Грашовыя даходы ў разліку на душу насельнiцтва ў Беларусi склалi ў І паўгоддзi $278 у месяц
Грашовыя даходы ў разліку на душу насельнiцтва ў Беларусi склалi ў І паўгоддзi $278 у месяц
У Беларусi грашовыя даходы ў разлiку на душу насельнiцтва склалi ў першым паўгоддзi гэтага года Br597 тыс. у месяц, што эквiвалентна $278 па курсе Нацыянальнага банка. Аб гэтым паведамiла прэс-сакратар Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Алена Кандраценка. Для параўнання: у першым паўгоддзi 2007 года гэтыя паказчыкi раўнялiся Br468 тыс. ($218) у сярэднiм за месяц. У Мiнску сярэднедушавыя грашовыя даходы больш чым у 1,6 раза вышэй, чым у сярэднiм па рэспублiцы. У студзенi—чэрвенi гэтага года яны склалi Br926 тыс. у месяц, у Мiнскай вобласцi — Br549 тыс., а ў Брэсцкай вобласцi — Br474 тыс. у месяц. Алена ПРУС, БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi грашовыя даходы ў разлiку на душу насельнiцтва склалi ў першым паўгоддзi гэтага года Br597 тыс. у месяц, што эквiвалентна $278 па курсе Нац
|
|