Дарагая прагулка
Дарагая прагулка
Нядаўна я з сястрой вярталася позна вечарам дамоў ад сваякоў, якія жывуць у вёсцы, размешчанай за два кiламетры ад райцэнтра. Нас спынiлi супрацоўнiкi ДАІ i аштрафавалi за тое, што мы iшлi не па пешаходнай дарожцы, на якую, дарэчы, выйсцi даволi складана ў цемры, бо трэба спусцiцца па зарослым травой спуску. I потым мы, быццам бы, iшлi не па тым баку дарогi, не мелi пры сабе флiкераў — адразу столькi парушэнняў. Дзе гэта напiсана, па якiм баку дарогi можна хадзiць, а па якiм — не? Валянцiна Р., Гомельская воласць Правiламi дарожнага руху, зацверджанымi Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 28.11.2005 г. № 551 "Аб мерах па павышэннi бяспекi дарожнага руху", устаноўлены правiлы паводзiнаў на дарогах не толькi для вадзiцеляў, але i для iншых удзельнiкаў дарожнага руху, у тым лiку i для пешаходаў. Правам i абавязкам пешаходаў у Правiлах дарожнага руху прысвечана нават асобны раздзел гэтага дакумента. Згодна з пунктам 7 Правiлаў, удзельнiкi дарожнага руху, да якiх адносяцца таксама i пешаходы, калi яны знаходзяцца ў межах дарогi, павiнны ведаць i захоўваць патрабаваннi Правiлаў дарожнага руху, якiя да iх адносяцца, не ствараць перашкод i небяспекi для дарожнага руху, дзейнiчаць добрасумленна, быць уважлiвымi i ўзаемна ветлiвымi з iншымi ўдзельнiкамi дарожнага руху. У адпаведнасцi з падпунктам 17.1 пункта 17 Правiлаў, пешаход абавязаны рухацца па тратуары, пешаходнай або веласiпеднай дарожцы, а пры iх адсутнасцi — па абочыне. У выпадку адсутнасцi гэтых элементаў дарогi або немагчымасцi руху па iх пешаходаў (як, напэўна, было ў вашым выпадку) пешаход павiнен iсцi па краi праезнай часткi дарогi насустрач руху транспартных сродкаў. Пры руху па краi праезнай часткi дарогi ў цёмны час сутак пешаход павiнен абазначыць сябе святлоадбiвальным элементам (элементамi). За парушэнне пешаходам Правiлаў дарожнага руху ўстаноўлена адмiнiстрацыйная адказнасць. Так, артыкулам 18.23 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях устаноўлена, што парушэнне пешаходам правiлаў дарожнага руху цягне адказнасць у выглядзе папярэджання або накладання штрафу ў памеры да 0,5 базавай велiчынi, а калi такiя парушэннi здзейснены пешаходам у нецвярозым стане, памер штрафу складзе ад адной да трох базавых велiчынь. У якасцi даведкi: памер базавай велiчынi на сёння складае 35 000 рублёў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нядаўна я з сястрой вярталася позна вечарам дамоў ад сваякоў, якія жывуць у вёсцы, размешчанай за два кiламетры ад райцэнтра. Нас спынiлi супрацоўнiкi |
|