Заўтра — Успенне Прасвятой Багародзіцы
Заўтра — Успенне Прасвятой Багародзіцы
Успенне Прасвятой Багародзiцы адзначаць праваслаўныя 28 жнiўня. Гэта адно з вялiкiх двунадзесятых святаў, дзень памяцi Божай Мацi — малiтоўніцы за чалавечы род, заступнiцы ўсiх мацi свету. Пасля смерцi Ісуса Хрыста Багародзiца каля пятнаццацi гадоў (паводле iншых крынiц, 22 гады) жыла ў Iерусалiме, у доме апостала Iаана Багаслова, якому Гасподзь даручыў апякунства над ёй. Яна дажыла да "апошняй старасцi" — 72 гадоў, i архангел Гаўрыiл паведамiў ёй аб смерцi загадзя. Мацi Божая развiталася з сябрамi i вучнямi Хрыста i прасiла iх не гараваць, а радавацца разам з Ёй, бо смерць Яе — толькi кароткi сон, яна адыходзiць да Свайго Боскага Сына... Вось i сама назва свята Успення iдзе ад слова "заснуць". Прастольнае свята ў гэты дзень адзначаць больш чым у 70 успенскiх храмах нашай краiны. Таццяна БАЦЮК, "Мiнск—Навiны".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Успенне Прасвятой Багародзiцы адзначаць праваслаўныя 28 жнiўня. Гэта адно з вялiкiх двунадзесятых святаў, дзень памяцi Божай Мацi — малiтоўніцы за чал
|
|