21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пракуратура i парадак... у пад’ездах

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пракуратура i парадак... у пад’ездах

Ну i ну!

 

У пад’ездах дамоў Оршы i суседнiх буйных населеных пунктаў работнiкi ЖКГ цяпер убiраюць часцей. А ўсё дзякуючы пракуратуры. Дарэчы, раней жыльцы самi былi вымушаны наводзiць чысцiню.

Жыхар Оршы паскардзiўся ў пракуратуру на тое, што камунальнiкi рэдка наводзяць парадак у пад’ездах. Згодна з санiтарнымi правiламi i нормамi, вiльготная ўборка месцаў агульнага карыстання павiнна праводзiцца не менш за 1 раз у сем дзён, сухая ўборка — кожны дзень.

А ў рашэннi Аршанскага гарвыканкама чамусьцi было вызначана, што ўборка пад’ездаў, лесвiчных пляцовак, фае дамоў ажыццяўляецца толькi 2 разы ў месяц, мыццё вокнаў — 2 разы ў год (вясной i восенню) i штодзённая ўборка кабiн лiфтаў.

Грамадзянiн, незадаволены такiм становiшчам спраў, неаднаразова скардзiўся ў Аршанскi гарвыканкам i ў адрас кiраўнiцтва камунальнiкаў. Яго просьбы засталiся без увагi. Мо нiчога i не змянiлася б, калi б не ўмяшалася пракуратура.

Як паведамiла "Звяздзе" пракурор аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства i законнасцю прававых актаў пракуратуры Вiцебскай вобласцi Святлана Зайцава, пратэст пракуратуры задаволены. Правiлы добраўпарадкавання i ўтрымання тэрыторый Оршы, Баранi i Балбасава прыведзены ў парадак у адпаведнасцi з патрабаваннямi заканадаўства. Акрамя гэтага, у Аршанскi гарвыканкам было ўнесена прадстаўленне аб парушэннях, што былi дапушчаны пры разглядзе зваротаў грамадзянiна, якi ўзнiмаў гэтую праблему.

Аляксандр ПУКШАНСКI.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пад’ездах дамоў Оршы i суседнiх буйных населеных пунктаў работнiкi ЖКГ цяпер убiраюць часцей. А ўсё дзякуючы пракуратуры. Дарэчы, раней жыльцы самi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика