Не павінна быць чужых дзяцей!
Не павінна быць чужых дзяцей!
Акцыя СМI Анжэлiка Агурбаш заклiкае дарослае насельнiцтва Беларусi працягнуць руку дапамогi дзецям са словамi "Я буду жыць для цябе" i далучыцца, паводле яе прыкладу, да дабрачыннай акцыi СМI. У межах юбiлейнага ХV Дня беларускага пiсьменства, свята культуры i духоўнасцi, 7 верасня на галоўнай сцэне ў г. Барысаве адбудзецца прэзентацыя iнфармацыйнай дабрачыннай акцыi "Хрустальнае сэрца". Iдэя правядзення на працягу года сардэчнага, душэўнага мерапрыемства належыць вядучым рэспублiканскiм СМI, у тым лiку i газеце "Звязда". Журналiсты прыйшлi да меркавання, што наспеў час зрабiць для беларускiх дзяцей што-небудзь грандыёзнае: не проста адарыць падарункамi тых жа шматлiкiх сiрот, але i паклапацiцца аб iх духоўным росце. Нездарма тварам акцыi СМI аднадушна абралi матулю траiх дзяцей, прыгожую, таленавiтую, спявачку з адкрытым сэрцам, заслужаную артыстку Рэспублiкi Беларусi Анжэлiку Агурбаш. Сваю згоду на ўдзел у кампанii яна патлумачыла жаданнем аб’яднаць нацыю вакол цудоўнай iдэi: у Беларусi, як i ва ўсiх развiтых краiнах, не павiнна быць чужых дзяцей. Калi яны пазбаўлены ўвагi бiялагiчных бацькоў, значыць, iм неабходна прадаставiць магчымасць вырасцi здаровымi фiзiчна i маральна. "Я думаю, трэба прыцягнуць да ўдзелу як мага больш не толькi буйных прадпрыемстваў, арганiзацый, але i творчай элiты — пiсьменнiкаў, мастакоў, спевакоў, — кажа Анжэлiка. — Вядомыя асобы маглi б праехаць па самых розных дзiцячых установах, адабраць таленавiтых дзяўчатак i хлопчыкаў, i ў фiнале акцыi наладзiць грандыёзны канцэрт з iх удзелам або, скажам, выпусцiць зборнiк вершаў маладога пакалення...". На свяце пiсьменства Анжэлiка Агурбаш уручыць першыя статуэткi ў выглядзе хрустальнага сэрца прадстаўнiкам бiзнэс-элiты нашай краiны, якiя ўжо ўнеслi значны ўклад у аказанне дапамогi дзецям. Прагучыць i гiмн акцыi — песня Анжэлiкi "Я буду жыць для цябе". З гэтага моманту кожны, хто хоча стаць уладальнiкам "Хрустальнага сэрца" на наступным свяце пiсьменства, каму пасуе iдэя клопату аб тых, хто мае ў гэтым гарачую патрэбу, можа пачынаць рабiць добрыя справы. Мы, карэспандэнты розных выданняў, бяром на сябе абавязак расказаць аб прадпрыемствах, камерцыйных структурах, арганiзацыях i нават фiзiчных асобах, здольных не толькi на працоўны "подзвiг", але i на дабрачынную справу. Асаблiвасцю "Хрустальнага сэрца" стане адсутнасць разлiковага рахунку. Любога кшталту дапамогу можна аказваць напрамую — канкрэтнаму дзiцячаму дому або нават сельскай школе. Дапамога можа быць не толькi матэрыяльнай. У розных дзiцячых устаноў ёсць свае патрэбы, варта толькi пацiкавiцца самiм, або звязацца з рэдакцыяй, заявiць аб сваiм жаданнi ўдзельнiчаць у грандыёзным мерапрыемстве дабрачыннасцi. Мы дапаможам рэалiзаваць добрыя намеры — знойдзем тых, хто нiколi не забудзе ваш смелы ўчынак. Святлана БАРЫСЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Анжэлiка Агурбаш заклiкае дарослае насельнiцтва Беларусi працягнуць руку дапамогi дзецям са словамi "Я буду жыць для цябе" i далучыцца, паво |
|