21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларусь і Кабардзiна-Балкарыя маюць намер устаранiць пасрэднiцкiя звёны ў гандлёва-эканамiчных сувя

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь і Кабардзiна-Балкарыя маюць намер устаранiць пасрэднiцкiя звёны ў гандлёва-эканамiчных сувязях

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 21 жнiўня сустрэўся ў Сочы з Прэзiдэнтам Кабардзiна-Балкарскай Рэспублiкi Арсенам Канаковым. У ходзе перагавораў асноўная ўвага была ўдзелена развiццю гандлёва-эканамiчных адносiнаў. Цяпер узаемны тавараабарот параўнальна невялiкi i зусiм не адпавядае эканамiчным патэнцыялам Беларусi i Кабардзiна-Балкарыi.

Аснова беларускага экспарту ў гэту рэспублiку — пастаўкi мэблi, хiмiчных нiцяў, вырабаў з цэменту i бетону, пластмас, iнтэгральных схем, прадуктаў i некаторых вiдаў тавараў народнага спажывання. Беларускiя прадпрыемствы гатовы пастаўляць у гэты рэгiён дарожна-будаўнiчую, сельскагаспадарчую, кар’ерную, лесатэхнiчную, спецыяльную, камунальную тэхнiку, прадукцыю аўтамабiлебудавання, а таксама халадзiльнiкi, прадукты харчавання, тавары народнага спажывання.

У пачатку сустрэчы госць папрасiў прабачэння, што адрывае кiраўнiка беларускай дзяржавы ад адпачынку, на што Аляксандр Лукашэнка заўважыў: "Я якраз прыехаў сюды працаваць i два-тры днi застаюся тут па запрашэннi Дзмiтрыя Мядзведзева. Кожны дзень праходзяць сустрэчы. Тут атрымаўся своеасаблiвы "каўказскi акцэнт". Я з першых вуснаў даведваюся, што адбываецца на Каўказе".

Кiраўнiк беларускай дзяржавы лiчыць, што актывiзацыя гандлёва-эканамiчных адносiнаў памiж Беларуссю i Кабардзiна-Балкарыяй патрабуе канкрэтных практычных дзеянняў. "Прыязджайце да нас любой дэлегацыяй, i мы з вамi заключым на мiждзяржаўным узроўнi дагавор, якi будзем няўхiльна выконваць. Адпаведныя механiзмы ў нас ва ўрадзе выпрацаваны", — прапанаваў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзiдэнт Беларусi таксама падкрэслiў, што рэалiзацыю буйных праектаў ён можа ўзяць пад свой асабiсты кантроль.

Кiраўнiк беларускай дзяржавы лiчыць цалкам магчымым у самы блiжэйшы час устаранiць залiшнiя пасрэднiцкiя звёны ў гандлёва-эканамiчных кантактах памiж суб’ектамi гаспадарання Беларусi i Кабардзiна-Балкарыi: "Вы зможаце гандляваць непасрэдна з намi".

Кiраўнiк беларускай дзяржавы падкрэслiў, што нарошчванне гандлёва-эканамiчных адносiнаў Беларусi i Расii адбываецца перш за ўсё за кошт развiцця прамых кантактаў памiж нашай краiнай i расiйскiмi рэгiёнамi.

Арсен Канакоў падзякаваў Прэзiдэнту Беларусi за магчымасць гэтай сустрэчы. Ён расказаў аб тым, што робiцца ў Кабардзiна-Балкарыi для падтрымання i развiцця добрых адносiнаў з беларусамi, пры гэтым падкрэслiў: "Немагчыма ставiцца непаважлiва да гэтага народа. Гэта адкрытыя, прыстойныя, добрыя людзi".

Закрануўшы тэму мiжнацыянальных адносiнаў, Прэзiдэнт Кабардзiна-Балкарыi сказаў: "Нашы землякi адчуваюць сябе ў Беларусi як дома".

Паводле слоў Арсена Канакова, Кабардзiна-Балкарыя сёння дынамiчна развiваецца. Асаблiвыя акцэнты тут зроблены на турызме i прамысловасцi. Адна з галоўных задач рэспублiкi — прыцягненне iнвестыцый у эканомiку. З кожным годам датацыйнасць Кабардзiна-Балкарыi знiжаецца з тэмпам на 5—7 працэнтаў. На думку Прэзiдэнта Кабардзiна-Балкарыi, у рэспублiцы выкарыстоўваецца вопыт Беларусi адносна ўдзелу дзяржавы ў кiраваннi рынкавымi працэсамi. Знамянальна, што Арсен Канакоў, якi мае вялiкi вопыт работы ў бiзнэсе i з’яўляецца доктарам эканамiчных навук, значную ўвагу ў сваёй навуковай дзейнасцi прысвяцiў вывучэнню пытанняў дзяржаўнага рэгулявання рынкавай эканомiкi.

У ходзе сустрэчы Прэзiдэнт Кабардзiна-Балкарыi абазначыў iснуючую на сёння праблему, якая тармозiць развiццё нашых гандлёва-эканамiчных адносiнаў. Рэспублiцы даводзiцца закупляць беларускую тэхнiку праз шматлiкiх пасрэднiкаў. Таму сённяшняя размова з Прэзiдэнтам Беларусi важная i з пункту гледжання вырашэння гэтага практычнага пытання. Арсен Канакоў выказаў гатоўнасць абмяняцца дэлегацыямi, дадаўшы пры гэтым: "Хацелася б супрацоўнiчаць больш цесна".

У час сустрэчы былi таксама абмеркаваны iншыя актуальныя пытаннi двухбаковых адносiнаў.

Арсен Канакоў запрасiў Аляксандра Лукашэнку наведаць Кабардзiна-Балкарыю.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 21 жнiўня сустрэўся ў Сочы з Прэзiдэнтам Кабардзiна-Балкарскай Рэспублiкi Арсенам Канаковым. У ходзе перагавора
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика