Мiсiя наглядальнiкаў ад СНД адзначае належную арганiзацыю парламенцкiх выбараў у Беларусi
Мiсiя наглядальнiкаў ад СНД адзначае належную арганiзацыю парламенцкiх выбараў у Беларусi
Работа выбарчых органаў па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi мае адкрыты i празрысты характар, перашкод дзейнасцi наглядальнiкаў з боку членаў камiсiй не адзначана. Аб гэтым гаворыцца ў прамежкавай справаздачы мiсii наглядальнiкаў ад СНД. "Наведванне выбарчых камiсiй паказала высокую арганiзацыйную гатоўнасць i забяспечанасць неабходным абсталяваннем i нарматыўна-метадычнымi матэрыяламi для правядзення выбараў", — адзначаецца ў справаздачы. Штаб мiсii наглядальнiкаў ад СНД таксама канстатуе, што ў Беларусi створаны неабходныя ўмовы для ўнутранага назiрання за ходам падрыхтоўкi парламенцкiх выбараў i за правядзеннем галасавання. Мiсiя наглядальнiкаў лiчыць, што выканаўчыя органы i выбарчыя камiсii ўсiх узроўняў на першых этапах кампанii па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi чацвёртага склiкання забяспечылi належную арганiзацыю выбарчага працэсу. Па стану на 26 жнiўня ў складзе мiсii працавалi 35 доўгатэрмiновых наглядальнiкаў, акрэдытаваны 62 наглядальнiкi, якiя прадстаўляюць дзяржавы Садружнасцi, Мiжпарламенцкую асамблею СНД. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Работа выбарчых органаў па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi мае адкрыты i празрысты характар, перашкод дзейнасцi на
|
|