"Аўтобус праз вёску iдзе... Але не спыняецца"
"Аўтобус праз вёску iдзе... Але не спыняецца"
Пасля "ліста ў нумар" Пад такiм загалоўкам 31 лiпеня г.г. быў змешчаны "лiст у нумар" ад жыхароў прысталiчнай вёскi Абчак. Яны паведамлялi аб тым, што працуюць ў сталiцы, туды ж — ездзяць iх дзецi ў школы i садкi... Ездзяць (бо вымушаны!) прыгарадным аўтобусам (што ўдвая даражэй), бо гарадскi — №112 — праз вёску iдзе, але ў ёй не спыняецца. "Звароты ў розныя iнстанцыi, а таксама да нашага дэпутата, — скардзiлiся людзi (пад лiстом было 70 подпiсаў. — Рэд.), — станоўчага вынiку не далi... Узнiкае ўражанне, што iнтарэсы жыхароў нашай асобна ўзятай вёскi нiкога не хвалююць". Уражанне гэта, як высветлiлася, памылковае, бо голас вяскоўцаў пачуты. Прынамсi, першы адказ на гэту публiкацыю "Звязда" атрымала з Мiнскага райвыканкама: намеснiк старшынi спадар Петухоў паведамляў, што ў вёсцы Абчак пастаянна пражывае больш за 300 чалавек, з iх 21 школьнiк. Амаль ўсё насельнiцтва працаздольнае... Таму праблема, узнятая на старонках газеты, i насамрэч чакае вырашэння. Аб чым Мiнскi райвыканкам i хадайнiчаў перад ДУ "Сталiчны транспарт i сувязь". З гэтай установы днямi прыйшоў другi адказ. У першых яго радках паведамляецца аб тым, што публiкацыя разгледжана. А далей... чаканая навiна: з мэтай паляпшэння транспартнага абслугоўваня жыхароў вёскi Абчак дзяржустановай "Сталiчны транспарт i сувязь" прынята рашэнне аб змяненнi схемы руху аўтобуснага маршрута №112 "АС Аўтазаводская — пас. Сокал". З 01.09.2008 г. у абодвух накiрунках ён будзе праходзiць па аўтадарозе Н-9531 Смалявiчы—Самахвалавiчы—Негарэлае праз вёску Абчак. Пры гэтым уводзiцца два дадатковыя прыпынкi "Паварот на Абчак" i "В. Абчак". А гэта значыць, што праз вёску цяпер аўтобус будзе не толькi iсцi, але i спыняцца ў ёй.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пад такiм загалоўкам 31 лiпеня г.г. быў змешчаны "лiст у нумар" ад жыхароў прысталiчнай вёскi Абчак. Яны паведамлялi аб тым, што працуюць ў |
|