Беларусь па выніках першага паўгоддзя ўваходзiць у шасцёрку асноўных гандлёвых партнёраў Расii
Беларусь па выніках першага паўгоддзя ўваходзiць у шасцёрку асноўных гандлёвых партнёраў Расii
Беларусь па вынiках першага паўгоддзя гэтага года ўвайшла ў шасцёрку асноўных гандлёвых партнёраў Расii. Пры гэтым, як сведчаць даныя мытнай службы Расii, якiя паступiлi ў маскоўскi карпункт БЕЛТА, у параўнаннi з першымi шасцю месяцамi мiнулага года доля Беларусi ў расiйскiм знешнегандлёвым абароце з усiмi краiнамi свету ўзрасла з 4,7 працэнта да 5 працэнтаў. Паводле звестак расiйскай мытнай статыстыкi, аб’ём гандлю Беларусi i Расii ў першым паўгоддзi склаў $18 млрд 11,3 млн, павялiчыўшыся ў параўнаннi з аналагiчным мiнулагоднiм перыядам на 60,7 працэнта. Акрамя Беларусi ў шасцёрку асноўных гандлёвых партнёраў Расii ўвайшлi Германiя — $34 млрд 719,8 млн (рост на 52,2 працэнта), Нiдэрланды — $30 млрд 864,2 млн (53 працэнты), Кiтай — $25 млрд 696,5 млн (55,7 працэнта), Італiя — $25 млрд 168,9 млн (66,9 працэнта) i Украiна — $20 млрд 765,8 млн (51 працэнт).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь па вынiках першага паўгоддзя гэтага года ўвайшла ў шасцёрку асноўных гандлёвых партнёраў Расii. Пры гэтым, як сведчаць даныя мытнай службы Ра
|
|