21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пенсiйны ўзрост можа змянiцца. Аднак не з наступнага года

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пенсiйны ўзрост можа змянiцца. Аднак не з наступнага года

Прамая лінiя

На пытаннi чытачоў "Звязды" адказвае намеснiк мiнiстра працы i сацыяльнай абароны Беларусi Валянцiна Вiкенцьеўна КАРАЛЁВА

(Працяг. Пачатак у нумары за 26 жніўня.)

* — Мая мацi выгадавала 5 дзяцей i выйшла на пенсiю ў 50-гадовым узросце. Чаму пры гэтым у яе стаж час догляду дзяцей залiчылi ў памеры 9, а не 15 гадоў?

Людмiла Вiктараўна, Крупскi раён 

— Заканадаўства вызначае, што жанчыне залiчваецца ў стаж час догляду кожнага дзiцяцi ва ўзросце да 3 гадоў. Аднак пры гэтым час догляду дзяцей залiчваецца не больш чым 9 гадоў у суме. Iнакш магло б атрымацца, што поўная працоўная пенсiя прызначалася б жанчынам, якiя не працавалi ўвогуле. А гэта было б няправiльна, тым больш, што жанчынам з пяццю i больш дзецьмi i без таго прадастаўляецца льгота — для прызначэння поўнай пенсii ў 50-гадовым узросце iм патрабуецца не 20, а 15 гадоў працоўнага стажу.

* — Непакояць з Мазырскага раёна з такой нагоды. З 1955 па 1969 год я працаваў па сумяшчальнiцтве. Чаму гэта сумяшчальнiцтва нiяк не паўплывала на памер маёй пенсii, на якую я выйшаў у 1990 годзе?

— Насамрэч, для вызначэння iндывiдуальнага каэфiцыентуаўлiчваюцца любыя заробкi, на якiя налiчвалiся ўзносы дзяржаўнага сацыяльнага страхавання, i ў тым лiку — заробкi па сумяшчальнiцтве. Але справа ў тым, што пры выхадзе на пенсiю ў 1990 годзе ваш iндывiдуальны каэфiцыент разлiчваўся за любыя 5 гадоў запар з 15 апошнiх гадоў работы. Адпаведна, у вас магла прымацца да ўвагi толькi работа з 1975 па 1990 год, а па сумяшчальнiцтве вы працавалi раней.

* — Патлумачце, калi ласка, што залiчваецца педагагiчным работнiкам у стаж, неабходны для выхаду на пенсiю за выслугу гадоў? I, у прыватнасцi, цi залiчваецца ў такi стаж час догляду дзяцей?

Надзея Iванаўна Ерафеева, Гарадоцкi раён 

— Для выхаду на пенсiю за выслугу гадоў жанчынам неабходна мець прынамсi 25 гадоў педагагiчнай работы на поўную стаўку. Прычым тут не бяруцца пад увагу водпускi за свой кошт.

Што ж да другога пытання, то ў спецыяльны стаж можа быць залiчаны перыяд знаходжання жанчыны ў водпуску па доглядзе дзiцяцi да дасягнення iм узросту 1,5 года. Прычым гэты водпуск павiнен быў мець месца да 1 студзеня 2000 года, а дэкрэтнаму водпуску павiнна папярэднiчаць работа, якая дае права на выхад на пенсiю па выслузе гадоў.

* — Працую даяркай, у студзенi мне споўнiцца 50 гадоў. Прычым у 1993 годзе я пяць месяцаў знаходзiлася ў "дэкрэтным" водпуску. Цi будзе залiчвацца час гэтага водпуску ў спецыяльны стаж для прызначэння датэрмiновай пенсii?

— Зноў-такi ў спецыяльны стаж даяркам можа быць уключана да 1,5 года часу догляду дзiцяцi. I зноў-такi ў выпадку, што тут "дэкрэтнаму" водпуску папярэднiчала работа, якая залiчваецца ў спецыяльны стаж — у прыватнасцi, даяркам, пры ўмове выканання нормаў абслугоўвання жывёлы.

* — Я адпрацавала 17 гадоў медсястрой у фiзкабiнеце. Цi можна ў сувязi з гэтым выйсцi на датэрмiновую пенсiю?

— Не. Пайсцi на пенсiю за выслугу гадоў медсястра фiзкабiнета амбулаторна-полiклiнiчных устаноў можа, але пры адной умове — наяўнасцi не менш чым 25-гадовага спецыяльнага стажу. Прычым якога-небудзь прапарцыянальнага знiжэння пенсiйнага ўзросту за меншы стаж заканадаўства не прадугледжвае.

* — Я з’яўляюся iнвалiдам II групы, таму хацелася б даведацца: як залежыць пенсiя па iнвалiднасцi ад працоўнага стажу i ўзросту?

Iрына Валер’еўна Нефядовiч, г. Мiнск 

— Працоўныя пенсii па iнвалiднасцi прызначаюцца пры наяўнасцi пэўнага стажу работы да моманту наступлення iнвалiднасцi або моманту звароту па пенсiю. Пры гэтым працягласць неабходнага стажу залежыць ад ўзросту iнвалiда. Да прыкладу, для прызначэння поўнай працоўнай пенсii па iнвалiднасцi чалавеку з абмежаванымi магчымасцямi ў 26-гадовым ўзросце неабходна мець 3 гады стажу работы, а ў 46-гадовым узросце — 11 гадоў стажу работы. Што ж да iнвалiдаў, якiя не маюць дастатковага для прызначэння поўнай пенсii працоўнага стажу, то пенсiя iм прызначаецца пры няпоўным стажы работы. А калi стажу няма ўвогуле — прызначаецца сацыяльная пенсiя.

Варта заўважыць, што пенсiя па iнвалiднасцi па II групе прызначаецца ў памеры 65 працэнтаў заробку, што прымаецца для яе вылiчэння. А калi ў iнвалiда II групы ёсць дастатковы для прызначэння пенсii па ўзросце стаж, то пенсiя па iнвалiднасцi можа прызначацца ў памеры пенсii па ўзросце пры адпаведным стажы работы.

Дарэчы, нагадаю: пенсiя па ўзросце прызначаецца ў памеры 55 працэнтаў заробку, што прымаецца для яе вылiчэння. I за кожны год работы звыш 20 гадоў у жанчын або 25 гадоў у мужчын пенсiя, у тым лiку мiнiмальная, павышаецца на 1 працэнт заробку, але не менш чым на 1 працэнт мiнiмальнай пенсii па ўзросце. Прычым такое павышэнне робiцца ў межах 20 працэнтаў заробку (мiнiмальнага памеру пенсii).

Адпаведна, калi стаж работы жанчыны-iнвалiда II групы складае менш за 31 год, то пенсiя ёй прызначаецца ў памеры 65 працэнтаў заробку. Пры стажы ж работы больш за 31 год пенсiя па iнвалiднасцi прызначаецца ў памеры пенсii па ўзросце i адпаведна складае: пры стажы 31 год — 66 працэнтаў заробку, пры стажы 32 гады — 67 працэнтаў, пры стажы 33 гады — 68 працэнтаў заробку i г.д.

I яшчэ. Трэба таксама нагадаць, што пасля дасягнення iнвалiдам II групы 80-гадовага ўзросту да яго пенсii вызначаецца надбаўка на догляд — у памеры 50 працэнтаў мiнiмальнай пенсii па ўзросце.

* — У нашым дзiцячым доме сямейнага тыпу двое дзетак з’яўляюцца сiротамi — дзяўчынка не мае абодвух бацькоў, а хлопчык не мае таты (мацi пазбаўлена бацькоўскiх правоў). Яшчэ тры гады таму на рахунак гэтых сiрот пералiчвалася поўная пенсiя па страце кармiцеля, цяпер жа сiтуацыя змянiлася — дзяўчынцы пералiчваюць 50 працэнтаў, а хлопчыку — 25 працэнтаў пенсii. У той жа час у прыёмных сем’ях падобнага абмежавання няма. Чаму?

Марыя Вацлаваўна Пяткевiч, Ляхавiцкi раён 

— Як вызначае Закон "Аб пенсiйным забеспячэннi", пенсii па страце кармiцеля дзецям, якiя выхоўваюцца ў дзiцячых дамах сямейнага тыпу, сапраўды выплачваюцца наступным чынам: у памеры 50 працэнтаў — дзецям-сiротам i ў памеры 25 працэнтаў — дзецям, што засталiся без апекi бацькоў. Пры гэтым, паводле Указа кiраўнiка дзяржавы № 580 ад 22 верасня 2006 года, дзецям-сiротам i дзецям без бацькоўскай апекi, якiя знаходзяцца ў прыёмных i апякунскiх сем’ях, пенсii выплачваюцца ў поўным памеры.

Разам з тым нельга не адзначыць, што аб’ём матэрыяльнай падтрымкi дзiцячым дамам сямейнага тыпу ў параўнаннi з той жа прыёмнай сям’ёй большы — у прыватнасцi, гэта датычыцца забеспячэння неабходным абсталяваннем, мэбляй i мяккiм iнвентаром, выдзялення дадатковых сродкаў на гаспадарчае абслугоўванне будынкаў, аплату за водазабеспячэнне, каналiзацыю, вываз смецця i iншыя выдаткi, звязаныя з эксплуатацыяй будынкаў, набыцця медыкаментаў.

* — Пасля дасягнення 50-гадовага ўзросту аформiла датэрмiновую пенсiю за шкодныя ўмовы. Аднак цяпер пенсiю не атрымлiваю — працягваю працаваць. А пытанне такое: цi магу я аформiць на сябе догляд маленькага ўнука замест дачкi?

Ала Мiхайлаўна, Мядзельскi раён 

— Можаце. Прычым такое права з’явiлася лiтаральна з 9 красавiка — пасля ўвядзення ў дзеянне новай рэдакцыi Палажэння аб парадку прызначэння i выплаты дзяржаўных дапамог сем’ям, якiя выхоўваюць дзяцей. Гэта палажэнне было зацверджана пастановай Савета Мiнiстраў ад 31 сакавiка 2008 года № 490.

У прыватнасцi, Палажэннем № 490 вызначана, што паводле меркавання сям’i права на водпуск па доглядзе можа быць перададзена працуючаму бацьку, iншым сваякам дзiцяцi (незалежна ад ступенi сваяцтва) або апекуну. Пры гэтым атрымлiваць дапамогу на догляд дзiцяцi замест мацi, што выйшла на работу, службу або дзённае навучанне, маюць права пералiчаныя катэгорыi асобаў, якiя знаходзяцца ў працоўных адносiнах з наймальнiкамi, i ў тым лiку — працуючыя пенсiянеры незалежна ад вiду прызначанай iм пенсii.

Штомесячная дапамога на дзiця прызначаецца i выплачваецца пералiчаным асобам па месцы працы. Аднак дапамога на догляд гэтым катэгорыям не прызначаецца i не выплачваецца ў перыяд знаходжання мацi ў водпуску па цяжарнасцi i родах або ў водпуску па доглядзе iншых дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў.

Плюс да таго, нялiшне адзначыць: у выпадку выхаду мацi або iншай асобы, што фактычна здзяйсняе догляд дзiцяцi да 3 гадоў, на работу больш чым на палову стаўкi, а таксама ў выпадку афармлення дзiцяцi ў дзiцячы садок штомесячная дапамога выплачваецца ў памеры 50 працэнтаў. I гэтаксама ў памеры 50 працэнтаў робiцца выплата штомесячнай дзiцячай дапамогi ў выпадку, калi афармляецца працоўны водпуск.

* — Мой 59-гадовы муж атрымаў II групу iнвалiднасцi. Цi можа ён у сувязi з гэтым выйсцi на пенсiю ўжо цяпер? I другое пытанне. За якi час будзе разлiчвацца iндывiдуальны каэфiцыент заробку ў наступным годзе?

Ала Васiльеўна, Стаўбцоўскi раён 

— Выйсцi на працоўную пенсiю па ўзросце ўжо цяпер ваш муж не можа, прычым такой неабходнасцi па сутнасцi няма. Бо сёння муж атрымлiвае пенсiю па iнвалiднасцi i да таго ж — у памеры пенсii па ўзросце. Словам, у 60-гадовым узросце яго пенсiя не павялiчыцца.

Што ж да другога пытання, то ў 2009 годзе каэфiцыент будзе разлiчвацца за любыя 15 гадоў запар з апошнiх 25 гадоў работы.

Матэрыялы "прамой лiнii" падрыхтаваў Сяргей ГРЫБ. Фота аўтара.

(Працяг будзе.)

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытаннi чытачоў "Звязды" адказвае намеснiк мiнiстра працы i сацыяльнай абароны Беларусi Валянцiна Вiкенцьеўна КАРАЛЁВА
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика