За неаплату жыллёва-камунальных паслуг выселены пяць чалавек
За неаплату жыллёва-камунальных паслуг выселены пяць чалавек
Як паведаміў карэспандэнту агенцтва "Мiнск—Навiны" намеснiк дырэктара па iдэалагiчнай рабоце УП "ЖРЭА Партызанскага раёна г. Мiнска" Ілья Лявiцкi, па стане на 1 жнiўня пратэрмiнаваная запазычанасць насельнiцтва за жыллёва-камунальныя паслугi (ЖКП) складала больш за 297 мiльёнаў рублёў. У параўнаннi з тым жа перыядам мiнулага года яна знiзiлася амаль на 100 мiльёнаў рублёў. Запазычанасць па аплаце ЖКП звыш 6 месяцаў да 1 жнiўня мелi 130 чалавек, у мiнулым годзе iх было 240. У 2008 годзе прадпрыемствамi ЖКГ Партызанскага раёна аформлена i прад’яўлена ў суд 780 iскавых заяў на грамадзян, якiя маюць запазычанасць звыш двух месяцаў, было прыпынена аказанне паслуг па 462 адрасах. Вольга ВАСIЛЬКОВА, "Мiнск—Навiны".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведаміў карэспандэнту агенцтва "Мiнск—Навiны" намеснiк дырэктара па iдэалагiчнай рабоце УП "ЖРЭА Партызанскага раёна г. Мiнска&quo |
|