Праблем з падручнікамi ў школах быць не павiнна
Праблем з падручнікамi ў школах быць не павiнна
Пераход беларускай школы на 11-гадовае навучанне i новыя вучэбныя праграмы стварыў пэўныя складанасцi ў рабоце айчынных кнiгавыдавецтваў, якiя забяспечваюць школы вучэбнай лiтаратурай. Аб гэтым на прэс-канферэнцыi ў Грамадскiм прэс-цэнтры Дома прэсы паведамiў журналiстам намеснiк мiнiстра iнфармацыi Ігар Лапцёнак. Па-першае, у выдавецтвах ужо былi падрыхтаваны амаль усе падручнiкi для 12-гадовай школы. На шчасце, на той момант, калi вырашаўся далейшы лёс 12-гадовай школы, яны яшчэ не былi запушчаны ў вытворчасць. Да таго ж у чаканнi Дэкрэта Прэзiдэнта "Аб асобных пытаннях агульнай сярэдняй адукацыi" выданне падручнiкаў было прыпынена. Аднак, як запэўнiў прадстаўнiкоў сродкаў масавай iнфармацыi Iгар Лапцёнак, усе планы па забеспячэннi школ вучэбнай лiтаратурай да 1 верасня будуць выкананы. Усяго да 2008/2009 навучальнага года для ўстаноў з 11-гадовым тэрмiнам навучання запланавана выданне 128 найменняў падручнiкаў i вучэбных дапаможнiкаў агульным тыражом 4 млн 841 тыс. 410 экзэмпляраў. У адпаведнасцi з графiкам выпуску, на 25 жнiўня выдадзена 85 найменняў падручнiкаў i вучэбных дапаможнiкаў агульным тыражом 2 млн 711 тыс. 640 экзэмпляраў, што складае 70 працэнтаў ад агульнай колькасцi, у тым лiку 27 найменняў для пачатковай школы, 29 найменняў — для базавай i сярэдняй школы i 29 найменняў — для спецыяльнай школы. Да 1 верасня будзе выдадзена i дастаўлена ва ўстановы адукацыi яшчэ 14 найменняў падручнiкаў i вучэбных дапаможнiкаў, якiя ў дадзены момант знаходзяцца на палiграфiчных прадпрыемствах краiны. Яшчэ 24 найменнi для агульнаадукацыйнай школы рыхтуюцца да выпуску ў вераснi — снежнi 2008 года: гэта другiя часткi падручнiкаў i вучэбныя дапаможнiкi, якiя будуць выкарыстоўвацца ў адукацыйным працэсе ў другiм паўгоддзi навучальнага года. Разам з тым План выпуску вучэбных праграм на 2008/2009 навучальны год быў выкананы на ўсе 100 працэнтаў. Цяпер яны дастаўляюцца ва ўстановы адукацыi, акрамя таго iх можна набыць праз кнiгагандлёвыя прадпрыемствы цi знайсцi на сайтах Мiнiстэрства адукацыi, Нацыянальнага iнстытута адукацыi i Акадэмii паслядыпломнай адукацыi. У падрыхтаваных вучэбных праграмах асобна выдзелены праграмы для 9-х i 11-х класаў з пазнакай "штрых", якiя будуць працаваць па пераходных вучэбных планах. выдавецтвам "Вышэйшая шко-ла" было выпушчана 13 найменняў электронных выданняў: гэта вучэбна-метадычныя дапаможнiкi для настаўнiкаў з гукавым дапаможнiкам, электронныя дадаткi да школьных падручнiкаў па англiйскай, нямецкай, французскай i iспанскай мовах для 2-х i 3-х класаў школ i па кiтайскай мове для першакласнiкаў. Адказваючы на пытанне журналiста "Звязды", чаму патрэбная абiтурыентам даведачная лiтаратура з’яўляецца ў кнiжным гандлi дастаткова позна, а ў разгар прыёмнай кампанii яна вельмi часта аказваецца вострадэфiцытнай, дырэктар выдавецтва "Вышэйшая школа" Аляксандр Нячай паведамiў наступнае: " Тэрмiны выпуску нашых даведнiкаў звязаны з тэрмiнамi зацвярджэння новых Правiлаў прыёму ў ВНУ i сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы. Выпусцiць даведнiк у вераснi — кастрычнiку — для нас не праблема чыста тэхнiчна. Але якую новую iнфармацыю мы можам туды ўнесцi? Толькi прахадныя балы i конкурсныя лiчбы. У сiстэме прафтэхадукацыi правiлы прыёму хоць i не змяняюцца, але пастаянна пераглядаецца пералiк рабочых прафесiй: у залежнасцi ад патрэбаў рынку працы падрыхтоўка па адных прафесiях спыняецца, затое адкрываецца падрыхтоўка па iншых прафесiях, пераглядаюцца пастаянна i кантрольныя лiчбы набору на тыя цi iншыя прафесii. Даведнiк для сiстэмы прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi мы выпусцiлi сёлета невялiкiм тыражом — 4,5 тысячы экзэмпляраў, таму што ў папярэднiм годзе тыраж у 8 тысяч экзэмпляраў аказаўся моладдзю незапатрабаваным. У сувязi з гэтым мы больш асцярожна вызначалiся з тыражом, але i на гэты раз крыху памылiлiся. Прыносiм абiтурыентам свае прабачэннi. Па нашых падлiках, трэба было выпусцiць даведнiкаў на 1—1,5 тысячы адзiнак больш. Увогуле мы мяркуем, што больш карысным было б выдаваць даведнiкi для ўстаноў прафтэхадукацыi для кожнага рэгiёна асобна, бо наўрад цi знойдзецца шмат выпускнiкоў, якiя паедуць навучацца далёка ад бацькоўскага дома. I дадаткова выпускаць абмежаваным тыражом яшчэ i агульны для ўсёй краiны даведнiк. Да таго ж калi раней фiнансавы ўдзел у выданнi даведнiка для абiтурыентаў прафтэхустаноў прымаў Рэспублiканскi iнстытут прафесiйнай адукацыi, то сёлета мы выпускалi яго самастойна на свой страх i рызыку". На свой страх i рызыку працуе i выдавецтва "Мастацкая лiтаратура". Да 2003 года выпуск кнiг беларускiх пiсьменнiкаў з серыi "Школьная бiблiятэка" фiнансаваўся са сродкаў Мiнiстэрства iнфармацыi, i на бескарыслiвай аснове гэтыя кнiгi пастаўлялiся школьным бiблiятэкам. Але выданне кнiг станавiлася ўсё больш дарагiм i фiнансаванне спынiлася. Таму пачынаючы з 2005 года выдавецтва "Мастацкая лiтаратура" распачала за ўласныя сродкi выпуск кнiг серыi "Бiблiятэка школьнiка" (згодна з зацверджанай школьнай праграмай). У 2007 годзе былi выпушчаны 24 кнiгi, сёлета ўжо выйшлi ў свет 15 кнiг i будзе выпушчана да канца года яшчэ 6 найменняў. Да апошняга часу ўсе кнiгi серыi "Школьная бiблiятэка" заказвалi толькi публiчныя бiблiятэкi, а для абнаўлення фондаў школьных бiблiятэк мясцовыя ўлады сродкаў не выдзялялi. У 2009 годзе, як мяркуецца, выпуск серыi "Школьная бiблiятэка" будзе адноўлены. Таксама выдавецтвам "Мастацкая лiтаратура" быў падрыхтаваны перспектыўна-тэматычны план па выпуску мастацкай лiтаратуры на 2009 год: для камплектацыi школьных бiблiятэк яны прапануюць 141 найменне твораў па школьнай праграме. I вельмi спадзяюцца, што iх работа не будзе дарэмнай. Надзея НIКАЛАЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пераход беларускай школы на 11-гадовае навучанне i новыя вучэбныя праграмы стварыў пэўныя складанасцi ў рабоце айчынных кнiгавыдавецтваў, якiя забяспе |
|