Цвярозая Магілёўшчына
Цвярозая Магілёўшчына
Учора на тэрыторыi Магiлёўскай вобласцi прайшоў Дзень цвярозасцi. Гэтую акцыю Магiлёўскi аблвыканкам аб’явiў для прапаганды здаровага ладу жыцця i барацьбы з п’янствам i алкагалiзмам. Цяпер на ўлiку ў нарколагаў стаiць 22,6 тысячы жыхароў вобласцi, якiя пакутуюць ад алкагалiзму. У iх лiку — 4550 жанчын i нават падлеткi. Штогод у абласным наркадыспансэры ставяць на ўлiк каля 3 тысяч чалавек. Аднак, паводле сцвярджэння медыкаў, людзей, якiя маюць алкагольную залежнасць, нашмат болей. Да Дня цвярозасцi прымеркавалi свае выступленнi ў працоўных калектывах i мясцовых СМІ ўрачы, мiлiцыянеры, прадстаўнiкi органаў улады. Яны распавядалi людзям, якую шкоду наносiць спiртное арганiзму i якую сацыяльную небяспеку мае хвароба на алкагалiзм. Кансультацыi па тэлефоннай "гарачай лiнii" давалi нарколагi. Але самае галоўнае, што 27 жнiўня кiраўнiкам гандлёвых арганiзацый усiх формаў уласнасцi i прыватным прадпрымальнiкам прапанавалi падтрымаць акцыю i ўстрымацца ад продажу любой алкагольнай прадукцыi, у тым лiку i пiва. У абласным упраўленнi гандлю вырашылi, што трэба прадэманстраваць адзiнства ўсiх гандляроў з людзьмi цвярозага розуму ў змаганнi са злом алкагольнай залежнасцi. Праўда, не ўсе падтрымалi iнiцыятыву: калi ў крамах бутэлькi з алкаголем завесiлi аб’явамi пра Дзень цвярозасцi, то камерцыйныя кiёскi ў цэнтры Магiлёва спакойна гандлявалi пiвам. Iлона Iванова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора на тэрыторыi Магiлёўскай вобласцi прайшоў Дзень цвярозасцi. Гэтую акцыю Магiлёўскi аблвыканкам аб’явiў для прапаганды здаровага ладу жыцця i бар |
|