Другая "разынка" горада "саляных гор"
Другая "разынка" горада "саляных гор"
Салігорску — 50 30 жнiўня ў "сталiцы шахцёраў" — Салiгорску — адкрыецца Лядовы палацПаводле слоў старшынi Салiгорскага райвыканкама Аляксандра Рымашэўскага, кошт праекта — 82 мiльярды беларускiх рублёў. Сродкi выдзелiлi Мiнаблвыканкам i "Беларуськалiй". — Каб у час завяршыць першы этап — стварыць лядовае поле сусветнага стандарту, 250 будаўнiкоў працавалi круглыя суткi, нягледзячы нават на святочныя i выхадныя днi, — падкрэслiў намеснiк старшынi Салiгорскага райвыканкама па жыллёва-камунальнай гаспадарцы i добраўпарадкаваннi Дзмiтрый Русакоў. — Да канца года плануем пабудаваць харэаграфiчную, спартыўную i вучэбную залы, басейн, саўну... Налета тут з’явiцца падземны паркiнг на 450 месцаў. У дзень адкрыцця спартыўнай "разынкi" горада ў праграме святочных мерапрыемстваў — хакейны матч. 1800 балельшчыкаў (менавiта столькi пасадачных месцаў на трыбуне) будуць мець магчымасць падтрымаць гульцоў. Ёсць верагоднасць, што ў хуткiм часе на салiгорскiм лёдзе з’явiцца i ўласная каманда. Надзея ДРЫЛА, фота аўтара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
30 жнiўня ў "сталiцы шахцёраў" — Салiгорску — адкрыецца Лядовы палац |
|