Урача i пацыента аб’яднае iнфармацыйная сiстэма
Урача i пацыента аб’яднае iнфармацыйная сiстэма
Iнфармацыйныя i лiчбавыя тэхналогii прыйшлi ў айчынную ахову здароўя разам з першымi экзэмплярамi дыягнастычнага абсталявання. Ролю i месца апошнiх у жыццi звычайных грамадзян можна патлумачыць на простым прыкладзе. Так, калi б не вышэйзгаданае абсталяванне, якiм аснашчаны, напрыклад, 6-я гарадская клiнiчная бальнiца г. Мiнска, то наўрад цi 30 пацярпелых падчас лiпеньскiх урачыстасцяў, удалося абследаваць лiтаральна за дзве гадзiны. У рэспублiцы завершана стварэнне базы даных статыстычных паказчыкаў аховы здароўя. У многiх установах галiны працуюць такiя комплексы, як "Статыстыка стацыянара", "Статыстыка палiклiнiкi", "Улiк часовай непрацаздольнасцi" i г.д. У шэрагу ўстаноў дзейнiчаюць комплексныя медыцынскiя аўтаматызаваныя сiстэмы, якiя функцыянуюць на базе лакальных вылiчальных сетак i ахоплiваюць розныя падраздзяленнi, пачынаючы ад прыёму хворага ў стацыянары i да яго выпiскi. Працуе значная колькасць аўтаматызаваных рабочых месцаў "Урача ўльтрагукавога абследавання", "Урача рэнтгенолага", "Урача эндаскапiста" i г.д. Ёсць i аўтаматызаваныя сiстэмы, якiя забяспечваюць збор iнфармацыi на нацыянальным узроўнi: Дзяржаўны рэгiстр асобаў, на якiх уздзейнiчала радыяцыя ў вынiку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, Беларускi канцэр-рэгiстр, Рэгiстр "Цукровы дыябет" i iншыя. Паводле слоў начальнiка ўпраўлення медстатыстыкi iнфармацыйных тэхналогiй i справаводства Мiнiстэрства аховы здароўя Барыса АНДРАСЮКА, на сёння 400 медустаноў падключаны да сусветнай сеткi iнтэрнэт i электроннай пошты, прычым сярод iх толькi 15 сельскiх участковых бальнiц i ўрачэбных амбулаторый. Найбольш актыўна iнфарматызацыя аховы здароўя адбываецца ў сталiцы, дзе на працягу гэтага года будзе завершана ўкараненне першай чаргi аўтаматызаваных iнфармацыйных сiстэм "Палiклiнiка", "Стацыянар", "дыспансэр", "Раддом". Такiм чынам закладваецца аснова для пераходу на вядзенне медыцынскай улiковай дакументацыi — амбулаторных картак, гiсторый хваробы, пашпартоў здароўя — у электронным фармаце. Ствараецца i карпаратыўная сетка медустаноў Мiнска, якая актыўна выкарыстоўваецца для абмену медыцынскай i арганiзацыйнай дакументацыяй. Запавольванню iнфарматызацыi галiны "спрыяюць" адсутнасць стандартызацыi праграмнага i iнфармацыйнага забеспячэння, слабая падрыхтаванасць медперсаналу да выкарыстання вылiчальнай тэхнiкi, дэфiцыт IТ-спецыялiстаў i абмежаваныя фiнансавыя магчымасцi. Што датычыцца развiцця такога накiрунку, як тэлемедыцына, то пакуль у краiне працуюць дзве кансультацыйныя сеткi: кансультаванне па праблемах пухлiн шчытападобнай залозы памiж Рэспублiканскiм навукова-практычным цэнтрам радыяцыйнай медыцыны i экалогii чалавека ў Гомелi i Рэспублiканскiм цэнтрам пухлiн шчытападобнай залозы ў Мiнску, праводзяцца штотыднёвыя кансультацыi неўралагiчных пацыентаў памiж Салiгорскай палiклiнiкай ВА "Беларуськалiй" i кафедрай неўралагiчных i нейрахiрургiчных хваробаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўнiверсiтэта. У сталiцы працуе першая чарга тэлемедыцынскай сiстэмы кансультавання флюараграфiчных здымкаў на базе 2-га супрацьтуберкулёзнага дыспансэра i 16-ці палiклiнiк г. Мiнска. У блiжэйшыя два гады два тэлемедыцынскiя праекты ахопяць асноўныя медыцынскiя цэнтры рэспублiканскага ўзроўню i 21 абласную i раённую арганiзацыю Брэсцкай, Гомельскай i Магiлёўскай абласцей. Святлана БАРЫСЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Iнфармацыйныя i лiчбавыя тэхналогii прыйшлi ў айчынную ахову здароўя разам з першымi экзэмплярамi дыягнастычнага абсталявання. Ролю i месца апошнiх у |
|