Абзац
Абзац
* 64-гадовага жыхара Бярозаўскага раёна знайшлі праз тры днi пасля яго знiкнення. У мiлiцыю звярнулася жыхарка райцэнтра i паведамiла, што 22 жнiўня яе муж паехаў на веласiпедзе па бруснiцы i дагэтуль не вярнуўся. Праўда, праз суткi пасля знiкнення ён пазванiў i паведамiў, што шукае ў лесе згублены веласiпед. У пошуках пенсiянера былi задзейнiчаны супрацоўнiкi Бярозаўскага i Iвацэвiцкага РАУС, леснiкi i яго радня. Толькi 25 жнiўня ён сустрэў у лесе мужчыну i жанчыну i з iх тэлефона пазванiў дадому. Прыкладна ў 30 км ад дому яго забралi родныя. Згублены веласiпед так i не знайшоўся. * Ашмянскае ААТ "Радыятэхнiка" да канца года асвоiць вытворчасць новай малагабарытнай бульбакапалкi, якая агрэгатуецца з мiкратрактарам МТЗ-132 i мацуецца да задняй яго часткi, а не спераду, як iншыя мадэлi. Сёлета на прадпрыемстве наладжаны выпуск двух мадэляў малагабарытных бульбакапалак, якiх за сем месяцаў выпушчана 150 i столькi ж будзе зроблена да канца года. Попыт на iх — вялiкi, таму на наступны год iх будзе зроблена тысяча штук. * У Беларусi пачалася восеньская масавая мiграцыя птушак. На зiмоўку адлятаюць ластаўкi, многiя вiды кулiкоў, а таксама буслы. Па словах спецыялiстаў, праз тэрыторыю Беларусi пачалi мiграцыю пралётныя птушкi, якiя ў нас не гняздзяцца. * Беларускiя памежнiкi ў пункце пропуску "Новая Гута" затрымалi схаваныя трыкатажныя вырабы на суму больш за Br38 млн. Аналагiчны тавар затрыманы i ў пункце пропуску "Пясчатка". * Брэсцкiя памежнiкi затрымалi недалёка ад мяжы з Польшчай двух кубiнцаў, як мяркуецца, бацьку i сына. Сын меў двайное грамадзянства, бо нарадзiўся ў Маскве. Кубiнцы прызналiся, што накiроўвалiся ў Iталiю ў пошуках лепшых умоў жыцця. Пры сабе ў iх былi прадукты харчавання, адзенне, лекi, атлас свету i мачэтэ. * У Канадзе 12 чалавек памерлi, атруцiўшыся заражанай ялавiчынай. У прадукцыi камбiната выяўлена бактэрыя, якая выклiкае смяротнае захворванне — лiстэрыёз. Такi дыягназ пастаўлены 26 пацыентам, яшчэ 29 чалавек шпiталiзаваныя з падазрэннем на гэтае захворванне. Сапраўдныя маштабы ўспышкi хваробы пакуль невядомыя, бо iнкубацыйны перыяд iнфекцыi можа працягвацца некалькi тыдняў. Карпарацыя-вытворца ўжо адклiкала з рынку 220 найменняў сваёй прадукцыi. Мясакамбiнат зачынены, там праводзiцца праверка. Страты кампанii ацэньваюцца ў 19 млн долараў. * 61-гадовая брытанка Розi Суэйл-Поуп за пяць гадоў абышла зямны шар i днямi вярнулася дадому. Усяго пешшу яна прайшла 32 тыс. км. Усё неабходне падарожнiца везла на цялежцы. Маршрут праходзiў праз Еўропу, Расiю (у Сiбiры яна правяла дзве зiмы), ЗША i Канаду. Некалькi разоў яе збiвалi машыны, яна ламала рэбры, начавала ў палатках падчас моцных маразоў, некалькi разоў хварэла на запаленне лёгкiх. Падарожжа Розi пачалося ў 2003 годзе пасля смерцi ад раку яе мужа, i стала дабрачыннай акцыяй у падтрымку хворых на рак. Поўны абзац * Трохметровы пiтон задушыў студэнта, якi падпрацоўваў у заапарку ў Каракасе. 29-гадовы Эрыка Арыета падчас начной змены груба парушыў правiлы паводзiнаў у вальеры, увайшоўшы ў клетку да змяi. Пiтон укусiў маладога чалавека за руку, а затым абкруцiўся вакол яго i задушыў. Змяя была падораная заапарку два месяцы таму i пакуль не выстаўлялася публiчна. Гэта першы няшчасны выпадак у заапарку. * Iндыйскi кiнаман выкупiў усе бiлеты на адзiн з сеансаў у кiнатэатры для таго, каб паглядзець фiльм жахаў "Рhоо*k". Такiм чынам iндыец вырашыў абвергнуць тэзiс рэжысёра фiльма аб тым, што яго твор вельмi страшны i нiводзiн чалавек у адзiноце не вырашыцца паглядзець карцiну. Усяго 30-гадовы Павiн Панана выкупiў 227 месцаў на вячэрнi сеанс. Пры гэтым ён папрасiў супрацоўнiкаў кiнатэатра трымаць пад рукой тэлефон доктара, а перад паходам у кiно наведаў храм, каб духоўна падрыхтавацца да незвычайнага доследу. Урач не спатрэбiўся — фiльм не напалохаў адзiнокага гледача. Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
64-гадовага жыхара Бярозаўскага раёна знайшлі праз тры днi пасля яго знiкнення. У мiлiцыю звярнулася жыхарка райцэнтра i паведамiла, што 22 жнiўня яе |
|