Галаву ламаць, ды не зламаць...
Галаву ламаць, ды не зламаць...
Наш фармат Днямі ў Мiнску прайшоў адкрыты чэмпiянат Беларусi па галаваломках. Гэты вiд спаборнiцтваў таксама называюць пазл-спортам. Турнiр, якi праводзiцца штогод, сёлета адбыўся ўжо ў 7-ы раз. Яго прымала сталiчная школа № 166. Чэмпiянат складаўся з трох тураў галаваломак — "Судоку", "Асарцi" i "Спрынт-7". Удзел у iм узялi 24 чалавекi, у тым лiку два прадстаўнiкi Расii. Першае месца па вынiках чэмпiянату заваяваў расiянiн Рыад Ханмагамедаў, другое i трэцяе дасталiся беларусам — Аляксею Краўчанку i Вользе Шут. Мiж iншым, 27 кастрычнiка—1 лiстапада ў Мiнску адбудзецца 17-ы чэмпiянат свету па пазл-спорце (Wоrld Рuzzlе Сhаmрiоnshiр). Першы раз сусветны турнiр прайшоў у 1992 годзе ў Нью-Йорку, а цяпер у лiку пастаянных удзельнiкаў WРС — каля 50 краiн свету, у тым лiку нашы блiжэйшыя суседзi Расiя, Украiна, Лiтва i Польшча. — Як вам удалося "зацягнуць" чэмпiянат у Мiнск? — цiкаўлюся ў нязменнага арганiзатара чэмпiянатаў Беларусi па пазл-спорце, а сёлета i суарганiзатара чэмпiянату свету Уладзiмiра Партугалава. — Ведаеце — проста пашанцавала. Два гады таму — а менавiта за два гады мiжнародная федэрацыя пазл-спорту вызначае месца правядзення наступнага чэмпiянату — было вырашана, што ў 2008 годзе чэмпiянат адбудзецца ў Лiтве. Аднак сёлета на пачатку года высветлiлася, што лiтоўцы не гатовыя прыняць спаборнiцтвы. Паўстала пытанне аб тым, каб чэмпiянат увогуле не праводзiць, бо нiхто не браўся за некалькi месяцаў яго арганiзаваць. Тут i з’явiўся я з прапановай правесцi спаборнiцтвы ў Мiнску. Спачатку, праўда, заручыўся падтрымкай тур- агенцтва "ТрансАэра" (бо асноўныя складанасцi ў турнiрах такога ўзроўню — бранiраванне месцаў для ўдзельнiкаў, вiзавая падтрымка i г.д.), а тады ўжо вылучыў сваю кандыдатуру. На безальтэрнатыўнай, так бы мовiць, аснове. I федэрацыя пагадзiлася. — Хто i як прыдумляе заданнi для чэмпiянату галаваломак? — Пры падрыхтоўцы чэмпiянату Беларусi спраўляюся сам, а для сусветнага турнiру прыцягнулi ў дапамогу спецыялiстаў з Расii i Турцыi, якiя не першы год складаюць галаваломкi. Для мяне такая работа таксама не ў навiнку — два гады таму я дапамагаў пры складаннi галаваломак для чэмпiянату свету, што праходзiў у Балгарыi; працэнтаў 40 заданняў былi мае. — Цi iснуе ў турнiру фiнансавая падтрымка — мабыць, для "каралёў логiкi" прадугледжаны салiдныя прызы? — На жаль, пакуль што спонсараў у нас няма. Але ставiць кропку ў гэтым пытаннi рана — думаю, яшчэ некаторыя арганiзацыi падключацца. Сёлета для ўдзелу ў чэмпiянаце ўжо зарэгiстравалiся прадстаўнiкi Бельгii, Германii, ЗША. Усяго чакаецца каля 25 зборных. Упершыню ў чэмпiянаце возьме ўдзел i беларуская каманда ў складзе чатырох чалавек i капiтана. Дарэчы, летась нашы суайчыннiкi выконвалi заданнi адкрытага беларускага чэмпiянату адначасова з яшчэ 34 чалавекамi з розных краiн свету. Беларусы ў вынiку здолелi трапiць у дзесятку лепшых. Аднак гэта — не паказчык рэйтынгу. "На першы раз чаканнi не самыя вясёлкавыя, хутчэй за ўсё, блiн будзе камяком, — лiчыць Уладзiмiр Партугалаў. — Я прагназую месца ў другой палове турнiрнай таблiцы. Але ў любым выпадку гэта неацэнны вопыт для ўсiх удзельнiкаў". Сярод паўнапраўных членаў мiжнароднай федэрацыi пазл-спорту Беларусь пакуль што не значыцца, бо ўвайсцi ў федэрацыю можа толькi юрыдычная асоба. А ў нашай краiне на дадзены момант пазл-спорт — справа некалькiх дзесяткаў энтузiястаў. I ўсё ж — магчыма, восеньскi турнiр стане першай ластаўкай у развiццi новага для нас вiду спорту? Гульнi розуму Пад iнтэлектуальнымi гульнямi мы найчасцей маем на ўвазе "Што? Дзе? Калi?" або усялякiя там капiтал-шоу. Але ёсць яшчэ мноства цiкавых i незвычайных вiдаў спорту, больш звязаных з логiкай. Вось толькi некаторыя з iх: — З 2006 года праходзiць штогадовы Чэмпiянат свету па лiчбавых галаваломках судоку. Сёлета ён адбыўся ў Гоа (Iндыя). У iндывiдуальным залiку першынство ўзяў прадстаўнiк ЗША, у камандным — зборная Чэхii. — Сусветны чэмпiянат па хуткаснай зборцы кубiка Рубiка праходзiць з 1982 года. Право- дзяцца гэтыя мiжнародныя спаборнiцтвы па традыцыi ў Венгрыi — на радзiме вынаходнiка Эрна Рубiка. Летась, напрыклад, у турнiры ўдзельнiчалi больш як 250 чалавек з 33 краiн свету. Галоўная прэмiя дасталася 16-гадоваму Ю Наказiма з Японii — хлопец сабраў кубiк 5 разоў у сярэднiм за 12,46 секунды. Сусветны ж рэкорд належыць французу Цiбо Жакiно, якi сабраў кубiк за 9,86 секунды. Дарэчы, у адрозненне ад многiх iншых спаборнiцтваў, у гэтым прадугледжаны салiдны прызавы фонд: толькi пераможца атрымлiвае 5 тысяч долараў. Iснуе i мноства дадатковых намiнацый: зборка кубiка Рубiка з заплюшчанымi вачыма; па адлюстраваннi ў люстэрку; адной рукой; пад вадой, пры затрымцы дыхання; зборка пасля 10 келiхаў пiва, i нават зборка... нагамi! — Чэмпiянат свету па Го (таксама носiць назвы вэйцы, бадук — старажытная ўсходняя настольная логiка-стратэгiчная гульня, складанейшая за шахматы) сярод аматараў праходзiць з 1979 года, як абвяшчаюць арганiзатары — "з мэтай развiцця ўзаемаразумення i культурнага абмену праз Го". Першы турнiр гэтай серыi адбыўся ў Токiо, паступова межы гульнi пашырылiся — i цяпер у яе каля 36 мiльёнаў прыхiльнiкаў ва ўсiм свеце. Але па сёння, нягледзячы на тое, што ўзровень заходнiх гульцоў прыкметна павысiўся, у прызёры чэмпiянату трапляюць выключна прадстаўнiкi Кiтая, Японii i Карэi. Яны ж — у лiдарах сярод прафесiйных гульцоў. Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямі ў Мiнску прайшоў адкрыты чэмпiянат Беларусi па галаваломках. Гэты вiд спаборнiцтваў таксама называюць пазл-спортам. Турнiр, якi праводзiцца штог |
|