21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларусь і Расiя застаюцца стратэгiчнымi партнёрамi Украiны

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь і Расiя застаюцца стратэгiчнымi партнёрамi Украiны

Аб гэтым заявiў учора на прэс-канферэнцыi, прымеркаванай да Дня Незалежнасцi Украiны, Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Украiны ў Рэспублiцы Беларусь Дзмiтрый ЛІХАВЫ.

Пра гэта было заяўлена Украiнай пры вызначэннi яе знешнепалiтычнай дзейнасцi яшчэ ў 1993 годзе, падкрэслiў пасол, i нiякiх кардынальных зменаў тут не адбылося i адбыцца не можа, бо суседзi ёсць суседзi. Украiна надзвычай зацiкаўленая ў супрацоўнiцтве з Беларуссю ва ўсiх сферах, i апошнiм часам яно расце.

"Канкурэнцыя тут можа быць на карысць толькi на эканамiчным рынку, — лiчыць Дзмiтрый Лiхавы. — Ва ўсiм астатнiм трэба аб’ядноўваць намаганнi".

Разам з тым пасол заўважыў, што Украiна аддае перавагу двухбаковаму супрацоўнiцтву, асаблiва ў гуманiтарнай сферы. "СНД узнiкла на абломках Савецкага Саюза, i пакуль не пазбавiцца адмоўнай спадчыны, наўрад цi будзе эфектыўна працаваць", — сказаў ён. Пасол не выключыў, што на блiжэйшым пасяджэннi Вярхоўнай Рады некаторыя блокi будуць iнiцыяваць пытанне аб выхадзе Украiны з СНД, але наўрад цi такое рашэнне будзе прынятае. Украiна з’яўляецца асацыяваным членам Садружнасцi, краiны якой з’яўляюцца яе прыярытэтнымi партнёрамi ў эканамiчнай сферы. Як прыклад, пасол прывёў праект з нафтаправодам "Адэса—Броды", якi, па яго словах, павiнен забяспечыць энергетычную бяспеку краiнам Паўднёвага Усходу i Паўночнага захаду Еўропы. Беларусь таксама можа ўзяць удзел у гэтым праекце, заў-важыў спадар Лiхавы.

Гандлёва-эканамiчныя адносiны Украiны i Беларусi знаходзяцца пад уздзеяннем сусветных працэсаў. Летась Украiна далучылася да Сусветнай гандлёвай арганiзацыi, наступствам стала зняцце многiх абмежаванняў у знешнiм гандлi. Так, на 30 працэнтаў узрос аб’ём паставак металу за межы краiны, зменшыўся кошт аўтамабiляў, стаў больш адкрытым рынак, большым выбар тавараў. Узраслi прамыя iнвестыцыi ў эканомiку краiны i складаюць цяпер больш за 3,4 млрд долараў ЗША. За апошнiя паўгода на 45 працэнтаў узраслi даходы насельнiцтва, умацавала свае пазiцыi грыўна. Даход на аднаго чалавека застаецца пакуль невысокiм — 1075 грыўнаў, але i ён паступова павялiчваецца. Намiнальны сярэднямесячны заробак ва Украiне вырас на 6 працэнтаў i складае цяпер 1200 грыўнаў. Гэта лiчба не адлюстроўвае рэальнага заробку, сказаў пасол, бо Украiне пакуль не ўдалося пазбавiцца ад зарплаты ў канвертах.

Пра тое, што ўкраiнцы сталi больш плацежаздольнымi, сведчыць рост iмпарту, у тым лiку з Беларусi ва Украiну. Украiнскiя фермеры, малы i сярэднi бiзнэс зацiкаўленыя ў беларускай сельгастэхнiцы, гарады актыўна закупляюць беларускiя аўтобусы, значна ўзраслi пастаўкi з Беларусi энерганосьбiтаў. Беларусь займае 5-е месца па экспарце тавараў у знешне-эканамiчнай дзейнасцi Украiны i 7-е месца па iмпарце.

Праблемным застаецца мiжрэгiянальнае супрацоўнiцтва памiж краiнамi. Пакуль толькi пяць абласцей Украiны з 25 стварылi працоўныя групы i сапраўды супрацоўнiчаюць з беларускiмi рэгiёнамi. Гэта можа тлумачыцца тым, што ва Украiне недастаткова iнфармацыi пра Беларусь, пра яе эканомiку i жыццё. "На жаль, — заўважыў пасол, — у СМI нашых краiн больш палiтыкi, чым адлюстравання рэальнага жыцця суседзяў".

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў учора на прэс-канферэнцыi, прымеркаванай да Дня Незалежнасцi Украiны, Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Украiны ў Рэспублiцы Беларусь Дзм
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика