21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Млын

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Млын

Млын — гаспадарчая пабудова для малацьбы зерня. Калі ў працэсе выкарыстоўвалi сiлу паветра — гэта быў ветраны млын, калi напругу вады — вадзяны млын. У культуры шматлiкiх народаў, у тым лiку i славян, млын стаў сiмвалам лёсу i боскага пакарання. Нездарма ўзнiклi такiя выразы, як "жернова судьбы" (рус.), "усё пройдзе, усё перамелецца". А "млын" жыцця "дробнiць" зерне дабрынi i зла, ураўнаважваючы падзеi лёсу. 

* У народнай свядомасцi млын заўсёды лiчыўся месцам "нячыстым", з якiм звязвалi цэлы шэраг павер’яў. Верылi, што ўдзень на млыне мелюць муку людзi, а ўначы — чэрцi.

* Гаварылi, што побач з млынам заўсёды знаходзяцца вадзянiкi або чэрцi, а млынара на працягу ўсяго яго жыцця ў народным асяроддзi папракалi тым, што ён наведваецца ў госцi да нячыстай сiлы i карыстаецца яе павагай i дапамогай. У казках менавiта чорт працуе на млынара. І сёння ад людзей можна пачуць: "Чортавы млын", якi стаў ужо ўстойлiвым выразам.

* Паўсюдна лiчылася: каб млын спраўна працаваў, млынар павiнен быў перыядычна прыносiць нячыстай сiле, якая знаходзiлася (жыла) побач, ахвяраваннi: лусту хлеба, зерне цi муку, парсюка, шмат сала, а ў святы — гуску, куру, гарэлку.

* Ахвяраванне неабходна было прынесцi i перад тым, як пачыналi будаўнiцтва новага млына. Для гэтага млынар павiнен быў патапiць жывую курыцу ў рацэ. Калi млынар не рабiў гэтага, то лiчылася, што вада зацягне яго самога. Лiчылася, што "з кожнага новага млына вадзянiк ахвяру возьме", г.зн. патопiць чалавека.

* Згодна з народнымi павер’ямi, у даўнiя часы ахвярай для вадзянiка былi людзi, часцей за ўсё — сiроты. Неаднаразова млынара абвiнавачвалi ў забойстве. Быццам бы млынар запрашаў выпадковых вандроўнiкаў на млын, абяцаў смачны пачастунак, а ўначы кiдаў ахвяру ў ваду. Таму на млын нiколi не ездзiлi ўначы, а калi ехалi, то абавязкова адразу па некалькi чалавек або сям’яў з вёскi.

* Для таго, каб задобрыць нячыстую сiлу, пад парог млына закопвалi кошку, сабаку, пеўня, варону (абавязкова чорнай масцi).

* На млыне забаранялася моцна гаварыць, сварыцца, што-небудзь браць без дамовы з млынаром (красцi). Верылi, што такiя дзеяннi выклiкаюць шмат праблем, у першую чаргу ў хаце з’явяцца пацукі i "з’ядуць", папсуюць усю гаспадарку.

* Там, дзе калiсьцi быў млын, нiколi не будавалi хату. Лiчылi, што ў такой хаце нiколi не будзе весцiся "дабро".

Аксана Катовiч, Янка Крук.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Млын — гаспадарчая пабудова для малацьбы зерня. Калі ў працэсе выкарыстоўвалi сiлу паветра — гэта быў ветраны млын, калi напругу вады — вадзяны млын.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика