На "прыватным узроўні" ...
На "прыватным узроўні" ...
Нататкі звычайнага грамадзянiна У вiцебскi карпункт "Звязды" патэлефанавала пенсiянерка з Лёзна. Расказала пра мясцовыя праблемы на "прыватным узроўнi". З пункту гледжання звычайнай грамадзянкi. Некаторыя, як кажуць, заслугоўваюць высвятлення сiтуацыi на месцы. Падчас размовы чытачка ўзгадала пра будучыя выбары ў парламент, якiя не за гарамi. Заўважыла, што пакуль не вырашыла цi пойдзе галасаваць. — Прабачце, але, на мой погляд, парламентарыi мала чым могуць дапамагчы выбаршчыкам у канкрэтнай сiтуацыi, — расказвае жанчына. — Вось мая пляменнiца жыве ў вёсцы. Жыве яна ў 2-павярховым старым доме, дзе шмат камунальных праблем. Прыедзе з Мiнска, як мне расказвала яна, дэпутат, паабяцае нешта. Ды... нiякага станоўчага вынiку. А што парламентарый можа, калi ў раённым бюджэце грошай катастрафiчна не хапае. Як, напэўна, i ў большасцi iншых? Мы ж разумеем. Ну дык i не абяцайце, растлумачце сiтуацыю. Напэўна, галоўная задача парламентарыяў — прымаць i паляпшаць законы? На тое парламент i iснуе. А мясцовыя праблемы павiнны вырашаць мясцовыя дэпутаты? А дзе яны таксама грошы возьмуць? Апошнiя — у выканкамах. I, насамрэч, як могуць народны выбраннiк "вышэйшага ўзроўню" i ягоны калега на месцы знайсцi вялiкiя грошы, у прыватнасцi, на той жа капiтальны рамонт жылога дома? Не чараўнiкi ж яны. Трэба "падключаць сувязi", "выбiваць"... Мясцовым прасцей — яны начальнiкаў могуць штодня бачыць... Але на ўсiх у любым выпадку ўсё роўна грошай не хопiць. Дарэчы, памятаецца, аўтар гэтых радкоў меў гонар аднойчы "прымаць выбаршчыкаў" разам з дэпутатам з парламента. Ахвотнiкаў паскардзiцца на свае праблемы было шмат. Прыём цягнуўся гадзiны тры. А я ўсё слухаў i слухаў. Дэпутат даваў даручэнне свайму памочнiку — адправiць лiст на спецыяльным бланку ў гарвыканкам, аблвыканкам i гэтак далей... Тэлефанаваў некалькi разоў "на прамую" да тых, ад каго залежыць вырашэнне праблемы... А што, калi сам звычайны грамадзянiн, каб вырашыць праблему, адправiць прыкладна такi ж тэкст, толькi не на "фiрмовым бланку", а на звычайнай паперы, вынiк адназначна iншым будзе? Што зрабiў карыснага дэпутат, напрыклад, для жыхароў нашага дома? Не ведаю. Мо не звярталiся да яго? Усе цяжкасцi мы вырашаем самастойна — пiшам лiсты ў органы ўлады. Атрымлiваем адказы. Часта нездавальняючыя. Зноў пiшам. I ў большасцi выпадкаў дабiваемся жаданага. Толькi часу гэта займае шмат. Напрыклад, перабоi з падачай гарачай вады цяпер у нас рэдкасць. А ўсё таму, што нашы камунальнiкi з ЖЭУ ўжо ведаюць: не адрэагуюць i не прымуць канкрэтныя меры — напiшам "наверх". Дзе, у прыватнасцi, былi ахвотнiкi атрымаць галасы ў сваю падтрымку з боку нашай сям’i? Няўжо нiхто з "апазiцыйных" кандыдатаў не хацеў ад нас атрымаць падтрымку? Толькi для аднаго прэтэндэнта папрасiлi подпiсы, каб дазволiць яму балатавацца. Дарэчы, здзiвiла мяне, як гэта адбылося. Прыйшла суседка разам з нейкай жанчынай. Прасiлi падпiсацца на спецыяльным "бланку", што давяраю балатавацца ў парламент. — А мацi няма? Мо i яе пашпарт знойдзеце? А потым яна распiшацца, — просяць мяне нечаканыя госцi. — Ды так жа нельга рабiць, — адказваю. — Ну... Вось вам i "ну". Выходзiць, "каманда" лёгка можа парушыць патрабаваннi пры правядзеннi выбараў? А мо я не ведаю ўсе нюансы. Але толькi ўладальнiк пашпарта можа яго прад’яўляць каму трэба, пажадае. Самае цiкавае, што праз некалькi дзён зноў папрасiлi мяне распiсацца, праўда, прыйшла другая "энтузiястка". На тлумачэнне, што я ўжо распiсваўся, пачуў пытаннi — а як выглядалi яе "калегi", чаму ёй пра гэта яны не сказалi? А я што, ведаю? Вось якi казус атрымаўся. На жаль, нiхто з маiх вiзiцёрак так i не пакiнуў мне "рэкламны буклет" патэнцыйнага кандыдата. Маўляў, вось толькi адзiн — паглядзiце i адразу аддайце. А як за некалькi хвiлiн можна прыняць правiльнае рашэнне — цi даверыць яму (ёй) прадстаўляць мае iнтарэсы ў парламенце? Пасля выбараў у мясцовых СМI перыядычна друкуюцца аб’явы пра тое, што прымае выбаршчыкаў дэпутат па акрузе "№...". А хто з вас, паважаныя чытачы, памятае нумар сваёй акругi? Я — не. Тэлефанаваць па тэлефоне "109"? У аблвыканкам? I чаму выбраныя дэпутаты не даручаюць сваiм памочнiкам распаўсюджваць (праз паштовыя скрынкi) раз у год цi часцей "справаздачы" пра сваю работу? Гэта датычыцца i прадстаўнiкоў у Саветах. Думаецца, выбаршчыкам было б гэта цiкава. Хоць падчас камандзiровак у "правiнцыю" заўважыў, што там дэпутаты бываюць часцей i знайсцi iх лягчэй — праз той жа сельскi Савет... Выбаршчык Аляксандр ПУКШАНСКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вiцебскi карпункт "Звязды" патэлефанавала пенсiянерка з Лёзна. Расказала пра мясцовыя праблемы на "прыватным узроўнi". З пункту |
|