Мінпрыроды прагназуе знiжэнне ў 2009 годзе ўзроўню спажывання вады да 170 л на чалавека ў суткi
Мінпрыроды прагназуе знiжэнне ў 2009 годзе ўзроўню спажывання вады да 170 л на чалавека ў суткi
Паводле прагнозаў, у Беларусi ў 2009 годзе спажыванне вады знiзiцца да 170 л у суткi на чалавека. Аб гэтым паведамiў начальнiк аддзела дзяржкантролю за выкарыстаннем водаў Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Уладзiмiр Панасенка. Паводле яго слоў, такi эфект чакаецца ад праведзенай у рэспублiцы работы па ўстаноўцы ў кватэрах лiчыльнiкаў, давядзеннi да прадпрыемстваў тэхнiчных нарматываў водакарыстання. "Вынiкi ўжо вiдавочныя. Так, калi ў 2005 годзе ў суткi сярэднестатыстычны беларус выкарыстоўваў 214 л вады, то ўжо ў 2007-м — толькi 184 л, хоць гэты паказчык усё яшчэ вышэйшы за сярэднееўрапейскi — 160—180 л", — адзначыў Уладзiмiр Панасенка. Усяго ў 2007 годзе лiчыльнiкамi было абсталявана 900 тыс. кватэр. Цалкам забяспечыць будынкi прыборамi ўлiку вады плануецца сёлета. У цэлым спецыялiст адзначыў, што за апошнiя 10—15 гадоў пры дастаткова высокiм тэмпе росту ВУП у 10—12 працэнтаў не адзначаецца павелiчэння спажывання вады. Гэта дасягаецца за кошт укаранення бязводных тэхналогiй вытворчасцi, паўторнага выкарыстання водных рэсурсаў, рэканструкцыi сiстэм водазабеспячэння i водаадвядзення. "Прырода ўзнагародзiла Беларусь такiм стратэгiчным рэсурсам, як вада. Яе запасаў хопiць, каб задаволiць як сучасныя, так i перспектыўныя патрэбнасцi ў ёй. Але гэта не дае нам права выкарыстоўваць ваду бяздумна i марна", — падкрэслiў Уладзiмiр Панасенка. Надзея РАДЫВОН, БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле прагнозаў, у Беларусi ў 2009 годзе спажыванне вады знiзiцца да 170 л у суткi на чалавека. Аб гэтым паведамiў начальнiк аддзела дзяржкантролю з
|
|