м не было такой рэакцыі ў выпадку Чэхаславаччыны. Вашынгтон і яго ўсе заходнія саюзьнікі зьмірыліся з тым, што адбылося. Яны пагадзіліся з думкай, што Чэхаславаччына належыць да савецкай сфэры уплываў".

Інакш кажучы, Захад не зрабіў нічога, каб дапамагчы чэхам і славакам, і тыя засталіся нам насам з агрэсарамі. Вывезенае ў Маскву чэскае кіраўніцтва было вымушанае падпісаць ганебны акт капітуляцыі, так званы "Маскоўскі пратакол", у якім чэскія кіраўнікі прызнавалі свае памылкі, адмаўляліся ад рэформаў і пацьвярджалі легітымнасьць ваеннага умяшаньня суседніх краінаў. (Адзіным, хто не падпісаў Пратакол быў сябра ЦК кампартыі Францішак Крыгэр) Паводле Крамля, падпісаньне дакумэнту павінна было скампрамэтаваць Аляксандра Дубчака і іншых рэфарматараў ў вачох грамадзтва. Масква разумела, што "праская вясна" карысталася ўсенароднай падтрымкай, і будзе вельмі цяжка зьмяніць настроі ў грамадзтве.

Дарэчы, не зважаючы на прысутнасьць акупацыйных войскаў, усё яшчэ адчуваўся подых свабоды. Цэнзура пакуль не была адноўленая ў поўным аб'ёме. Людзі адносна свабодна пісалі і гаварылі, актыўныя былі прафсаюзы і розныя грамадзка-палітычныя арганізацыі.

Разумеючы, што сьвядомасьці ня зьменіш грубай сілай, Масква пайшла на вельмі каварны крок. Яна пакінула галоўнага ініцыятара і сымбаль "праскай вясны" Дубчака на пасадзе першага сакратара кампаратыі, спадзеючыся, што людзі самі з пагардай адвернуцца ад яго, і ён сапраўды прабыў на ёй да красавіка 69-га году. Зьмяшчэньне з пасады адбылося ў выніку бурных хваляваньняў, выкліканых перамогай чэхаславацкіх гакэістаў над савецкімі. Толькі пасьля гэтага зьмянілася кіраўніцтва краіны, першым сакратаром кампартыі стаў Густаў Гусак, і пачаўся так званы працэс "нармалізацыі", гэта значыць - вяртаньня да старога.

Час выпрабаваньня

Некаторыя чэскія гісторыкі і аналітыкі папракаюць сваіх суайчыньнікаў, што тыя адносна лёгка адмовіліся ад ідэалаў. Не падлягае сумневу, што на вонкі тады, у 68-м годзе, грубая сіла яўна перамагла. Людзі зразумелі, што рэфарматары прайгралі, і што вырвацца краіне з абдымкаў сяброў з сацлягеру не атрымаецца. Многія апынуліся перад драматычным выбарам: што рабіць? Як далей жыць? Заставацца ці зьяжджаць за мяжу? Больш як 200 тысяч чалавек падаліся ў эміграцыю, аднак асноўная частка насельніцтва вырашыла заставацца і жыць у новай сытуацыі, ва умовах, якія часта называюць “унутранай эміграцыяй”, з маўклівым непрыманьнем навязанага ім парадку. З прагматычных меркаваньняў, дзеля хлеба надзённага, адноснага спакою і адноснага дабрабыту многія чэхі і славакі спынілі сваю палітычную актыўнасьць. Вось што распавяла пра сытуацыю пасьля здушэньня "праскай вясны" Івана Далежалава, якой ў 68-м годзе было 19 гадоў.

“Кожнаму грамадзяніну было пастаўленае дзіўнае пытаньне: “Ці вы згодны або нязгодны з братэрскай дапамогай з боку Савецкага Саюзу і краін Варшаўскага пакту? Людзі пераважна адказвалі, што сьпярша былі супраць, але перадумалі сваю пазыцыю і цяпер пагаджаюцца з гэтай “дапамогай”. Дзякуючы гэтаму яны захавалі сваю працу, а іхныя дзеці маглі вучыцца ў ВНУ. Некаторыя былі выкінутыя з партыі альбо самі выступілі зь яе шэрагаў. Калі вы самі здалі партыйны білет, у вас яшчэ заставаўся шанец прымірыцца з партыяй, але калі вы былі выкінутыя зь яе шэрагаў, гэта быў поўны крах. Мае абое бацькі былі выкінутыя з кампартыі”.

Сама Далежалава, хаця і мела ўнівэрсытэцкую адукацыю - не атрымала працы па сваёй спэцыяльнасьці і працавала прыбіральшчыцай. Выкінуты з партыі Аляксандар Дубчак пачаў працаваць лясным работнікам.

Аднак чэхі і славакі не забылі пра ідэалы “праскай вясны”. Цягам наступных 20-ці гадоў існавала і дзейнічала палітычная пазыцыя, а тыя абуджаныя некалі прадэмакратычныя настроі ў грамадзтве прывялі нарэшце да аксамітнай рэвалюцыі, якая завяршыла на поўніцу “праскую вясну”.

 

Сын советских дессидентов, вышедших на Красную площадь: Для каждого это был личностный поступок  

Член правления общества "Мемориал" Александр Даниэль — сын писателя Юлия Даниэля и правозащитницы Ларисы Богораз, вышедшей 25 августа 1968-го на Красную площадь. В то время ему было 17 лет. Он поделился своими воспоминаниями с The New Times.

- Александр, каковы были ваши ощущения того времени? Восхищение матерью, беспокойство, а может быть, даже обида? Ведь зная, чем закончится эта история, она оставляла вас наедине с самим собой.

- Она оставляла меня наедине с самим собой, но еще и с пустой квартирой. Для 17-летнего парня вдруг стать обладателем пустой квартиры, выйти из-под контроля родителей… А если говорить серьезно, нет, конечно, никакой обиды не было. Я абсолютно понимал и мать, и ее мотивы. Хотя не знал о ее намерениях — меня не было в Москве с 20 по 25 августа.

Но даже у меня, пацана, после ввода войск было ощущение: что-то должно произойти. Поэтому сказать, что выход на площадь для меня был неожиданностью, не могу. Я очень волновался, какой будет приговор. Потому что уже к этому времени я примерно понимал, что такое лагеря вообще и женский уголовный лагерь — в особенности. Их обвиняли по статьям, которые формально не были политическими: статья 190-прим — клевета на советский строй; 190 со значком 3 — групповое нарушение общественного порядка; санкции — в виде заключения в уголовный лагерь. Этого, слава богу, не случилось. Когда на суде я услышал выступление прокурора, где он просил наказание для троих из пяти подсудимых — ссылку, которой вообще-то в санкции статьи не было, то я обрадовался.

- Вас самого это не коснулось? Не приставали кагэбэшники?

Они этим летом мне обеспечили непоступление в вуз — причем еще до 25 августа. Я поступал в Тартуский университет на физфак. И хорошо поступил. Неожиданно 20-го мои таллинские друзья сказали, что меня нет в списках поступивших. Я вылетел в Таллин разбираться. Оказалось, была реализована изящно оформленная интрига: они сократили прием на русское отделение физфака до 5 человек, а я аккурат шестым шел по конкурсу. И как только я забрал документы, квоту пересмотрели и восстановили в прежнем виде.

Модельный поступок

- Выход на площадь в какой-то мере раскачал строй или имел самодостаточное значение как гражданский акт?

- Скорее второе все-таки. Собственно, и тогда было понятно, что это поступок не политический, а знаковый.

Впоследствии мать рассказывала, что в эти 4 дня, с 21-го, когда впервые эта идея возникла у группы людей, и до 25-го ее просто замучили многие друзья и знакомые отговорами. Я, рассказывала она, выспалась только в Лефортово, потому что приходили и до глубокой ночи уговаривали этого не делать. Уговаривали следующим образом: ну как же, вы с Павлом Литвиновым — лидеры общественного движения. Вас посадят. Значит, своей самоубийственной акцией вы обезглавливаете общественное движение. Это был лучший способ уговорить мать точно пойти. Потому что при слове "лидер" ее начинало трясти. Потом я слышал очень много таких разговоров. Они прекратились где-то спустя неделю-полторы. Я даже знаю, почему. Был такой замечательный человек Анатолий Якобсон, его не было в Москве, он в конце августа вернулся, узнал о событиях и написал короткий публицистический текст, в котором абсолютно исчерпывающе объяснил смысл и значение этого действия. После этого разговоры прекратились. Представление же о таком символическом, гражданском, а не политическом действии стало модельным для объяснения диссидентских поступков.

Понятно, никто из них не думал, что вот они выйдут — и войска выведут, танки задний ход дадут… И не было задачи мобилизовать общественное мнение. Для каждого это был личностный поступок.

- Вам видится какая-то связь между тем, что началось 5 декабря 1965 года во время акции "Требуем гласности суда над Синявским и Даниэлем" и событиями 25 августа 1968-го?

- Мотивация непохожая. У Александра Сергеевича Есенина-Вольпина, который был главным организатором событий 1965 года, были чисто правовые мотивации. Он же был проповедником позитивного права.

- То есть проповедовал идею буквального прочтения Конституции и законов?

- Да. Как он говорил: "Не бывает неправовых государств. Надо просто помнить, что мы живем в правовом государстве". — "Как в правовом?! Это же советская власть!" — "В правовом. Потому что неправовых государств не бывает". Алика все очень любили. Его слушали. Немножко посмеивались — до 5 декабря. А потом вдруг эта идея пришлась удивительно впору. Он расценивал эти демонстрации как действия, которые воспитывают государственную власть. Вольпин считал, что любая власть воспитуема, если от нее требовать того, что положено. А демонстрация 25 августа — это вовсе не демонстрация в защиту права, разве что международного, может быть. И двигали демонстрантами не какие-то правовые соображения, а стыд и гражданская ответственность.

- Участники демонстрации на Красной площади говорили всегда, что знали — дадут срок. У них действительно никаких иллюзий по поводу реакции власти не было?

- Иллюзий не было. Я не знаю, может быть, разве что Константин Бабицкий разумом понимал, что его осудят, но его принципиальная позиция состояла в том, что он не имеет права ждать этого от власти.

Наследство 1968-го

- Сегодняшние акции протеста, например, "марши несогласных" — это наследие 68-го или нечто совершенно иное?

- Есть и сходство, и различия. Мне кажется, у основной массы людей, выходящих на "марши несогласных", исходным является тоже чувство гражданской ответственности. Но все-таки это политический протест. Это вообще особенность эпохи: стало возможным ставить перед собой какие-то политические цели и даже иногда их достигать.

- В чем вам видится историческое значение акта 25 августа?

- Об одном я уже сказал: эта акция стала модельной, в том числе для тех, кто никогда так не поступал. И второе: об этой акции стало известно в Чехословакии. Ведь чехи были одним из немногих народов, которые до 68-го года на нас не обижались. Они больше помнили май 45-го, чем февраль 48-го. Они любили русских. И все это в одночасье порушилось бы окончательно, если бы не акция на Красной площади. Чехи поняли, что не все русские — оккупанты. Это, может быть, самое важное.

Из письма Анатолия Якобсона

"…Многие люди, гуманно и прогрессивно мыслящие, признавая демонстрацию отважным и благородным делом, полагают одновременно, что это был акт отчаяния… Появилось и слово "самосажание" — на манер "самосожжения"… К выступлениям такого рода нельзя подходить с мерками обычной политики, где каждое действие должно приносить… непосредственный… результат… Демонстрация 25 августа — явление не политической борьбы… а явление борьбы нравственной… Общепонятно лишь одно: "благоразумное молчание" может обернуться безумием — реставрацией сталинизма.

После суда над Синявским и Даниэлем, с 1966 года, ни один акт произвола и насилия властей не прошел без публичного протеста, без отповеди. Это драгоценная традиция, начало самоосвобождения людей от унизительного страха, от причастности к злу".

Справка

Анатолий Александрович Якобсон (1935-1978) — публицист, поэт, переводчик.

25 февраля 1948 года состоялся государственный переворот в Чехословакии, в результате которого к власти пришла коммунистическая партия.





Первоисточник: Все новости за день

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У ноч з 20 на 21 жніўня 1968 году войскі краінаў Варшаўскай дамовы на чале з СССР увайшлі ў Чэхаславаччыну. “Учора, 20 жніўня 68-га году, а 23-й гадзіне сілы Савецкага Саюзу, Польскай Народнай Рэспублікі, Нямецкай Дэмакратычнай Рэспублікі, Вугорскай Народнай Рэспублікі і Баўгарскай Народнай Рэспублікі перайшлі мяжу Чэхаславацкай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика